Крынічнік лекавы
Крынічнік лекавы | |||||||||||||||||
![]() Агульны выгляд квітнеючай расліны | |||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
прамежныя рангі
| |||||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||||
Сінонімы | |||||||||||||||||
Veronica tripartita Boriss.
| |||||||||||||||||
|
Крыні́чнік ле́кавы[3][4] (Verónica officinalis) — шматгадовая травяністая расліна, від роду Крынічнік (Veronica) сямейства Трыпутнікавыя (Plantaginaceae) (раней род адносілі да сямейства Залознікавыя).
Еўрапейска-заходнеазіяцкі від.
Назва[правіць | правіць зыходнік]
Крынічнік лекавы, сухотнік лесавы[5], станаўнік[6], кандрацікі, расходнік[7], парушэнец жаночы, пржэтачнік, раквіца, расходнік польны, сухотнік лесавы, уразнік[8], вароннік, сіялуха, сцілаха, сцялуха[9][10].
Батанічнае апісанне[правіць | правіць зыходнік]
Зверху ўніз:
Верхні бок ліста. Ніжні бок ліста. Суквецце. Кветка (павялічана.). |
Травяністая шматгадовая расліна вышынёй 15-30 (да 50) см, утварае дзярнінкі з ўзыходнымі галінамі. Карэнішча тонкае, паўзучае, звілістае, з дробнымі каранямі.
Сцябло сцелецца, круглявае, раўнамерна пакрыта пушком, разгалінавана, укараняецца ў вузлах, з прыпаднятымі парасткамі.
Лісце супраціўнае, шурпатае, падоўжана-зваротна-яйкападобнае або эліптычнае, даўжынёй 1,5-4 см, шырынёй 1-2 см, звужанае ў кароткі і шырокі хвосцік, зубчастае або зарубкава-пільчатае, ля аснавання цэльнакрайняе, на верхавіне сцісла завостранае або тупое, з абодвух бакоў апушана простымі валасінкамі.
Кветкі ў бакавых, часцей адзіночных, не супраціўных пэндзлях на тоўстых кветканосах, у пазухах верхняга лісця. Кветаножкі валасістыя, карацей прыкветкаў і чашачкі ці роўныя ім, пры плодзе прамыя. Прыкветкі ланцэтна-даўгаватыя, тупаватыя, пакрытыя простымі валасінкамі. Чашачка чатырохраздзельная, з ланцэтнымі, тупавата-завостранымі долямі, залозаваапушаная; вяночак дыяметрам 6-7 мм, бледна-ліловы або блакітнаваты з цёмнымі жылкамі, часам бялёсы з бэзавымі жылкамі, нязначна або ўдвая перавышае чашачку, лопасці зрошчаны на адну траціну ў трубку, адгінаючы вяночак з трыма шырока яйкападобнымі, тупаватымі долямі і адной даўгаватай, удвая вузейшай за астатнія. Тычынкі ў ліку двух, большай часткай перавышаюць вяночак, з буйнымі шырока-яйкападобнымі пылавікамі; песцік адзін; завязь верхняя; лычык цэласны.
Плод — шматнасенная двугнёздная каробачка, сплюснутая, зваротна-трохкутная, даўжынёй 4-5 мм, амаль удвая даўжэй чашачкі, у верхняй частцы шырынёй 4-5 мм, да аснавання звужаная, на верхавіне усечаная, тупая або слаба і тупа выемкавая, залозаваапушаная. Насенне плоска-выпуклае, шырынёй 1 мм.
Цвіце ў чэрвені — жніўні. Плоданасіць у ліпені — кастрычніку.
Распаўсюджанне і экалогія[правіць | правіць зыходнік]
Арэал віду ахоплівае архіпелаг Мадэйра, Азорскія астравы, практычна ўсю тэрыторыю Еўропы, Турцыю, Закаўказзе і Іран[11].
У Расіі расце ў еўрапейскай часткі (заходзіць далёка на поўнач), у Перадкаўказзі і Дагестане, заносным адзначаны на Сахаліне. У Сярэдняй Расіі сустракаецца ва ўсіх абласцях.
Асноўныя месцапражыванні — светлыя лясы, лясныя паляны і ўзлескі, лугі, сярод хмызнякоў, горы да субальпійскія паясы.
Размнажаецца насеннем і вегетатыўна.
