Перайсці да зместу

Рысь звычайная ў Беларусі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Рысь у Гродзенскім заапарку

Рысь звычайная для Беларусі — абарыгенны від сысуноў, самы буйны прадстаўнік беларускай фаўны каціных.

Помнік рысі ў Гомелі
Рысь палюе на казулю. Экспазіцыя ў Музеі прыроды і экалогіі Рэспублікі Беларусь

У 1970-я гг. найбольшая колькасць рысяў было ў Віцебскай (каля 200), Мінскай (каля 85) і Брэсцкай (каля 80) абласцях, у трох астатніх яе колькасць не перавышала 70 асобін. У 80-х гг. адбывалася далейшае скарачэнне тэрыторыі пражывання віду. У 1984 годзе ў Беларусі ўлічылі каля ,15 тысячы рысяў[1]. У 90-я гады найбольшая шчыльнасць рысі адзначана ў Віцебскай (0,05 асобін / 1000 га лясной плошчы), значна ніжэй яна ў Брэсцкай (0,01), Мінскай і Гомельскай (па 0,005) абласцях. На тэрыторыі Гродзенскай і Магілёўскай абласцей сустракаецца спарадычна[2].

У 2014 годзе ў лясах Беларусі налічвалася 771 асобіна рысяў, а ў 2017 годзе — 489[3].

Сучасная папуляцыя

[правіць | правіць зыходнік]
Паштовая марка Беларусі

Рэдкі від, распаўсюджаны па тэрыторыі Беларусі вельмі нераўнамерна[2]. У паўночнай частцы рэспублікі захоўваецца суцэльнае распаўсюджанне рысі, на долю Віцебскай вобласці прыпадае каля 60 % ўлічаных рысяў[2].

На пачатак 2020 года колькасць рысяў у Беларусі ацэньвалася ў 1090 асобін пры аптымальнай колькасці ў 1500 асобін[4]. Паводле супрацоўніка цэнтра па біярэсурсах НАН РБ Ірыны Салавей, экалагічная ёмкасць рысі на тэрыторыі Беларусі складае ад 1520 да 2250—2500 асобін[5].

Самыя буйныя лакальныя папуляцыі насяляюць у Бярэзінскім біясферным запаведніку, Палескім радыяцыйна-экалагічным запаведніку і НП «Белавежская пушча»[2].

Дынаміка колькасці

[правіць | правіць зыходнік]

Дадзеныя колькасці рысяў ва ўзятых пад ахову паляўнічых угоддзях паводле афіцыйнага статыстычнага зборніка «Ахова навакольнага асяроддзя ў Рэспубліцы Беларусь»[6].

Утрыманне ў няволі

[правіць | правіць зыходнік]
Рысь у Гродзенскім заапарку

Рысі жывуць у Гродзенскім, Віцебскім і Мінскім заапарках, у Магілёўскім заасадзе.

У Беларусі рысь прытрымліваецца буйных змешаных старых лясоў. Яна аддае перавагу глухім, маладаступным ўчасткам лесу з густым падлескам, заваламі і бураломам. Часцей за ўсё звяры трымаюцца ў сталых змешаных хвойна-лісцяных і хваёвых лясах. Вырашальную ролю ў выбары месцаў пражывання гуляюць багацце дзічыны, якая служыць ёй ежай, і наяўнасць спакойных участкаў для адпачынку[2]. У Бярэзінскім запаведніку аддае перавагу ялова-шыракалістым лясам, старым алешнікам (ольсам  (польск.)). У Віцебскай вобласці рысь трымаецца нярэдка ў яловых насаджэннях. Хмызняку, рэдкалессяў або чыста хваёвых лясоў яна пазбягае, сустракаючыся ў іх падчас пераходаў або зімой у пошуках корму. Абранага раёна рысь прытрымліваецца толькі ў перыяд размнажэння, у астатні ж час — зімой, восенню і ранняй вясной — яна перасоўваецца ў пошуках корму[2].

