Аляксандр Пятровіч Гутар
![]() | ||||||||||||||||||||||
Агульная інфармацыя | ||||||||||||||||||||||
Поўнае імя | Аляксандр Пятровіч Гутар | |||||||||||||||||||||
Мянушка | Гуці | |||||||||||||||||||||
Нарадзіўся |
18 красавіка 1989[1][2][3] (33 гады) |
|||||||||||||||||||||
Грамадзянства |
![]() |
|||||||||||||||||||||
Рост | 190 см | |||||||||||||||||||||
Вага | 83 кг | |||||||||||||||||||||
Пазіцыя | брамнік | |||||||||||||||||||||
Інфармацыя пра клуб | ||||||||||||||||||||||
Клуб | няма | |||||||||||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | ||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||
Нацыянальная зборная[* 2] | ||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||
Узнагароды і медалі | ||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||
![]() |
Аляксандр Пятровіч Гутар (нар. 18 красавіка 1989, Мінск) — беларускі футбаліст, брамнік. Ігрок нацыянальнай зборнай Беларусі (2013—2021).
Клубная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]
Аляксандр з’яўляецца выхаванцам футбольнай школы СДЮШАР «Дынама» горада Мінска.
БАТЭ[правіць | правіць зыходнік]
У 2006 годзе перайшоў у БАТЭ, дзе выступаў за дублюючы склад. З 2011 года, пасля пераходу ва ўкраінскі «Севастопаль» Сяргея Верамко, стаў асноўным галкіперам клуба. Дзякуючы добрай гульні быў уключаны БФФ у спіс 22 найлепшых футбалістаў чэмпіянату Беларусі, а таксама стаў найлепшым іграком Беларусі ў 2011 годзе. Нягледзячы на гэта, на наступны сезон БАТЭ ўзмацніўся брамнікам гродзенскага «Нёмана» Андрэем Гарбуновым, які амаль адразу выцясніў са складу Аляксандра.
Судовая справа з БАТЭ[правіць | правіць зыходнік]
22 снежня 2012 года брамнік, з-за незадаволенасці колькасцю выступаў у матчах клуба, накіраваў у БФФ ліст з просьбай скасаваць разлічаны да 2015 года кантракт з БАТЭ ў аднабаковым парадку[9]. Пасля пасяджэння па справе Гутара бакі атрымалі магчымасць мірным шляхам урэгуляваць канфлікт[10]. 22 студзеня Аляксандр атрымаў дазвол на скасаванне кантракту з БАТЭ з выплатай кампенсацыі клуба ў памеры 180 тысяч долараў. Згодна з рашэннем кампенсацыю можа таксама выплаціць клуб, які набудзе іграка[11]. БАТЭ выказаў сваю пазіцыю з нагоды вердыкту БФФ, падаўшы апеляцыю па рашэнні камітэту федэрацыі ў футбольны арбітраж, выступаючы за перагляд сумы кампенсацыі[11][12]. 30 студзеня футбаліст афіцыйна звольніўся з БАТЭ, атрымаўшы статус умоўна вольнага агента. У лютым 2014 года спартыўны арбітражны суд у Лазане адмяніў рашэнне футбольнага арбітражу БФФ і абавязаў Гутара выплаціць БАТЭ каля 230 тысяч долараў[13].
«Дынама» Мінск[правіць | правіць зыходнік]
З 1 лютага 2013 года трэніраваўся ў складзе мінскага «Дынама», з якім 19 лютага падпісаў кантракт на тры гады[14].
У складзе «Дынама» адразу стаў асноўным брамнікам, але часам паказваў няўпэўненую гульню. Пасля мачту з жодзінскім «Тарпеда-БелАЗ» 21 ліпеня 2013 года, калі з-за памылак Гутара «Дынама» саступіла 1:2, трапіў на лаўку запасных, а месца ў аснове заняў Аляксандр Суліма. Пасля матча з «Нёманам» 1 верасня 2013 года Суліма быў адпраўлены ў дубліруючы склад, а Гутар зноў заняў месца асноўнага брамніка.