Раслінная сыравіна[правіць | правіць зыходнік]
Нарыхтоўка[правіць | правіць зыходнік]
Выкарыстоўваюцца аблісцвенныя верхавіны расліны з лісцем і кветкамі, якія збіраюцца ў пачатку цвіцення. Сушаць пры тэмпературы 35-40 °C, імкнучыся не дапусціць змены афарбоўкі пялёсткаў і іх абсыпання. У свежым выглядзе без паху, пасля сушкі з'яўляецца слабы прыемны пах, смак даўкі, ялкавы. Тэрмін прыдатнасці сыравіны — 2 гады[12].
Хімічны склад[правіць | правіць зыходнік]
Трава крынічніка лекавага змяшчае вугляводы і роднасныя злучэнні (маніт), арганічныя кіслоты (воцатную, малочную, вінную, цытрынавую, яблычную), эфірны алей, 0,5-1,2 % ірыдоіды (ізакаталпол, мецілкаталпол, ацэтат мецілкаталпола, каталпазід, ацэтат каталпола, каталпол, аўкубін, мусаеназід, ладразід, вераніказід, мінеказід, верміказід, верыразід), стэрыны (β-сітастэрын), трыцерпенавыя сапаніны (5-9 %), азотазмяшчальныя злучэнні (халін), фенолкарбонавыя кіслоты і іх вытворныя (кававую, хлорагенавую, пратакатэхавую, пара-кумаравую), кумарыны, дубільныя (0,6 %) і горкія рэчывы, флаваноіды (апігенін , люцэалін, цынаразід), тлусты алей, вітамін С[13].
Фармакалагічныя ўласцівасці[правіць | правіць зыходнік]
Прэпараты крынічніка лекавага праяўляюць бранхалітычнае, супрацькашлевае, супрацьзапаленчае, узбуджальнае апетыт, анальгетычнае, супрацьспазматычнае[14], анцітаксічнае, кровесуцішальнае, фунгіцыднае дзеянне[15].
Значэнне і ўжыванне[правіць | правіць зыходнік]
Гаспадарчае прымяненне[правіць | правіць зыходнік]
Крынічнікі- вяснова-летнія меданосы, якія даюць падтрымліваючы ўзятак. Адна кветка вылучае 0,441 мг цукру. Мёдапрадуктыўнасць18 кг з 1 га.
Як дэкаратыўная расліна, прыдатна для ландшафтных пасадак на палянах у парках.
Маладое лісце ўваходзіць у склад прыправаў для юхі, салат, мясных і рыбных страў.
Кветкі выкарыстоўваюцца для араматызацыі некаторых гатункаў каньякоў, лікёраў і іспанскай малагі
У ветэрынарыі пры паносе ў буйной рагатай жывёлы і коней ужываецца настой травы.
Ужыванне ў медыцыне[правіць | правіць зыходнік]
У навуковай медыцыне Расіі расліна не ўжываецца. Трава афіцыйна ў медыцыне Заходняй Еўропы[16].
У народнай медыцыне ўжываюць розныя лекавыя формы:
- настой — паляпшае апетыт, дапамагае пры захворваннях печані і нырак (пры пяску і камянях у іх), язве страўніка, паносах, галаўным болю, бранхіяльнай астме, бессані і рэўматызме.
- Вонкава выкарыстоўваюць настойкі і адвары пры фурункулёзе, апёк х, грыбковых захворваннях і гнайнічковых скурных сыпах, потлівасці ног, для прамывання ран.
- Кампрэсы і прымочкі пры ўдарах.
- Ванны пры захворваннях скуры ў дзяцей.
- Сок — пры захворваннях нырак і падагры.
У рускай народнай медыцыне крынічнік ужываюць як адхарквальны сродак пры бранхітах, бранхіяльнай астме.
Трава крынічніку ўваходзіць у склад збораў і грудной гарбаты. Кветкі крынічніку знайшлі прымяненне ў гамеапатыі пры бранхітах, цысцітах, хранічных язвах и ранах[17].
У балгарскай народнай медыцыне ўжываецца адвар з травы крынічніку пры захворваннях дыхальных шляхоў (ангіна, астма і інш.), пры скурных сыпах, падагры і рэўматызме, у якасці мачагоннага сродку, пры камянях і пяску ў нырках і мачавом пузыры. Кашыцу з травы і настой на раслінным алеі лічаць добрым сродкам супраць гнойных ран, для лячэння апёкаў, фурункулаў і інш.[18]
У Германіі трава выкарыстоўваецца ў выглядзе гарбаты пры захворваннях дыхальных шляхоў і хвароб страўнікава-кішачнага тракту, асабліва паносаў[16].
У Аўстрыі адвар з расліны, сабранай у перыяд цвіцення, ужываюць для лячэння трахеітаў, бранхітаў і скурнага свербу пры дыябеце. Для лячэння падагры рэкамендуюць больш высокія дозы крынічніку, якія прымаюцца нашча[19].
