Перайсці да зместу

Аляксандр Мікалаевіч Кульчы

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Футбол
Аляксандр Кульчы
Агульная інфармацыя
Поўнае імя Аляксандр Мікалаевіч Кульчы
Нарадзіўся 1 лістапада 1973(1973-11-01)[1][2] (50 гадоў)
Грамадзянства  Беларусь
Рост 181 см[3]
Вага 74 кг[3]
Пазіцыя паўабаронца
Клубная кар’ера[* 1]
1991 Саюз Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік Гомсельмаш (Гомель) 20 (2)
1992—1993 Беларусь Фандак (Бабруйск) 40 (3)
1994—1996 Беларусь МПКЦ (Мазыр) 86 (30)
1997—1999 Расія Дынама (Масква) 62 (4)
1997—1999   Расія Дынама-2 (Масква) 26 (5)
2000—2005 Расія Шыннік (Яраслаўль) 148 (18)
2005—2007 Расія Том (Томск) 60 (4)
2008—2010 Расія Растоў 84 (1)
2011—2012 Расія Краснадар 29 (1)
2012 Расія Сібір (Новасібірск) 15 (2)
2013 Сцяг Казахстана Іртыш (Паўладар) 13 (0)
Нацыянальная зборная[* 2]
1992—1995 Беларусь Беларусь (да 21) 16 (2)
1996—2012 Беларусь Беларусь 102 (5)
Трэнерская кар’ера
2014—2016 Беларусь Беларусь трэнер
2016—2017 Расія Дынама-2 (Масква) трэнер
2018—2019 Беларусь Гомель трэнер
2019 Беларусь Гомель в.а.
2020 Расія Дынама (Масква) моладзь
2020—2023 Расія Дынама-2 (Масква)
2020 Расія Дынама (Масква) в.а.
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Алякса́ндр Мікала́евіч Ку́льчы (нар. 1 лістапада 1973, Гомель, Беларуская ССР, БССР) — беларускі футбаліст і трэнер. Ігрок нацыянальнай зборнай Беларусі (1996—2012). Найлепшы футбаліст Беларусі (2009). 7 чэрвеня 2012 года стаў першым беларускім футбалістам, які прыняў удзел у 100 гульнях за нацыянальную зборную. Уваходзіць у Клуб Сяргея Алейнікава для беларускіх футбалістаў, якія згулялі 500 і болей афіцыйных матчаў.

У чэрвені 2012 года падпісаў кантракт з казахстанскім клубам «Іртыш», але клуб не змог заявіць яго праз праблемы з трансферам і кантракт быў ануляваны ў ліпені таго ж года[4]. 18 ліпеня 2012 года падпісаў кантракт з клубам «Сібір» з Новасібірска[5]. У студзені 2013 году ізноў падпісаў кантракт з клубам «Іртыш» тэрмінам на адзін год[6], але ўжо ў ліпені кантракт быў скасаваны[7], пасля чаго Кульчы завяршыў прафесійную кар’еру[8].

Трэнерская кар’ера

[правіць | правіць зыходнік]

У жніўні 2014 года ўвайшоў у трэнерскі штаб нацыянальнай зборнай Беларусі[9]. У 2016—2017 гадах працаваў трэнерам у структуры маскоўскага «Дынама».

У чэрвені 2018 года ўвайшоў у трэнерскі штаб «Гомеля»[10], дзе стаў дапамагаць Аляксею Мяркулаву. У верасні 2019 года, пасля звальнення Мяркулава, стаў выканаўцам абавязкаў галоўнага трэнера «Гомеля»[11]. Пад кіраўніцтвам Кульчыя «Гомель» не здолеў падняцца з перадапошняга радка і па выніках сезона 2019 пакінуў Вышэйшую лігу, пасля чаго Кульчы пакінуў клуб.

У студзені 2020 года зноў апынуўся ў маскоўскім «Дынама», дзе ўзначаліў моладзевы склад[12], а з сезона 2020/21 стаў на чале каманды «Дынама-2» у Другой лізе. У верасні 2020 года, пасля адстаўкі Кірыла Новікава, быў прызначаны выканаўцам абавязкаў галоўнага трэнера асноўнай каманды «Дынама»[13]. Кіраваў дынамаўцамі ў адным матчы Прэм’ер-лігі — 4 кастрычніка супраць «Краснадара» (2:0), пасля чаго неўзабаве новым трэнерам быў прызначаны Сандра Шварц, а Кульчы вярнуўся ў «Дынама-2», дзе працаваў да чэрвеня 2023 года[14].

  1. Alyaksandr Kulchy // FBref.com
  2. ALEKSANDR KULCHY // Argentine Soccer Database
  3. а б https://www.teams.by/-/player-1341/
  4. Александр Кульчий расторг контракт с «Иртышом» (руск.)
  5. Александр Кульчий стал игроком «Сибири» (руск.)
  6. Александр Кульчий подписал контракт с «Иртышом» (руск.)
  7. Александр Кульчий расторг контракт с «Иртышом» (руск.)
  8. Беларусь и ЧМ. Теория относительности: что Кондратьеву хорошо, то Малофееву в укор (руск.)
  9. Александр Кульчий включен в тренерский штаб национальной сборной Беларуси (руск.)
  10. Александр Кульчий вошел в тренерский штаб "Гомеля" (руск.)
  11. "Гомель" официально объявил о расторжении контракта с Меркуловым (руск.)
  12. Кульчий возглавил молодежную команду московского "Динамо" (руск.)
  13. Кульчий назначен исполняющим обязанности главного тренера московского "Динамо" (руск.)
  14. Кульчий покинул "Динамо-2" по окончании контракта (руск.). football.by (21 чэрвеня 2023). Праверана 22 чэрвеня 2023.