Навасёлкаўская ГЭС
Навасёлкаўская ГЭС | |
---|---|
Краіна | |
Месцазнаходжанне | |
Вадаём | Моўчадзь |
Увод у эксплуатацыю | 1950 |
Электрычная магутнасць, МВт | 200 кВт |
Навасёлкаўская ГЭС — малая гідраэлектрастанцыя на ўскраіне Наваельні Гродзенскай вобласці, размешчаная на Наваельнянскім вадасховішчы на рацэ Моўчадзь. Вызначаная магутнасць 200 кВт.
Пабудаваная ў 1950-я, у 1970-я закрытая як нерэнтабельна. Адноўленая ў 2002 годзе. Работы выконвалі РУП «Гроднаэнерга» і ТАА «Малая энергетыка». Абсталяванне змяшанае, старыя турбіны (1950-я) і новыя генератары. Добраўпарадкавана вадасховішча.
Для пераводу Навасёлкаўскай ГЭС ў аўтаматызаваны рэжым неабходна замяніць кандэнсатарныя батарэі з намінальным напружаннем 400 В на 630 В, усталяваць АВР і змяніць састарэўшыя масленыя выключальнікі вакуумнымі на РП-10 кВ «Навасёлкі», да якога падключана ГЭС, каб абараніць ад пашкоджанняў генератары і турбіны пры знікненні напружання на ГЭС і неспрацоўванні абечкаў накіравальнага апарата, неабходна прадугледзіць неадкладнае аўтаматычнае закрыццё шахт турбін затворамі, вырабіць і ўсталяваць аўтаматычныя тормазы для спынення генератараў у аварыйных рэжымах, усталяваць датчыкі ціску на смеццеўтрымальных сетках, для кантролю іх забруджвання ўсталяваць датчыкі ўзроўню вады, кантролю нагрэву кантактных злучэнняў на аўтаматах і кантактарах уводаў, кантролю нагрэву падшыпнікаў генератараў, кантролю біцця валаў генератараў і турбін. Падобныя патрэбы склалася і на іншых ГЭС у Беларусі.
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Дорофейчик А. Н. Гидроэнергетика Гродненщины // Энергия и менеджмент № 2(29), 2006. — С. 42-45.
- Афіцыйная старонка НВТАА «Малая энергетыка»