Антон Антонавіч Грыневіч

З пляцоўкі Вікіпедыя
(Пасля перасылкі з А. Грыневіч)
Перайсці да: рух, знайсці
Антон Антонавіч Грыневіч
Антон Грыневіч, пачатак ХХ ст. (БДАМЛМ).jpg
Антон Грыневіч у пачатку ХХ ст. (БДАМЛМ)
Дата нараджэння

3 мая 1877(1877-05-03)

Месца нараджэння

Іванаўшчына[d], Лепельскі павет, Віцебская губерня, Расійская імперыя

Дата смерці

8 снежня 1937(1937-12-08) (60 гадоў)

Месца смерці

Ленінград, РСФСР, СССР

Грамадзянства

Flag of Russia.svg Расійская імперыя
Flag of Poland (1928–1980).svg Польская Рэспубліка
Flag of the Soviet Union (1936–1955).svg СССР

Род дзейнасці

збіральнік народнай музыкі, выдавец, педагог

Навуковая сфера

фалькларыстыка

Месца працы

Віленская беларуская гімназія
Інстытут беларускай культуры
Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

Альма-матар

Дзісненскае гарадское вучылішча[d]

Commons-logo.svg Антон Антонавіч Грыневіч на Вікісховішчы

Антон Антонавіч Грыневіч (3 мая 1877, хутар Іванаўшчына, Лепельскі павет (цяпер Полацкі раён, Беларусь) — 8 снежня 1937[1]) — збіральнік беларускага музычнага меласу (фальклору), выдавец, педагог.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў Дзісненскае гарадское вучылішча. Калежскі сакратар у Санкт-Пецярбургу, заснавальнік «Выдавецтва Антона Грыневіча» (1910). Удзельнік суполкі «Загляне сонца і ў наша ваконца». У 1910—1912 гадах выдаў два тамы кніжкі «Беларускія песьні з нотамі». Загадчык мастацкай падсекцыі Белнацкому (1918), Беларускага народнага дому.

У Вільні з 1920 г. Падтрымліваў Беларускую драматычную майстэрню. У час быцця ў Вільні быў арыштаваны дэфензівай, адбыў год зняволення ў варшаўскай турме. Пазней быў звольнены з Віленскай беларускай гімназіі за недобранадзейнасць, ізноў паддадзены следству. Уцёк у БССР.

Супрацоўнікі рэдакцыі «Нашай Нівы» разам з сям’ёй Менке падчас вандроўкі па ваколіцах Вільні. Злева направа стаяць: Антон Грыневіч, Іван Луцкевіч, Лявон і Вольга Менке, Аляксандр Уласаў, Менке-маці, Кароль Менке-бацька, Юльяна і Люцык (Алойз) Менке. Вясна 1915 г. З фондаў БДАМЛМ

У Мінску з 1925. Сакратар музычнай падсекцыі Інбелкульту (19251928), потым у Акадэміі навук БССР (19291930). Удзельнік этнаграфічных экспедыцый на Палессі, на Полаччыне, у паўночных раёнах Беларусі.

Член выдавецкага таварыства «Загляне сонца і ў наша ваконца». Выдаў сваім коштам зборнік «Беларускія песні з нотамі»[2] (1910), зборнік «Беларускія народныя песні з нотамі» (разам з А. Зязюлем, 1912), зборнікі паэзіі Я. Купалы «Гусляр», «Адвечная песня», тры зборнікі апавяданняў Я. Коласа, першую кнігу У. Галубка «Апавяданні», зборнікі навел Таўруса і Гвазда.

«Дзіцячы сьпеўнік». Ілюстрацыі Язэпа Горыда

У Вільні выдаў «Народны спеўнік» (1920), «Школьны спеўнік»[3] (1920), «Навука спеву»[4] (1923), «Беларускі дзіцячы спеўнік» (1925). У Вільні рыхтаваў «Канцэртны спеўнік»[5], «Аднагалосыя, двухгалосыя і харавыя канцэртныя спевы». Планаваў выданне вялікага музыка-этнаграфічнага зборніка беларускіх песень, запісаных ім у 1906—1920 гг. З 1925 г. жыў у БССР. Падрыхтаваў да друку ў БССР зборнікі «Аднагалосыя, двухгалосыя і шматгалосыя народныя песні», «Дзіцячыя гульні», зборнік фартэпіянных твораў рэвалюцыйнага зместу на тэксты беларускіх пісьменнікаў. Збіраў фальклор на Палессі і ў Падзвінні.

Аўтар артыкулаў у беларускім перыядычным друку. У часопісе «Наш край» апублікаваў арт. «Праграма-інструкцыя для збіральнікаў беларускай музычна-этнаграфічнай творчасці» (1925).

Арыштаваны ў 1933 г., памёр у лагеры.

У архівах Беларусі і Вільні захоўваецца да 1000 запісаў беларускага меласу, сабраных Грыневічам.

Ацэнкі[правіць | правіць зыходнік]

Фалькларыстычную і музычна-прапагандысцкую дзейнасць Грыневіча высока ацанілі З. Бядуля[6], кампазітар і знавец беларускага меласу М. В. Анцаў.

Зноскі

  1. Паводле БелСЭ.
  2. Песні, апублікаваныя ў зборніку, збіраў цягам 4 гадоў сам Грыневіч.
  3. Музычны дапаможнік, цалкам заснаваны на нацыянальным песенным матэрыяле.
  4. Падручнік для беларускіх пачатковых і сярэдніх школ.
  5. Народныя песні, гарманізаваныя для хору А. Грачанінавым.
  6. У артыкуле «Беларуская народная мелодыя».

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Крыловіч Н. П. Улюбёны ў песню // Помнікі гісторыі і культуры Беларусі. — Мн.: Полымя. — ISSN 0131-2669., №1, 1980. С. 14—15.
  • Ліс А. С. Грыневіч Антон Антонавіч // Беларуская Савецкая Энцыклапедыя. У 12 т. Т.4. Графік — Зуйка / Рэдкал.: П. У. Броўка (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1971. — 608 с.: іл., карты.. С. 56.