Навуковыя даследаванні рысяў у Беларусі

[правіць | правіць зыходнік]
Памятная манета «Рысь» з серыі «Ахова навакольнага асяроддзя»

У пачатку 1990 і 2000-х гадоў былі праведзены даследаванні перамяшчэнняў рысі ў польскай частцы Белавежскай пушчы. Радыёашыйнікамі былі пазначаны 33 асобіны, а дадзеныя тэлеметрыі далі вялікі масіў дадзеных па іх паводзінах і спосабу жыцця[7]. Паколькі некаторыя асобіны падчас палявання траплялі і ў беларускую частку пушчы, то вынікі гэтых даследванняў маюць значэнне і датычна беларускай папуляцыі. Важным момантам таксама з’яўляецца той факт, што польскія даследчыкі выявілі, што ў польскай частцы Белавежскай пушчы насяляе ізаляваная папуляцыя еўрапейскай рысі[7]. З-за эфекту бутэлькавага рыльца мясцовыя рысі сутыкаюцца з блізкароднасным скрыжаваннем, што вядзе да некаторай дэградацыі папуляцыі, таму важна стварэнне лясных калідораў з беларускай часткай для натуральнага абмену генетычным матэрыялам.

З 2013 года ў Белавежскай Пушчы ідзе «Прыродаахоўны праект у падтрымку запаведнасці Белавежскай пушчы». У рамках праекта з дапамогай фотапастак і з дапамогай зімовага траплення праводзіцца маніторынг папуляцый буйных драпежнікаў, якія жывуць на тэрыторыі нацыянальнага парку, у тым ліку і рысяў.

Памятная манета «Рысь» з серыі «Ахова навакольнага асяроддзя»

Занесена ў Чырвоную кнігу Рэспублікі Беларусь[2]. Адстрэл рысі афіцыйна забаронены з 1981 года[2].

У літаратуры і фальклоры

[правіць | правіць зыходнік]

У параўнальным паказальніку сюжэтаў адзначаны варыянт казкі, у якой мачыха падмяняе замужнюю пасербку сваёй дачкой і ператварае ў рысь. Рысь, скінуўшы шкуру, корміць дзіця, якога прыносіць ёй у лес служанка, бацька дзіцяці падглядае гэта, пазнае каханую жонку, спальвае рыссю шкуру, і маці-рысь прымае чалавечае аблічча, а ведзьму з дачкой караюць смерцю[8]. У беларускім фальклоры казкі з такім сюжэтам фіксавалі Е. Раманаў[9], У. Дабравольскі[10] і М. Федароўскі[11].

Гомель. Помнік першаму гамельчуку

Выява рысі размешчана на гербе Гомеля і з’яўляецца адным з сімвалаў горада. У горадзе ўсталявана некалькі скульптур рысі, у тым ліку — на помніку першаму гамельчуку.

У геральдыцы і баністыцы

[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Улік колькасці жывёл // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 5. Стаўраструм — Яшчур / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1986. — 583 с., іл. — 10 000 экз.. — С. 161
  2. а б в г д е ё ж РЫСЬ (Lynx lynx) Архівавана 6 кастрычніка 2021. (руск.)
  3. В Беларуси сокращается численность животных, включенных в Красную книгу(недаступная спасылка) (руск.)
  4. Дамоклов меч над рысью: кошку-«краснокнижницу» вновь хотят «отрегулировать» (руск.)
  5. Нападает с высоты, носит кисточки на ушах, но никто не знает зачем. Чем еще знаменита самая большая кошка Беларуси? (руск.)
  6. НАЦИОНАЛЬНЫЙ СТАТИСТИЧЕСКИЙ КОМИТЕТ РЕСПУБЛИКИ БЕЛАРУСЬ ОХРАНА ОКРУЖАЮЩЕЙ СРЕДЫ В РЕСПУБЛИКЕ БЕЛАРУСЬ Архівавана 21 чэрвеня 2022.. Статистический сборник. Минск, 2021
  7. а б «Волк и рысь не являются причиной падения численности копытных» Архівавана 15 жніўня 2022. (руск.)
  8. ППС-409
  9. Романов — Романов Е. Р. Белорусский сборник. Вып. III. Витебск, 1887, 60, с. 292—295.
  10. Добровольский — Смоленский этнографический сборник. Сост. В. Н. Добровольский. Ч. I. Спб., 1891, 89, с. 154—157
  11. Federowski M. Lud bialoruski na Rusi Litewskiej. T. I—III. Krakow, 1897—1903, 44