Надзея, эсперанта

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
La Espero
Ла Эспэро
Надзея
1908-kl-t-zamenhof.jpg
Л. Заменгоф, аўтар тэкста
Аўтар слоў Людвіг Лазар Заменгоф, 1890
Кампазітар Фелісьен Меню де Мені, не пазней за 1905 год
Ужываецца як традыцыйны гімн эсперанта-руха па ўсім свеце

La Espero (Надзея) - верш Л. Заменгофа на мове эсперанта. Пасля стварэння да яго музыкі Фелісьена Меню де Мені ён стаў традыцыйным гімнам эсперанта-руха.

Гісторыя стварэння[правіць | правіць зыходнік]

Заменгоф напісаў толькі дзевяць арыгинальных вершаў на эсперанта[1]. Верш "La Espero" быў апублікаваны ў 1890 годзе і хутка стаў вядомым. Ужо ў тым жа годзе да яго напісаў музыку шведскі эсператыст, член Каралеўскай Акадэміі навук Клас Адольф Адэльшёльд. У студзені 1892 года газета "La Esperantisto" урачыста вітала гэты факт і падкрэлівала, што гэта - "першы арыгінальны музычны твор " на нашай мове". Нягледзячы на тое, што музыка Адельшёльда набыла сярод эсперантыстаў пэўную папулярнасць, ніякага афіцыйнага статуса яна не атрымала. Сам Заменгоф, магчыма (згодна з асобнымі ягонымі лістамі), палічыў бы за лепшаебачыць у якасці гімна іншы свой верш «La Vojo», які падабаўся яму болей[2][3].

Да верша "La Espero" былі напісаны яшчэ некалькі мелодый (акрамя напісання арыгінальнай мелодыі для яго спрабавалі адаптаваць ужо існаваўшыя мелодыі), але, акрамя першай версіі Адельшёльда набыла папулярнасць толькі версія французскага эсперантыста Фелісьена Меню де Мені, створаная ў пачатку 20-га стагоддзя.

Падчас першага сусветнага кангрэса эсперанта (1905) быў афіцыйна прыняты суяг эсперанта, але, пытанне аб гімне было вырашана адкласці да наступнага кангрэса, але ні на адным з наступных кангрэсаў ніякага афіцыйнага рашэння прынята не было[3]. Падчас эсперанта-сустрэч рознага ўзроўня некаторы час выконваліся розныя версіі гімна, але, версія Фелісьена Меню де Мені паступова рабілася папулярнай. «Афіцыйнай» яна стала ўспрымацца большасцю эсперантыстаў не пазней за пачатак 1920-ых гадоў[4].

Тэкст[правіць | правіць зыходнік]

Верш "La Espero" складаецца з шасці строф, напісаны пяцістопным харэям з жаночымі рыфмамі і перакростнай сістэмай рыфмоўкі. З'яўляючыся вельмі знакавым вершам для эсперантыстаў усяго света, верш быў перакладзены на шмат якія мовы света.

Арыгінал

En la mondon venis nova sento,
Tra la mondo iras forta voko;
Per flugiloj de facila vento
Nun de loko flugu ĝi al loko.

Ne al glavo sangon soifanta
Ĝi la homan tiras familion:
Al la mond' eterne militanta
Ĝi promesas sanktan harmonion.

Sub la sankta signo de l'espero
Kolektiĝas pacaj batalantoj,
Kaj rapide kreskas la afero
Per laboroj de la esperantoj.

Forte staras muroj de miljaroj
Inter la popoloj dividitaj;
Sed dissaltos la odstinaj baroj,
Per la sankta amo disbatitaj.

sur nejtrala lingva fundamento,
Komprenante unu la alian
La popoloj faros en konsento
Unu grandan rondon familian.

Nia diligenta kolegaro
En laboro paca ne laciĝos,
Ĝis la bela sonĝo de l' homaro
Por eterna ben' efektiviĝos.

Даслоўны пераклад

У свет прыйшло новае пачуццё,
Праз свет ідзе моцны заклік,
На крылах лёгкага ветра
Няхай разнясецца ён з месца на месца.

Не да мяча, прагнучага крыві,
Ён цягне чалавечую сям'ю:
Свету, заўсёды варагуючаму,
Ён абяцае святую гармонію.

Пад святым сімвалам надзеі
Збіраюцца мірныя байцы,
І хутка расце справа [эсперанта]
Пры дапамозе працы спадзяючыхся (эсперантыстаў).

моцна стаяць муры тысячагоддзяў
Паміж падзеленымі народамі
Але рассыплюцца упартыя перашкоды,
Разбітыя святой любоў'ю.

