Перайсці да зместу

Выдра ў Беларусі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Выдра ў Гродзенскім заапарку

Выдра для Беларусі — абарыгенны паўводны від сысуноў.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

На пачатак 1982 года папуляцыя налічвала каля 3200 асобін[1].

Сучасная папуляцыя[правіць | правіць зыходнік]

У Беларусі гэта звычайны від, але больш шчыльна засяляе водныя экасістэмы ў паўночных і цэнтральных раёнах. Нешматлікі.

Папуляцыя выдры на 2020 год ацэньваецца ў 4,7[2] тысячы асобін.

Дынаміка агульнай колькасці[правіць | правіць зыходнік]

Дынаміка здабычы[правіць | правіць зыходнік]

Прамысловае значэнне на Беларусі невялікае: у 1924—1980 гадах нарыхтавана каля 21 з паловай тысяч шкурак (у сярэднім па 210 за год, у перадваенныя гады, 740—750у 1945—69 і каля 60 за год у 1970—1980 гадах[1].

Утрыманне ў няволі[правіць | правіць зыходнік]

Выдры жывуць у Гродзенскім заапарку[3].

Біялогія[правіць | правіць зыходнік]

Пудзіла выдры ў Лідскім гісторыка-мастацкім музеі
Пудзіла выдры ў Музеі прыроды і экалогіі Рэспублікі Беларусь

Больш шырокае распаўсюджанне выдры ў паўночнай частцы рэспублікі абумоўлена наяўнасцю там вялікай колькасці азёр, багатых рыбай — асноўным яе кормам. Выдры Беларусі адносяцца да намінальнага падвіду Lutra lutra lutra[4].

Аптымальныя ўмовы пражывання выдры ў Беларусі ствараюцца на павольна бягучых сярэдніх рэках са сярэднеабводнеными і слабаабводнеными поймамі, хуткабягучых малых рэках з сярэднезабалочаными поймамі[4].

Варта адзначыць, што ўзаемаадносіны выдры з абарыгеннай еўрапейскай норкай дастаткова нейтральныя, паколькі яны адносна падзялілі рэсурсы і мала канкуруюць. Але амерыканская норка, інтрадукаваная ў Беларусь у 1950-х гадах, падвяргаецца экалагічнаму ціску з боку выдры[4].

Ахова[правіць | правіць зыходнік]

Выдра ў Беларусі не ахоўваецца, паляванне на яе дазволена з верасня па сакавік[2].

Зноскі

  1. а б Выдра // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 1. Ааліты — Гасцінец / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — 575 с., іл. — 10 000 экз.. — С. 502
  2. а б Охота на Выдру (руск.)
  3. Выдра готовится к переезду в новый вольер (руск.)
  4. а б в ВЫДРА РЕЧНАЯ (Lutra lutra) (руск.)

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]