Марыа Гётцэ
![]() Марыа ў форме мюнхенскай «Баварыі» | |||||||||||||||||||
Агульная інфармацыя | |||||||||||||||||||
Мянушкі | Залаты хлопчык | ||||||||||||||||||
Нарадзіўся |
3 чэрвеня 1992[1][2][…] (29 гадоў) |
||||||||||||||||||
Грамадзянства |
![]() |
||||||||||||||||||
Рост | 176 см | ||||||||||||||||||
Вага | 71 кг | ||||||||||||||||||
Пазіцыя | атакуючы паўабаронца | ||||||||||||||||||
Інфармацыя пра клуб | |||||||||||||||||||
Клуб |
![]() |
||||||||||||||||||
Нумар | 27 | ||||||||||||||||||
Маладзёжныя клубы | |||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | |||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||
Нацыянальная зборная[* 2] | |||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||
Узнагароды і медалі | |||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||
![]() |
Марыа Гётцэ (ням.: Mario Götze; нар. 3 чэрвеня 1992, Мемінген, Германія) — нямецкі футбаліст, атакуючы паўабаронца нідэрландскага клуба ПСВ. Ігрок нацыянальнай зборнай Германіі (2010—2017), чэмпіён свету 2014 года.
Кар’ера[правіць | правіць зыходнік]
«Барусія»[правіць | правіць зыходнік]
Марыа з’яўляецца выпускніком моладзевай акадэміі «Барусіі», у якую ён прыйшоў у васьмігадовым узросце. Гётцэ дэбютаваў у Бундэслізе 21 лістапада 2009 года ў гульні супраць «Майнца», выйшаўшы на замену Якубу Блашчыкоўскаму а 88-й хвіліне матча. Падчас зімовага перапынку ў сезоне 2009/10 трэнер клуба Юрген Клоп стаў больш давяраць Марыа. На наступны сезон Марыа быў важным іграком клуба, які перамог тады ў чэмпіянаце Германіі.
«Баварыя»[правіць | правіць зыходнік]
23 красавіка 2013 года было абвешчана, што Гётцэ з 1 ліпеня 2013 года стане іграком «Баварыі», пасля таго як яны пацвердзілі гатовасць да выплочвання сумы ў памеры 37 млн еўра[6][7]. Трансфер зрабіў Марыа самым кашштоўным нямецкім іграком усіх часоў[8][9]. Галоўны трэнер «Барусіі» Юрген Клоп сцвярджаў, што прычынай пераходу Гётцэ было жаданне плэймэйкера гуляць пад кіраўніцтвам менеджара Пепа Гвардыёлі, які раней працаваў у «Барселоне»[10].
11 жніўня 2013 года Гётцэ дэбютаваў за «Баварыю», выйшаўшы на замену Мітчэлу Візеру на 60-й хвіліне матча. Марыа забіў два галы і дапамог клуба атрымаць перамогу з лікам 1:4 над венгерскім чэмпіёнам «Дзьёрам» у таварыскім матчы. У Бундэслізе ігрок дэбютаваў у хатнім матчы супраць «Нюрнберга» 24 жніўня 2013 года. «Баварыя» атрымала перамогу ў той сустрэчы з лікам 2:0. 19 кастрычніка 2013 года Гётцэ выйшаў на замену і зрабіў дзве галавыя перадачы ў пераможным матчы супраць «Майнца» (4:1)[11].
23 кастрычніка 2013 года Гётцэ забіў свой першы гол за мюнхенскі клуб у Лізе чэмпіёнаў, у хатнім параможным матчы з лікам 5:0 над чэшскай «Вікторыяй». 26 кастрычніка 2013 года Марыа выйшаў на замену Тоні Кроасу на 25-й хвіліне і забіў свой першы гол у Бундэслізе за «Баварыю», а клуб трываў перамогу з лікам 3:2[12]. Толькі 2 лістапада 2013 года ігрок упершыню выйшаў у стартавым складзе клуба ў матчы супраць «Гофенгайма». 24 студзеня 2014 года Гётцэ пачаў матч як «аблудная 9» і забіў гол у браму мёнхенгладбахскай «Барусіі», «Баварыя» выйграла матч з лікам 0:2[13]. Сезон для маладога іграка аказаўся адносна паспяховым, бо не зважаючы на тое, што за сезон ва ўсіх клубных спаборніцтвах ён забіў 15 галоў, большую частку матчаў ён выходзіў на замены ці быў заменены, з-за высокай канкурэнцыі ў баварскім клубе.
Вяртанне ў «Барусію»[правіць | правіць зыходнік]
21 ліпеня 2016 года дортмундская «Барусія» абвясціла аб вяртанні Гётцэ ў родны клуб[14].
