Лясны тхор у Беларусі
![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/3/39/2007._Stamp_of_Belarus_0685.jpg)
Лясны тхор для Беларусі — абарыгенны від сысуноў, прадстаўнік сямейства Куніцавыя (Mustelidae).
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/e/e3/%D0%A1%D0%BB%D1%83%D1%86%D0%BA%D0%B8%D0%B9_%D0%BC%D1%83%D0%B7%D0%B5%D0%B9_2022_%D0%B3%D0%BE%D0%B4_2.jpg/250px-%D0%A1%D0%BB%D1%83%D1%86%D0%BA%D0%B8%D0%B9_%D0%BC%D1%83%D0%B7%D0%B5%D0%B9_2022_%D0%B3%D0%BE%D0%B4_2.jpg)
З 1990-х гадоў больш высокая шчыльнасць адзначаецца ў паўночна-заходняй частцы Беларусі — Гродзенскай і Віцебскай абласцях: 1,7 і 1,6 асобін/1000 га паляўнічых угоддзяў. У астатніх абласцях шчыльнасць амаль у 2 разы ніжэй (0,7-0,8 асобін на тую ж плошчу)[1].
Сучасная папуляцыя
[правіць | правіць зыходнік]Лясны тхор шырока распаўсюджаны па ўсёй тэрыторыі Беларусі, але нешматлікі. Для Беларусі паказваюцца два падвіды: Mustela putorius mosquensis і Mustela putorius putorius, мяжа якіх праходзіць меркавана па лініі Пскоў — Мінск — Жытомір[2][1].
Колькасць лясных тхароў, якія жывуць у паляўнічых угоддзях Беларусі, на 2013 год складала 13 120 асобін[1].
Дынаміка колькасці
[правіць | правіць зыходнік]![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/be/timeline/knycufvmvk0fs68c4lp1srns4f7yphd.png)
Дынаміка здабычы
[правіць | правіць зыходнік]![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/be/timeline/b7csvtef36k37jl9jf1omws6bvihhi4.png)
Утрыманне ў няволі
[правіць | правіць зыходнік]Лясныя тхары жывуць у Гродзенскім і Мінскім заапарках, у Магілёўскім заасадзе.
Біялогія
[правіць | правіць зыходнік]Сустракаецца па ўскраінах змешаных і лісцяных лясоў, берагах лясных рэк і азёр, на лугавых поймах і забалочаных участках. Аддае перавагу акультуранаму ландшафту, досыць часта пасяляючыся ў вёсках і нават на ўскраінах гарадскіх пасёлкаў і гарадоў, неаднаразова яго здабывалі і ў Мінску[1]. Аднак гэты від куніцавых добра прыстасаваны да жыцця ў разнастайных біятопах і ў выбары месцаў пражывання вельмі непераборлівы і непатрабавальны. Жыве ў самых разнастайных стацыях; звычайны па лясных высечках, асабліва па балотах, хмызняках, на хмызняковых балотах, па ўзлесках лесу, у алешніках. Буйных лясных масіваў і чыстых балот тхор пазбягае і сустракаецца ў іх даволі рэдка[1].
Зноскі
- ↑ а б в г д ХОРЬ ЛЕСНОЙ (Mustela putorius) (руск.)
- ↑ Савицкий Б. П. Кучмель С. В., Бурко Л. Д. «Млекопитающие Беларуси». Минск, 2005. −319с.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Ставровский Д. Д. «Хорек лесной»/ Звери: Популярный энциклопедический справочник (Животный мир Беларуси). Минск, 2003. С.283-286
- Сидорович В. Е. «Норки, выдра, ласка и другие куньи» Минск, 1995. −191с.
- Гричик В. В., Бурко Л. Д. «Животный мир Беларуси. Позвоночные : учеб. пособие» Минск, 2013. −399 с.
- Сержанин И. Н. «Млекопитающие Белоруссии». Издание 2-е. Минск, 1961. −321с.
- Савицкий Б. П. Кучмель С. В., Бурко Л. Д. «Млекопитающие Беларуси». Минск, 2005. −319с.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]![]() |
Лясны тхор у Беларусі на Вікісховішчы |
---|
- Ресурсы охотничьей фауны Архівавана 8 кастрычніка 2020. (руск.)
- Ресурсы охотничьей фауны 2015 (руск.)