Габонская аперацыя

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Габонская аперацыя
Асноўны канфлікт: Другая сусветная вайна
French Equatorial Africa.PNG
Дата

8—12 лістапада 1940

Месца

Габон, Французская Экватарыяльная Афрыка

Вынік

перамога саюзнікаў

Праціўнікі
Вялікабрытанія Вялікабрытанія
Францыя Змагарная Францыя
Францыя Французская дзяржава
Камандуючыя
Францыя Ш. дэ Голь
Францыя Мары-П'ер Кёніг
Францыя Марсель Тэту
Страты
 ? 1 каланіяльны шлюп, 1 субмарына
 
Афрыканскі тэатр ваенных дзеянняў Другой сусветнай вайны
Усходняя АфрыкаПаўночная АфрыкаСенегалГабонМадагаскар

Габонская аперацыя — стратэгічная ваенная аперацыя ўзброеных сіл Свабоднай Францыі супраць войскаў вішысцкай Францыі падчас Другой сусветнай вайны.

Прадгісторыя[правіць | правіць зыходнік]

8 кастрычніка 1940 генерал дэ Голь прыбыў у Дуалу. 12 кастрычніка ён склаў план уварвання ў Габон. Дэ Голь жадаў выкарыстоўваць французскую Экватарыяльную Афрыку як плацдарм для наступу на італьянскую Лівію. Таму ён асабіста адправіўся ў Чад, які мяжуе з Лівіяй.

27 кастрычніка войска Свабоднай Францыі перасеклі Габон і ўзялі горад Мітзіц. 5 лістапада здаўся вішысцкі гарнізон у Ламбарэнэ. Тым часам асноўныя сілы Свабоднай Францыі пад камандаваннем Жак-Філіпа Леклерка і Мары-П'ера Кёніга адступілі ад Дуалы.

Ход аперацыі[правіць | правіць зыходнік]

8 лістапада 1940 «HMS Milford» пацяпліў вішысцкую субмарыну «Poncelet». Войскі Кёніга высадзіліся ў Пуэнт-ля-Монда. У яго войскі ўваходзілі французскія легіянеры, сенегальскія і камерунскія войскі.

9 лістапада самалёт «Lysander», які базіраваўся ў Дуале, пачаў бамбіць аэрадром Лібревіля. Набліжаючыся да горада, войскі Кёніга сустрэлі жорсткае супраціўленне. Але ўсё ж такі яны ўзялі аэрадром. Ваенна-марскія сілы Свабоднай Францыі патапілі вішысцкае судна «Бугенвіль».

12 лістапада пакінутыя вішысцкія войскі капітулявалі ў порце Генціл. Вішысцкі губернатар Габона Масон скончыў жыццё самагубствам.

Вынікі[правіць | правіць зыходнік]

15 лістапада генерал дэ Голь беспаспяхова спрабаваў пераканаць палонных вішысцкіх салдат далучыцца да Свабоднай Францыі. У выніку яны былі адпраўлены ў Бразавіль і ўтрымліваліся там як палонныя.