Мазырскія малочныя прадукты
«Мазырскія малочныя прадукты» | |
---|---|
Тып | унітарнае прадпрыемства |
Заснаванне | 1944 |
Краіна | Беларусь |
Размяшчэнне | Мазыр, Пралетарская вул., д. 114 |
Ключавыя постаці | Алена Касуха, Аляксандр Патапаў[1] |
Галіна | харчовая прамысловасць |
Прадукцыя | біфітат, ёгурт, кефір, малако, масла, пражанка, смятана, тварог |
Дэвіз | Здароўе людзей — наш клопат |
Матчына кампанія | «Гомельская мяса-малочная кампанія» |
Сайт | mmp.by/by |
«Мазы́рскія мало́чныя праду́кты» («ММП») — прамысловае прадпрыемства Беларусі, заснаванае ў 1944 годзе ў Мазыры (Гомельская вобласць).
На 2022 год выпускала пад уласнымі таварнымі знакамі «Вясёлка смаку» і «Моц здароўя» такія малочныя вырабы, як вяршкі і ёгурты, кісламалочныя напоі, малако і масла, смятану і тварог. У Беларусі пастаўкі ажыццяўлялі пераважна ў межах Гомельскай вобласці. Замежныя пастаўкі ў асноўным накіроўвалі ў суседнія Расіі і Украіну, а таксама ў Казахстан[2]. Фірмовы гандаль уключаў 9 крамаў, павільёнаў і шапікаў «Вясёлка смаку» ў Мазыры, а таксама адпаведныя крамы ў Гомелі і Ельску[3].
Вырабы
[правіць | правіць зыходнік]На 2022 год «Мазырскія малочныя прадукты» выпускалі пад таварнымі знакамі «Вясёлка смаку» і «Моц здароўя»:
- пастэрызаванае і стэрылізаванае малако тлустасцю 1,5, 1,6, 2,5, 3,2, 3,6 і 3,8 % у літровых кардонных і пластыкавых пакунках з тэрмінам прыдатнасці 6 і 15 содняў і 9 месяцаў[4];
- біфітат тлустасцю 2,5 % з тэрмінам прыдатнасці 5 содняў у кардонным і пластыкавым пакунку па 450 і 200 грам[5];
- кефір тлустасцю 1,2 і 2,7 % у літровых кардонных пакунках з тэрмінам прыдатнасці 10 дзён[6];
- пражанку тлустасцю 2,5 % у пакунку па 320 грам з тэрмінам прыдатнасці 10 дзён[7] і кісламалочны напой тлустасцю 0,5 % з малінай у пакунку па 450 грам;
- смятану тлустасцю 12, 18, 20 і 24 % у пакунках па 180, 350 і 370 грам з тэрмінам прыдатнасці 16, 18 і 23 дні[8];
- тварог тлустасцю 1, 3, 5 і 9 % у пакунках па 200, 300, 400 і 450 грам з тэрмінам прыдатнасці 18 і 31 дзень[9];
- салодкую тварожную масу тлустасц 4,5 % па 250 і 400 грам з прыдатнасцю да 3-х дзён, а таксама 45%-вы плаўлены сыр па 150 грам;
- масла тлустасцю 65, 72,5 і 82,5 % па 170 грам з прыдатнасцю да 35 дзён у лядоўні[10];
- ёгурты тлустасцю 1,5 % з персікамі і чарніцамі пры тэрміне прыдатнасці 10 дзён[11] і пудынгі тлустасцю 6 % па 175 грам з прыдатнасцю 10 дзён[12];
- тварожныя дэсерты тлустасцю 3 і 5 % па 140 і 150 грам з прыдатнасцю 21 дзень;
- сухое малако як абястлушчанае, гэтак цэльнае тлустасцю 26 % у папяровых мяшках па 25 кг[13];
- малочную сыроватку з ананасным, апельсінавым і мангавым сокам у літровых пакунках з прыдатнасцю 10 дзён[14].
