Ласка ў Беларусі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Паштовая марка Беларусі

Ласка для Беларусі — абарыгенны від сысуноў, самы маленькі прадстаўнік сямейства Куніцавыя (Mustelidae).

Сучасная папуляцыя[правіць | правіць зыходнік]

Паштовая марка Беларусі

Шырока распаўсюджаная на тэрыторыі Беларусі. Яна маецца ва ўсіх раёнах рэспублікі. Звычайны, месцамі шматлікі від[1].

Паводле ацэнак, шчыльнасць іх насельніцтва ва ўмовах Беларусі звычайна вар’іруе ў межах ад некалькіх асобін на 1 км² да 5-10 на 1 га ў найбольш экалагічна ёмістых месцах[1].

Біялогія[правіць | правіць зыходнік]

Ласка ў лесе паблізу Таранава, Магілёўскі раён

У Беларусі пашыраны падвід ласка сярэдняруская (Mustela nivalis nivalis)[2]

Ласка засяляе любыя біятопы як натуральныя, так і антрапагеннага паходжання, але заўсёды тыя, дзе маюцца мышападобныя грызуны[1]. Сустракаецца паўсюль — у палях, лясах, на лугах, балотах, па берагах рэк і азёр. Засяляе галоўным чынам лясныя комплексы (саспелыя шырокалісцевыя або ялова-лісцяныя лясы з багатым падлескам), а таксама фрагментаваныя лясы, пералескі, узлескі, хмызнякі, ускраіны палёў і лугоў, сустракаецца на асушаных тарфяніках, паблізу паселішчаў чалавека, у сціртах саломы, у адрынах, на збожжавых таках і ў іншых месцах, збытных мышападобнымі грызунамі — асноўным кормам. Не любіць сяліцца ў лясах з мёртвым покрывам выключна з-за іх малакормнасці[1].

Ахова[правіць | правіць зыходнік]

З 1970-х гадоў промысел забаронены[2].

Зноскі

  1. а б в г ЛАСКА (Mustela nivalis) (руск.)
  2. а б Э. Р. Самусенка. Ласка // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 3. Катэнарыя — Недайка / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1984. — 588 с., іл. — 10 000 экз.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]