Сезон 2014 распачаў у якасці асноўнага брамніка. Пачынаючы са жніўня 2014 стаў чаргавацца ў стартавым складзе дынамаўцаў з Сяргеем Ігнатовічам. У пачатку сезона 2015 на некаторы час саступіў месца ў браме Васілю Хамутоўскаму, але неўзабаве зноў стаў асноўным брамнікам мінчан. 15 жніўня 2015 года, захаваўшы ў недатыкальнасці браму ў матчы з салігорскім «Шахцёрам» (1:0), дасягнуў адзнакі ў 100 «сухіх» матчаў на вышэйшым узроўні і тым самым уступіў у беларускі клуб «сухіх» брамнікаў[15].
У кастрычніку 2015 года падоўжыў кантракт з «Дынама» на адзін год[16]. У сакавіку 2016 года быў абраны капітанам каманды[17]. Улетку 2016 года ў якасці свабоднага агента пакінуў «Дынама»[18].
«Арэнбург»[правіць | правіць зыходнік]
30 чэрвеня 2016 года стала вядома аб пераходзе Гутара ў склад дэбютанта расійскай Прэм’ер-лігі — клуба «Арэнбург»[19][20]. У другой палове 2016 года трывала гуляў у аснове «Арэнбурга», але ў 2017 годзе ўжо не з’яўляўся на полі, заставаўся другім брамнікам. Па выніках сезона 2016/17 «Арэнбург» страціў месца ў Прэм’ер-лізе, і Гутар пакінуў клуб у якасці свабоднага агента.
«Тосна»[правіць | правіць зыходнік]
14 чэрвеня 2017 года было абвешчана аб падпісанні Гутарам кантракта з клубам «Тосна», які ўпершыню выйшаў у расійскую Прэм’ер-лігу[21]. Аднак, не здолеў стаць асноўным брамнікам, і ўжо 4 верасня 2017 года, так і не згуляўшы ніводнага матча за «Тосна», па пагадненні бакоў пакінуў клуб[22].
«Чарнаморац»[правіць | правіць зыходнік]
Неўзабаве пасля зыходу з «Тосна» далучыўся да адэскага «Чарнаморца», які незадоўга да таго ўзначаліў беларускі трэнер Алег Дулуб[23]. У складзе «Чарнаморца» стаў асноўным брамнікам, дапамог камандзе пакінуць апошні радок турнірнай табліцы. У снежні 2017 года разарваў кантракт з адэскім клубам[24].
«Дынама» Брэст[правіць | правіць зыходнік]
У лютым 2018 года падпісаў аднагадовы кантракт з брэсцкім «Дынама»[25], дзе стаў асноўным брамнікам. У студзені 2019 года падоўжыў кантракт на сезон 2019[26]. У сезоне 2019 заставаўся асноўным брамнікам брэсцкай каманды, дапамог ёй стаць чэмпіёнам краіны, а сам быў прызнаны найлепшым брамнікам чэмпіянату.
«Шахцёр»[правіць | правіць зыходнік]
У студзені 2020 года, пакінуўшы «Дынама» па заканчэнні кантракта, перайшоў у салігорскі «Шахцёр»[27]. Стаў асноўным брамнікаў каманды, з якой другі раз запар стаў чэмпіёнам краіны і найлепшым брамнікам чэмпіянату. У сезоне 2021 заставаўся асноўным брамнікам салігарчан, хоць часам саступаў месца ў складзе Сяргею Чэрніку, і зноў стаў чэмпіёнам Беларусі. У студзені 2022 года па пагадненні бакоў разарваў кантракт з «Шахцёрам»[28].
Міжнародная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]
Аляксандр з’яўляецца бронзавым прызёрам моладзевага чэмпіянату Еўропы 2011 года, а таксама браў удзел у Алімпійскіх гульнях 2012 года ў Лондане. У студзені 2012 года брамнік быў выкліканы ў нацыянальную зборную Беларусі на таварыскую сустрэчу супраць зборнай Венгрыі[29]. Дэбютаваў у нацыянальнай зборнай 25 сакавіка 2013 года ў таварыскай гульні супраць зборнай Канады.
