Лясная куніца ў Беларусі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Пудзіла лясной куніцы ў Музеі прыроды і экалогіі Рэспублікі Беларусь

Лясная куніца для Беларусі — абарыгенны від сысуноў, прадстаўнік сямейства Куніцавыя (Mustelidae).

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

У мінулым звычайны звер беларускіх лясоў, важны аб’ект палявання, абмену і гандлю. У XIX стагоддзі колькасць значна паменшала і прадаўжала скарачацца[1]. У 1982 годзе было каля 12 тысяч асобін[1].

Каштоўны аб’ект пушнога промыслу і спартыўнага палявання. У 1921—1975 гадах нарыхтоўчымі пунктамі закуплена больш як 80 тысяч шкурак (пераважна ў 1945—1975 гадах). У 1970—1975 гадах штогод у БССР здабывалі каля 1,5 тысяч куніц, у 1983 годзе нарыхтавана 756 шкурак[1].

У 1990-х гадах найбольшая шчыльнасць куніцы адзначана ў заходніх і паўночна-ўсходніх раёнах рэспублікі. У Віцебскай і Гродзенскай (па 3,3 асобін/1000 га лясной плошчы), далей па ступені змяншэння Магілёўская (2,6), Гомельская (2,2), Брэсцкая (2,0) і Мінская (1,9) вобласці.

Сучасная папуляцыя[правіць | правіць зыходнік]

Паштовая марка стандартнай серыі

У Беларусі сустракаецца на ўсёй тэрыторыі. Выключна лясны насельнік[2].

Колькасць лясной куніцы ў цяперашні час досыць вялікая і мае выяўленую тэндэнцыю да павелічэння. Пагалоўе за перыяд з 1995 па 2002 гады вырасла з 14 935 да 24 269 асобін (амаль у 2 разы)[2].

Колькасць лясных куніц, якія жывуць у паляўнічых угоддзях Беларусі, на 2013 год складала 23 700 асобін.

Дынаміка агульнай колькасці[правіць | правіць зыходнік]

Дынаміка здабычы[правіць | правіць зыходнік]

Утрыманне ў няволі[правіць | правіць зыходнік]

Лясныя куніцы жывуць у Гродзенскім[3] і Мінскім заапарках[4], у Магілёўскім заасадзе[5].

Біялогія[правіць | правіць зыходнік]

На Беларусі падвід Куніца лясная заходнееўрапейская (Martes martes martes)[1]. Пераважны біятоп лясной куніцы — участкі сталых і старых лясоў, як лісцяных, так і іглічных. Найбольшая шчыльнасць папуляцыі гэтага звера адзначаецца ў ялова-шыракалістых лясах і пойменных дубровы.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]