Класіфікацыя[правіць | правіць зыходнік]
Прадстаўнікі[правіць | правіць зыходнік]
У рамках віду вылучаюць некалькі разнавіднасцей[20]:
Таксанамія[правіць | правіць зыходнік]
Від Крынічнік лекавы ўваходзіць у род Крынічнік (Veronica) сямейства Трыпутнікавыя (Plantaginaceae) парадку Ясноткакветныя (Lamiales).
яшчэ 21 сямейства (згодна Сістэме APG II) | яшчэ ад 300 да 500 відаў | ||||||||||||
парадак Ясноткакветныя | род Крынічнік | ||||||||||||
аддзел Кветкавыя, ці Пакрытанасенныя | сямейства Трыпутнікавыя | від Крынічнік лекавы | |||||||||||
яшчэ 44 парадкі кветкавых раслін (згодна Сістэме APG II) |
яшчэ 90 родаў | ||||||||||||
Зноскі
- ↑ Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
- ↑ Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
- ↑ Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 139. — 160 с. — 2 350 экз.
- ↑ Назва Крынічнік лекавы згодна з Я. П. Шмярко, І. П. Мазан. Лекавыя расліны ў комплексным лячэнні. — Мн: Навука і тэхніка, 1989. — С. 388. — 399 с. — ISBN 5-343-00120-3.
- ↑ Federowski M. Lud Bialoruski na Rusi litewskiej. Krakow, I, 1897
- ↑ Анненков Н. Ботанический словарь, Спб, 1878
- ↑ Антонов А. А. О врачебных растениях, дикорастущих в Витебской губернии и употребляемых населением ее в домашней народной медицине. Витебск, 1888
- ↑ З. Верас, Беларуска-польска-расейска-лацінскі ботанічны слоўнік, Выданне газеты «Голас беларуса», Друкарня С. Бэкэра. Вiльня, Субач 2, 1924
- ↑ Васількоў І. Г. Матэрыялы да флоры Горацкага раёна. Праца навуковага таварыства па вывучэнню Беларусі, т. III. Горы-Горкі, 1927
- ↑ Чоловский К. Опыт описания Могилевской губернии. По программе и под редакцией А. С. Дембовецкого, кн. I. Могілев.
- ↑ Паводле сайта GRIN (гл. картку расліны).
- ↑ Универсальная энциклопедия лекарственных растений / сост. И. Н. Путырский, В. Н. Прохоров. — М.: Махаон, 2000. — С. 115—116. — 15 000 экз. — ISBN 5-88215-969-5.}}
- ↑ Растительные ресурсы СССР: Цветковые растения, их химический состав, использование: Семейства Caprifoliaceae — Plantaginaceceae. Л., 1990.
- ↑ Лікарські рослини: Енциклопедичний довідник / За ред. А. М. Гродзінського. — Київ, 1989.
- ↑ Акопов И. Э. Важнейшие отечественные лекарственные растения и их применение. — Ташкент, 1986.
- ↑ а б Ковалева Н. Г. Лечение растениями. — М.:Медицина, 1972. с. 92.
- ↑ Рыжкова Н. П., Пикунов Е. Ю. Лекарственные растения: от А до Я. — Ростов на Дону: Феникс, 2006. с. 69
- ↑ Йорданов Д., Николов П., Бойчинов А. Фитотерапия. — София, 1970.
- ↑ Ковалева Н. Г. Лечение растениями. — М.:Медицина, 1972. с. 94
- ↑ Паводле сайта ITIS (гл. карку расліны).
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Флора СССР. В 30-ти томах / Начато при руководстве и под главной редакцией акад. В. Л. Комарова; Редакторы тома Б. К. Шишкин и Е. Г. Бобров. — М.—Л.: Издательство Академии Наук СССР, 1955. — Т. XXII. — С. 449—450. — 861 с. — 3 000 экз.
- Губанов И. А., Киселёва К. В., Новиков В. С., Тихомиров В. Н. 1179. Veronica officinalis L. — Вероника лекарственная // Иллюстрированный определитель растений Средней России. В 3-х томах. — М.: Т-во научных изданий КМК, Ин-т технологических исследований, 2004. — Т. 3. Покрытосеменные (двудольные: раздельнолепестные). — С. 212. — ISBN 5-87317-163-7.
- Маевский П. Ф. Флора средней полосы европейской части России. — М.: Т-во научных изданий КМК, 2006. — С. 454. — ISBN 5-87317-321-5.
- Кьосьев П. А. Полный справочник лекарственных растений. — М.: Эксмо, 2007. — С. 925—926. — ISBN 5-699-14698-9.