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]У 1944 годзе ў Мазыры заснавалі «Мазырскі малаказавод». У 1946 годзе малаказавод наладзіў выпуск казеіну, сыроватачанага квасу, марожанае, масла і нятлустага тварагу. Сепаратарныя пункты заводу працавалі ў 8 вёсках: Бібікаў, Слабада, Прудок, Мялешкавічы, Скрыгалаў, Бокаў, Міхалкі і Каменка. За 1946 год перапрацавалі 1012 тон малака і вырабілі 24,4 тон масла, 12,1 тоны топленага масла, 5,7 тоны марожанае і 4,9 тоны сухога казеіну. У 1950 годзе выпускалі ацыдафільнае малако і вяршкі, абястлушчаны кефір, смятану, сыраквашу, сырковую масу і тварог. Пачалі разліў вырабаў у шкляныя пляшкі. У 1979 годзе закрылі ўчастак масла праз скарачэнне сыравіннай зоны, частку якой аддалі запушчанаму «Каленкавіцкаму заводу заменніка цэльнага малака». У студзені 1990 года ўзвялі корпус з цэхам вырабаў з нязнятага малака і перабудавалі кампрэсарны ўчастак. У ліпені 1991 года пусцілі камп'ютарызаваную лінію стэрылізаванага малака для доўгага захоўвання. У 1994 годзе ў старым корпусе пасля перабудовы пусцілі цэх марожанае і камп'ютарызаваны цэх дзіцячага харчавання для дзяцей груднога ўзросту, у тым ліку тварагу з ультрафільтраванай сыроваткі для захавання бялку[15].
У 2001 годзе аднавілі цэх масла, якое сталі фасаваць у пачкі па 200 грам. Нефасаванае масла ў скрынях па 20 кг пачалі адгружаць у Расію. У 2003 годзе цэх дзіцячага харчавання пачаў выраб ёгуртаў. У ліпені 2003 года да «Мазырскіх малочных прадуктаў» далучылі «Нараўлянскі малочны завод», які зачынілі праз 2 месяцы ў сувязі радыяцыйным забруджаннем малака ў Нараўлянскім раёне пасля Чарнобыльскай катастрофы. У выніку нараўлянскае малако сталі перапрацоўваць у тэхнічны казеін на Ельскім вытворчым участку магутнасцю 100 тон малака для пастаўкі ў Польшчу, Германію, ЗША і Сінгапур. У 2004 годзе пачалі выпуск лекавых кісламалочных вырабаў у цэху дзіцячага харчавання. У 2005-м тамсама наладзілі выпуск тварагу з садавіной і тварожных пудынгаў. У ліпені 2005 года запрацаваў цэх тварагу «Волат» і «Несцерка». У 2007 годзе ўсталявалі аўтарасфасовачнік ёгуртаў і тварожных дэсертаў у полістыролавыя кубкі з залітаваным вечкам. У 2009-м набылі пастэрызатар-ахалоджвальнік, абсталяванне для кацельні і 2 аўтаразлівачнікі малака. Дзіцячае харчаванне для «Мазырскіх малочных вырабаў» распрацоўваў Інстытут мяса-малочнай прамысловасці НАНБ[15].
У 2013 годзе 70 % вырабаў збылі за мяжу, з якіх большасць у Расію. Таксама «Мазырскія малочныя прадукты» занялі 3-е месца сярод беларускіх малаказаводаў на рынку Украіны. Пераважна пастаўлялі малако, кефір, смятану і тварог. На люты 2014 года фірмавая гандлёвая сетка прыватнага УП «Мазырскія малочныя прадукты» налічвала 16 крамаў, павільёнаў і шапікаў у Гомелі, Мазыры, Петрыкаве і Ветцы. Сыравіннай базай прадпрыемства былі сельскія гаспадаркі Мазырскага, Ельскага і Нараўлянскага раёнаў Гомельскай вобласці Беларусі. Пад таварнымі знакамі «Вясёлка смаку» і «Моц здароўя» выпускалі звыш 70 найменняў малочных вырабаў, у тым ліку малако і кісламалочныя напоі, смятану і вяршкі, тварог і тварожныя дэсерты, масла, марожанае і дзіцячае харчаванне, у тым ліку ёгурты. Перапрацоўка складала 180 тон малака ўзімку і 220 тон улетку. У 2014 годзе ўсталявалі аміячную лядоўню, што дазволіла знізіць выдатак электраэнергіі на 38 % заашчаджаць 1,5 млрд рублёў за год, а таксама зменшыць выкарыстанне аміяку з 15 тон да 934 кг. Гомельскі абласны выканаўчы камітэт вылучыў 23 млрд рублёў на пераабсталяванне тварожнага ўчастка, што дазволіла выпускаць буйназярністы тварог з 30-дзённай прыдатнасцю замест 5-дзённай[16].