У маі 2020 года было абвешчана, што па заканчэнні сезона Гётцэ пакідае «Барусію»[15].
ПСВ[правіць | правіць зыходнік]
У кастрычніку 2020 года ў якасці свабоднага агента падпісаў двухгадовы кантракт з нідэрландскім ПСВ[16].
Міжнародная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]
За галоўную зборную Германіі Гётцэ дэбютаваў 17 лістапада 2010 года, у таварыскім матчы супраць Швецыі, замяніўшы на 78-й хвіліне свайго партнёра па клуба Кевіна Гроскройца. Першы гол за сваю зборную немец забіў 10 жніўня 2011 года ў таварыскім матчы са зборнай Бразіліі, у якой Германія з лікам 3:2 атрымала перамогу, тым самым, Марыа перапісаў гісторыю, стаўшы самым маладым іграком, які забіваў за «бундэстым»[17]. На той дзень яму было 19 гадоў і 68 дзён. 13 ліпеня 2014 года ў фінальным матчы чэмпіянату свету з Аргенцінай забіў адзіны гол матча (113-я хвіліна) і, такім чынам, прынёс перамогу і чэмпіёнскі тытул сваёй зборнай.
Дасягненні[правіць | правіць зыходнік]
«Барусія» Дортмунд:
- Чэмпіён Германіі (2): 2011, 2012
- Уладальнік Кубка Германіі (2): 2012, 2017
- Уладальнік Суперкубка Германіі: 2019
«Баварыя»:
- Чэмпіён Германіі (3): 2014, 2015, 2016
- Уладальнік Кубка Германіі (2): 2014, 2016
- Уладальнік Суперкубка УЕФА: 2013
- Пераможца клубнага чэмпіянату свету: 2013
ПСВ:
- Уладальнік Суперкубка Нідэрландаў: 2021
Германія:
- Чэмпіён свету: 2014
Сям’я[правіць | правіць зыходнік]
У Марыа ёсць два браты: старэйшы Фабіян і малодшы Фелікс. З Феліксам, дарэчы, ён пражывае пад адным дахам. А старэйшы брат, таксама футбаліст — улетку 2010 года ён пакінуў другую каманду «Барусіі» і стаў іграком другой каманды «Майнца». Пазней Фабіян выступаў за клуб «Унтэргахінг».
Зноскі
- ↑ Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #1017096295 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 26 красавіка 2014.
- ↑ http://www.goal.com/en/people/germany/36456/mario-g%C3%B6tze#
- ↑ Mario Götze // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ http://www.goal.com/en/people/germany/36456/mario-g%C3%B6tze?ICID=OP
- ↑ Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #1017096295 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 11 снежня 2014.
- ↑ Von Guardiola ins Paradies gelockt. Süddeutsche Zeitung
- ↑ Götze wechselt für 37 Millionen zum FC Bayern. Die Welt
- ↑ Mario Götze to join Bayern Munich from Borussia Dortmund. Guardian.
- ↑ Bayern confirm Gotze signing Архівавана 9 ліпеня 2014.. FIFA.com.
- ↑ Klopp: Guardiola signed Gotze. Goal.com.
- ↑ Mario Götze inspires Bayern to comeback win; more Bundesliga. Sportsillustrated CNN
- ↑ Mandzu and Götze inspire winning fightback. FC Bayern Munich
- ↑ Assured FCB stretch lead and unbeaten run. FC Bayern Munich
- ↑ Дортмундская «Боруссия» объявила о возвращении Гетце. by.tribuna.com.
- ↑ «Боруссия» объявила об уходе Гетце. by.tribuna.com.
- ↑ Гетце подписал с ПСВ 2-летний контракт. by.tribuna.com.
- ↑ Скаут. Марио Гетце — football.ua
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Марыа Гётцэ
- Афіцыйны сайт
- Профіль на сайце transfermarkt.com (англ.)
- Статыстыка на сайце National Football Teams (англ.)
- Профіль на сайце soccerway.com (руск.)
- Профіль на сайце BDFutbol.com (англ.)
- Статыстыка на сайце UEFA.com (руск.)
- Статыстыка на сайце FIFA (англ.)
- Профіль на сайце weltfussball.de (ням.)
- Профіль на сайце fussballdaten.de (ням.)
- Нарадзіліся 3 чэрвеня
- Нарадзіліся ў 1992 годзе
- Нарадзіліся ў Мемінгене
- Асобы
- Спартсмены паводле алфавіта
- Футбалісты паводле алфавіта
- Футбалісты Германіі
- Ігракі зборнай Германіі па футболе
- Ігракі ФК ПСВ
- Ігракі ФК Барусія Дортмунд
- Ігракі ФК Баварыя Мюнхен
- Чэмпіёны свету па футболе
- Узнагароджаныя медалём Фрыца Вальтэра