Насельніцтва Арменіі

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Колькасць насельніцтва Арменіі (недакладнасць дадзеных паміж перапісамі 1989 і 2001 гадоў звязана з тым, што бягучы адміністрацыйны ўлік не цалкам улічвае міграцыйнае змяншэнне насельніцтва[1]).

Арменія — самая малая па колькасці насельніцтва краіна Закаўказзя і СНД. Адзіная краіна былога СССР з практычна монаэтнічным насельніцтвам (98.6 % армянаў). Армяне адносяцца да народаў, вялікая частка якіх жыве па-за межамі радзімы (каля 5 млн армянаў жыве ў 66 краінах свету). Краіна секулярная, аднак пануючай рэлігійнай арганізацыяй з'яўляецца Армянская апостальская царква. Арменія першай у свеце прызнала хрысціянства дзяржаўнай рэлігіяй[2], зрабіўшы гэта прыкладна ў канцы III — пачатку IV стагоддзяў (афіцыйнай датай лічыцца 301 год)[3]. Унікальны армянскі алфавіт распрацаваў у 405 годзе Месроп Маштоц.

Дэмаграфія[правіць | правіць зыходнік]

Полава-ўзроставая піраміда, 2016

Ад часу распаду Савецкага Саюза колькасць насельніцтва Арменіі, якая ў 1991 перавышала 3,5 млн чалавек, скарачаецца — як за кошт натуральнага, так і міграцыйнага складнікаў. Але трэба адзначыць, што ў сярэдзіне і другой палове 2010-х дэмаграфічная сітуацыя палепшылася. Так у 2018 нараджальнасць пераўзыходзіла смяротнасць (12,6 супраць 9,5 на 1000 чалавек), аднак за кошт эмірграцыі (-5,6) агульная дынаміка ўсё адно застаецца адмоўнай. Сумарны каэфіцыент нараджальнасці складае 1.64, доля дзяцей і падлеткаў да 15 гадоў — 18,8 %, што вышэй за паказчыкі краін былога СССР ва Усходняй Еўропе, але ніжэй за мусульманскія краіны Цэнтральнай Азіі. Сярэдняя працягласць жыцця дасягае 75 гадоў, узрост сярэднестатыстычнага армяніна — 35,6 гадоў.[4]

Этнічны склад[правіць | правіць зыходнік]

Армянская дыяспара. Больш за ўсё армян жыве ў Расіі, ЗША, Францыі і Іране

Насельніцтва Арменіі складаецца з армян (98 %), езідаў (1,2 %), рускіх (0,4 %), грэкаў, асірыйцаў, украінцаў, курдаў. Пасля вайны з Азербайджанам за Нагорны Карабах у Арменію прыбыла каля 260 тыс. бежанцаў з Азербайджана пераважна армянскай нацынальнасці, а ў Азербайджан перасялілася каля 200 тыс. чалавек, у асноўным азербайджанцаў (якія за савецкім часам складалі найбольшую этнічную меншасць), што канчаткова ператварыла Арменію у надзвычайна монанацыянальную краіну. Шматвяковая гісторыя эміграцыі абумовіла існаванне вялізнай — у 2-3 разы большай за насельніцтва самой краіны (паводле некаторых ацэнак, да 8 млн чалавек) — армянскай дыяспары. Каля 140 000 армян жыве ў непрызнанай рэспубліцы Арцах.

Мовы[правіць | правіць зыходнік]

Дзяржаўная мова армянская, вельмі шырока выкарыстоўваецца руская, асабліва сярод старэйшага пакалення. Падчас апытання (2013) 24 % армян ацанілі сваё веданне рускай мовы як выдатнае, 59 % — як нармалёвае.[5] Вельмі высокі ўзровень пісьменнасці — 99,7 %.

Рэлігійны склад[правіць | правіць зыходнік]

Па дадзеных перапісу 2011 года абсалютна пераважаюць прыхільнікі Армянскай апостальскай царквы (2 796 519 чалавек ці 92,63 % усяго насельніцтва), другія па колькасці евангельскія хрысціяне (перадусім баптысты і пяцідзясятнікі) — 29280 чалавек (0,97 % насельніцтвы), трэція — прыхільнікі езідызма (25 204 чалавек ці 0,83 % усяго насельніцтва, сярод этнічных язідаў іх доля 69,44 %, сярод курдаў — 31,54 %), каталікі — 13 843 чалавек (0,46 %; галоўным чынам гэта этнічныя армяне, аднак сярод рускіх дзель каталікоў 2,82 %), Сведкі Іеговы (8 695 ці 0,29 %; галоўным чынам армяне), праваслаўныя (7 532 ці 0,25 %; большасць праваслаўных (3 413) этнічныя армяне, хоць іх доля сярод армянаў 0,12 %, сярод рускіх 2 798 праваслаўных, іх дзель сярод рускіх 23,49 %, сярод украінцаў 30,61 %, сярод асірыйцаў 21,70 %, сярод грэкаў 12,11 %, сярод грузінаў 15,07 %), язычнікі (5 434 ці 0,18 %; большасць язычнікаў гэта язіды (3 624 чал.), іх доля сярод язідаў 10,26 %, сярод курдаў 1 068 чал. ці 49,40 % курдаў, сярод этнічных армянаў 734 чал. ці 0,02 % армянаў), малакане (2872 ці 0,10 %; галоўным чынам гэта рускія (2 755 чал.), іх доля сярод рускіх 23,13 %), іншыя (7 888 ці 0,26 %; сярод іх значную частку складаюць мусульмане, якія перапісам асобна не вылучаны, а таму катэгорыя «іншых» прысвоена 73,22 % усіх персаў, значная дзель «іншых» і сярод асірыйцаў — 34,16 %, курдаў — 5,74 %, этнічных язідаў — 4,14 %), не маюць рэлігійную прыналежнасць (34 373 чалавекі ці 1,14 % насельніцтва; большасць з іх этнічныя армяне, іх доля вышэй усяго сярод рускіх - 2,73 %), пры перапісе адмовіліся даць адказ пра рэлігійную прыналежнасць 10 941 чал. (0,36 % насельніцтва), у дакументах перапісу веравызнанне не паказана для 76 273 чал. (2,63 % насельніцтва)[6]. Увогуле 99 % насельніцтва спавядаюць хрысціянства. Сваю спецыфічную монатэістычную рэлігію маюць езіды, а ў вёсцы Акналіх пабудаваны самы вялікі езідскі храм у свеце.[7]

Размяшчэнне і рассяленне[правіць | правіць зыходнік]

Ерэван. Панарама з Каскада

У Арменіі высокая шчыльнасць насельніцтва — 101 чал/км², трэцяе месца ў былым СССР пасля Малдовы і Азербайджана.[8] Большая частка насельніцтва сканцэнтравана ў паўночнай частцы краіны, асабліва шчыльна заселеная Арарацкая даліна, у якой знаходзіцца і сталічная агламерацыя. У гарадах жыве 63 % насельніцтва — найбольшы паказчык сярод краін Закаўказзя. У сталіцы і яе спадарожніках пражывае больш як траціна жыхароў краіны. Наступны па памерах горад, Гюмры, у дзевяць разоў меншы. У Ванадзоры — горадзе, што замыкае тройку — жыве 86 тыс.чалавек. Ад 40 да 50 тысяч чалавек складае насельніцтва гарадоў Вагаршапат (у 1945–1992 Эчміядзін), Абавян, Капан, Раздан.

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]