У 2016 годзе запусцілі ўчастак сухога малага магутнасцю 10 тон за суткі[15]. На люты 2018 года «Мазырскія малочныя прадукты» штодня перапрацоўвалі 250 тон малака. Гандлёвая сетка налічвала 14 фірмавых крамаў у Мазыры, Гомелі і Нароўлі. Таксама вытворчасць пашырылі за кошт біфітату, які прызначаўся для харчавання пры алергіі і для адновы мікрафлоры страўніка пасля лячэння антыбіётыкамі ад інфекцыі. Урэшце пастаўкі сталі ажыццяўляць у краіны Азіі: Арменію і Казахстан[17], Кітай, Марока, Пакістан і Турцыю. У 2020 годзе большасць вырабаў адгрузілі ў Расію, Казахстан, Узбекістан і Украіну[18]. У 2020 годзе ініцыятыва «Умовы для мовы», якую распачаў Ігар Случак, распачала кампанію зваротаў «Беларускаму малаку — беларуская мова», у ходзе якой «Мазырскія малочныя прадукты» дадалі беларускую мову на этыкеткі сваіх вырабаў[19]. На верасень 2021 года прадпрыемства штодня перапрацоўвала 300 тон малака і выпускала больш за 80 відаў вырабаў[20].
Зноскі
- ↑ "Кантакты". УП «Мазырскія малочныя прадукты». 2022. Праверана 10 студзеня 2022.
- ↑ Агульная інфармацыя . УП «Мазырскія малочныя прадукты» (9 красавіка 2022). Праверана 10 студзеня 2022.
- ↑ Адрасы фірмавага гандлю . УП «Мазырскія малочныя прадукты» (19 мая 2021). Праверана 10 студзеня 2022.
- ↑ Малако . УП «Мазырскія малочныя прадукты» (9 красавіка 2022). Праверана 10 студзеня 2022.
- ↑ Біяпрадукт лячэбна-прафілактычны кісламалочны «Біфітат» масавай доляй тлушчу 2,5% . УП «Мазырскія малочныя прадукты» (9 красавіка 2022). Праверана 10 студзеня 2022.
- ↑ Кефір(недаступная спасылка). УП «Мазырскія малочныя прадукты» (9 красавіка 2022). Архівавана з першакрыніцы 10 студзеня 2022. Праверана 10 студзеня 2022.
- ↑ Біяпражанка . УП «Мазырскія малочныя прадукты» (9 красавіка 2022). Праверана 10 студзеня 2022.
- ↑ Смятана . УП «Мазырскія малочныя прадукты» (9 красавіка 2022). Праверана 10 студзеня 2022.
- ↑ Тварожныя вырабы . УП «Мазырскія малочныя прадукты» (9 красавіка 2022). Праверана 10 студзеня 2022.
- ↑ Масла . УП «Мазырскія малочныя прадукты» (9 красавіка 2022). Праверана 10 студзеня 2022.
- ↑ Ёгурт «Вясёлка смаку»(недаступная спасылка). УП «Мазырскія малочныя прадукты» (9 красавіка 2022). Архівавана з першакрыніцы 10 студзеня 2022. Праверана 10 студзеня 2022.
- ↑ Пудынг «Ласунак»(недаступная спасылка). УП «Мазырскія малочныя прадукты» (9 красавіка 2022). Архівавана з першакрыніцы 10 студзеня 2022. Праверана 10 студзеня 2022.
- ↑ Сухое абястлушчанае малако . УП «Мазырскія малочныя прадукты» (9 красавіка 2022). Праверана 10 студзеня 2022.
- ↑ Напоі на аснове малочнай сыроваткі . УП «Мазырскія малочныя прадукты» (9 красавіка 2022). Праверана 10 студзеня 2022.
- ↑ а б в Гісторыя . УП «Мазырскія малочныя прадукты» (9 красавіка 2022). Праверана 10 студзеня 2022.
- ↑ Пачні дзень з кефіру // Звязда : газета. — 6 лютага 2014. — № 22 (27632). — С. 4. — ISSN 1990-763x.
- ↑ Малочныя прысмакі з Мазыра // Звязда. — 24 лютага 2018. — № 39 (28655). — С. 15.
- ↑ «Мазырскія малочныя прадукты» аднавіла пастаўкі ў Кітай(недаступная спасылка). Радыё «Беларусь» (17 верасня 2022). Архівавана з першакрыніцы 10 студзеня 2022. Праверана 10 студзеня 2022.
- ↑ Яшчэ адзін малочны завод дадае беларускую мову на ўпакоўку . Газета «Новы час» (6 студзеня 2021). Праверана 10 студзеня 2022.
- ↑ Спрыяць развіццю рэгіёна // Мясцовае самакіраванне. — 10 верасня 2021. — № 35 (620). — С. 18.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Электронныя звароты . УП «Мазырскія малочныя прадукты» (9 красавіка 2022). Праверана 10 студзеня 2022.