Максім Юр’евіч Рамашчанка
![]() | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Агульная інфармацыя | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Поўнае імя | Максім Юр'евіч Рамашчанка | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Нарадзіўся |
31 ліпеня 1976[1][2][3] (44 гады) |
||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Грамадзянства |
![]() ![]() |
||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Рост | 180 см | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Вага | 75 кг | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Пазіцыя | паўабаронца | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Інфармацыя пра клуб | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Клуб | завяршыў кар’еру | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Нацыянальная зборная[* 2] | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Максім Юр'евіч Рамашчанка (укр.: Максим Юрійович Ромащенко; нар. 31 ліпеня 1976, Паўлаград) — беларускі футбаліст украінскага паходжання, паўабаронца. Завяршыў кар’еру ў 2013 годзе. З’яўляецца рэкардсменам нацыянальнай зборнай Беларусі па колькасці забітых галоў (20). Футбаліст года Беларусі (2004).
Максім з’яўляецца малодшым братам беларускага футбаліста і трэнера Міраслава Рамашчанкі.
Кар’ера[правіць | правіць зыходнік]
Выхаванец днепрапятроўскага футбола, пачынаў дарослую кар’еру ва Украіне, у клубе «Паліграфтэхніка». З 1993 года выступаў у Беларусі за «Дняпро», «Фандак» і МПКЦ (разам з апошнім клубам стаў чэмпіёнам краіны).
Выступаў у маскоўскім «Дынама» з 1997 па 2006 год (з перапынкам). У дублюючым складзе «Дынама» правёў 14 матчаў і забіў 3 галы. За асноўны склад правёў 116 матчаў, забіў 22 мяча.
У 2007 годзе быў іграком футбольнага клуба «Тарпеда» (Масква), які выступаў у першым дывізіёне Расіі. Клуб не вырашыў задачу па вяртанні ў Прэм'ер-лігу, а ўмовы новага кантракту, прапанаванага тарпедаўскім кіраўніцтвам, Рамашчанка не задаволілі, і ён пакінуў каманду.
У студзені 2008 года Рамашчанка заключыў кантракт з турэцкім клубам «Бурсаспор» тэрмінам на 1,5 года.
26 чэрвеня 2009 года Максім падпісаў кантракт з падмаскоўнымі «Хімкамі» тэрмінам на 1,5 года[4]. Па заканчэнні сезону на правах свабоднага агента пакінуў клуб.
26 студзеня 2010 года падпісаў кантракт з белгарадскім «Салютам», які раней узначаліў яго брат Міраслаў. Улетку таго ж года Максім, па ўзаемнай згодзе разарваў кантракт з «Салютам».
23 ліпеня 2010 падпісаў кантракт з «Дынама» (Бранск) да канца 2010 года з магчымай пралангацыяй, а 10 студзеня 2011 клуб падоўжыў пагадненне з паўабаронцам па схеме «год + паўгады». У канцы жніўня 2012 года вярнуўся ў «Хімкі»[5]. Па заканчэнні сезону 2012/13 завяршыў прафейсіную кар’еру[6]. У цяперашні час разам з сям'ёй жыве ў Маскве.
У 1998—2008 — ігрок зборнай Беларусі. Лепшы бамбардзір зборнай (20 галоў). Усяго за зборную зрабіў 1 хет-трык і 4 дубля, у тым ліку дубль у браму зборнай Італіі (13 кастрычніка 2004 года, выніковы лік 3:4).
Зноскі
- ↑ Maksim Romashchenko // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Maksim Romaschenko // FBref.com
- ↑ MAKSIM ROMASHENKO // Base de Datos del Futbol Argentino
- ↑ «Химки» подписали контракт с Максимом Ромащенко
- ↑ «Химки» заявили Ромащенко и Гвазаву
- ↑ Максим Ромащенко: посещаю тренерские курсы, планирую в скором времени получить лицензию
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- Нарадзіліся 31 ліпеня
- Нарадзіліся ў 1976 годзе
- Нарадзіліся ў Паўлаградзе
- Асобы
- Спартсмены паводле алфавіта
- Футбалісты паводле алфавіта
- Футбалісты Украіны
- Футбалісты Беларусі
- Ігракі зборнай Беларусі па футболе
- Ігракі ФК Хімкі
- Ігракі ФК Дынама Бранск
- Ігракі ФК Салют Белгарад
- Ігракі ФК Бурсаспор
- Ігракі ФК Тарпеда Масква
- Ігракі ФК Дынама Масква
- Ігракі ФК Трабзанспор
- Ігракі ФК Газіянтэпспор
- Ігракі ФК Славія Мазыр
- Ігракі ФК Бабруйск
- Ігракі ФК Дняпро Магілёў
- Ігракі ФК Александрыя