На нейтральнай моўнай аснове,
Разумеючы адзін аднаго,
Народы створаць у згодзе
Адзін вялікі сямейны круг.

Нашае стараннае грамадства
Не стоміцца ў мірнай працы
Да тых чыасоў, пакуль прыгожая мара чалавецтва
Не ажыццявіцца для вечнага дабра.

Музыка[правіць | правіць зыходнік]

Сучасная версія гімна ужывае музыку французскага кампазітара і эсперантыста Фелісьена Меню дэ Мені. Яго версія напісана ў мажоры (у сярэдзіне куплета маецца кароткачасовы пераход у мінор), у жывым тэмпе і выразным маршавым рытме.

Уплыў і сучаснае значэнне[правіць | правіць зыходнік]

Верш "La Espero" захоўвае важнае значэнне як аб'ядноўваючы фактар для эсперанта-грамадства. Асобныя фразы з тэкста сталі на эсператна устойлівымі выразамі[5] (напрыклад, «nova sento» — «новае пачуццё», маецца на увазе эсперантызм; «pacaj batalantoj» — «мірныя байцы», гэта значыць, эсперантысты; «rondo familia» — сямейнае кола, пад якім разумееца грамадства эсперантыстаў) ці далі пачатак фразеалагізмам (напрыклад, «disaltu kiel la obstinaj baroj de miljaroj»[6] — літ. «рассыпцеся, як упартыя перашкоды тысячагоддзяў», выкарыстоўваецца ў значэнні «сыйдзі, каб і духу твайго тут не было»). Тэкст верша прыводзіцца ў большасці падручнікаў і кураў эсперанта і пагэтаму ён з'яўляецца для большасці эсперантыстаў адным з найбольш знаёмых і пазнаваемых паэтычных тэкстаў, у сувязі з чым, яго радкі часта ўжываюцца для розных каламбураў і пераробак (напрыклад, адзін з навучальных семінараў TEJO носіць назву «flugiloj de malfacila vento»[7] — тут абыгрываецца трэці радок верша; штодзённы бюлэтэнь Сусветнага кангрэса эсперанта ў Фарталезе (Бразілія, 2002 год) называўся «La Bela Sonĝo de l' Omaro»[8], што абыгрывае перадапошні радок верша. Верш таксама станавіўся тэмай для эсперантамоўных анекдотаў.

У адрозненні ад верша, песня не мае такога ж значэння. Як гімн эсперанта-руха яе выконваюць падчас адкрыцця эсперанта-сустрэч (у прыватнасці - традыцыйна як элемент праграмы падчас адкрыцця Сусветных кангрэсаў эсперанта), але, выконваецца ен значна радзей, у параўнанні з нацыянальнымі гімнамі.

У сучасным эсперанта-рухе маюцца як прыхільнікі памяньшэння ролі сучаснага гімна (аж да стварэння новага)[2] так і прыхільнікі павышэння яго значнасці[9].

Медыя-файлы[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Королевич А. И. Книга об эсперанто — Кіеў: Наукова думка, 1989. — С. 148. — 256 с. — ISBN 5-12-000985-9.
  2. 2,0 2,1 Arpad Ratkai La himno kaj la dua jarcento (эсп.) . «Eventoj» № 3 (красавік 1992). Архівавана з першакрыніцы 3 ліпеня 2012.
  3. 3,0 3,1 Himno Esperantista — артыкул аб «гімне эсперантыстаў» з «Энцыклапедыі эсперанта» («Enciklopedio de Esperanto», eld. Literatura Mondo, Budapest, 1933)
  4. У рамане Дьюлы Багі «Зялёнае сэрца» эспер.: La verda koro, які быў выдадзены ў 1937 годзе і ў якім апісваюцца падзеі 1915-1920 гадоў, версія де Мені апісваецца як «звыклая», тады як больш стрыманая і мяккая версія Адельшёльда супрацьпастаўляецца ёй як «неафіцыйная» і «вядомая вельмі нешматлікім эсперантыстам»
  5. Sabine Fiedler. Фразеалогія эсперанта = Esperanta frazeologio — Rotterdam: UEA, 2002. — С. 36. — 186 с. — ISBN 92-9017-080-8.
  6. Boris Kolker Падарожжа па краіне эсперанта = Vojaĝo en Esperanto-lando — другое. — 2002. — С. 179. — 280 с. — ISBN 92-9017-078-6.
  7. Старонка википедыі на эсперанта, прысвечаная гэтаму семінару
  8. (эсп.)  Архіў бюлетэня на сайце UEA
  9. (эсп.)  Hori Jasuo заснаваў «Таварыства за пенне гімна на памяць» паведамленне ў дыскусійнай групе членаў UEA

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]