Асабістае жыццё[правіць | правіць зыходнік]
Аляксандр жанаты са спявачкай гурта «Las Vegas» Марынай Някрасавай. Іхняя сустрэча адбылася на мерапрыемстве ўшаноўвання БАТЭ з нагоды чарговай перамогі ў чэмпіянаце краіны, дзе «Las Vegas» была запрошана ў якасці гасцей.
Дасягненні[правіць | правіць зыходнік]
Чэмпіён Беларусі (8): 2008, 2009, 2010, 2011, 2012, 2019, 2020, 2021
Срэбраны прызёр чэмпіянату Беларусі (2): 2014, 2015
Бронзавы прызёр чэмпіянату Беларусі: 2013
Уладальнік Кубка Беларусі (2): 2010, 2018
Уладальнік Суперкубка Беларусі (5): 2010, 2011, 2018, 2019, 2021
Бронзавы прызёр моладзевага чэмпіянату Еўропы 2011
Найлепшы футбаліст Беларусі: 2011
Найлепшы брамнік чэмпіянату Беларусі (3): 2011, 2019, 2020
У спісе 22 найлепшых футбалістаў чэмпіянату Беларусі (5): 2011, 2014, 2015, 2019, 2020
Зноскі
- ↑ Aleksandr Gutor // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Alyaksandr Hutar // FBref.com
- ↑ Aleksandr Gutor // As — Madrid: Grupo PRISA, 1967.
- ↑ National-Football-Teams.com
- ↑ Sports-Reference.com
- ↑ Soccerway
- ↑ Александр Гутор — Динамо-Брест.
- ↑ Aleksandr Gutor // Transfermarkt — 2000.
- ↑ Гуторские страсти. Уйти нельзя остаться. Прессбол
- ↑ Дело Гутора. Семь дней отмерь. Прессбол
- ↑ 11,0 11,1 Чистый развод. Запасной инстинкт. Прессбол
- ↑ ФК БАТЭ: Гутора ожидают месяцы или годы разбирательств. Еўрарадыё
- ↑ Спортивный суд в Лозанне обязал Александра Гутора выплатить БАТЭ порядка 230000 долларов (руск.)
- ↑ Минское «Динамо» подписало контракт с Александром Гутором на 3 года (руск.)
- ↑ Тур 16. Попурри. Гутор: номер 15-й!
- ↑ Минское "Динамо" продлило контракт с Александром Гутором
- ↑ Александр Гутор избран капитаном минского "Динамо"
- ↑ Александр Гутор официально покинул минское "Динамо" в качестве свободного агента
- ↑ Александр Гутор стал игроком "Оренбурга"
- ↑ «Оренбург» объявил о переходе Прудникова и Гутора
- ↑ Александр Гутор подписал контракт с "Тосно"
- ↑ Александр Гутор покинул "Тосно"
- ↑ Александр Гутор стал игроком "Черноморца"
- ↑ Александр Гутор покинул "Черноморец"
- ↑ Брестское "Динамо" подписало Александра Гутора и словенского полузащитника Желько Филиповича
- ↑ Гутор продлил контракт с брестским "Динамо"
- ↑ Официально: Александр Гутор - игрок солигорского "Шахтера"
- ↑ Гутор и Стасевич покинули "Шахтер"
- ↑ Кондратьев вызвал Гутора на товарищеский матч с Венгрией. Еўрарадыё
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- Нарадзіліся 18 красавіка
- Нарадзіліся ў 1989 годзе
- Нарадзіліся ў Мінску
- Нарадзіліся ў Ганцавічах
- Майстры спорту Беларусі міжнароднага класа
- Асобы
- Спартсмены паводле алфавіта
- Футбалісты паводле алфавіта
- Футбольныя варатары
- Футбалісты Беларусі
- Ігракі зборнай Беларусі па футболе
- Ігракі ФК Шахцёр Салігорск
- Ігракі ФК Дынама Брэст
- Ігракі ФК Чарнаморац Адэса
- Ігракі ФК Тосна
- Ігракі ФК Арэнбург
- Ігракі ФК Дынама Мінск
- Ігракі ФК БАТЭ
- Футбалісты на летніх Алімпійскіх гульнях 2012 года