Ерэван

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Сталіца Арменіі)
Горад
Ерэван
арм.: Երևան
Герб Сцяг
Герб Сцяг
Ерэван з Араратам
Ерэван з Араратам
Краіна
Рэгіён
Каардынаты
Мэр
Айк Маруцян
Заснаваны
782 да н.э.[1]
Першая згадка
782 да н.э.
Ранейшыя назвы
Эрэбуні, Эрывань
Плошча
300 км²
Вышыня цэнтра
900—1200 м
Водныя аб’екты
Афіцыйная мова
Насельніцтва
  • 1 092 800 чал. (2022)[3]
Шчыльнасць
4942 чал./км²
Нацыянальны склад
Канфесійны склад
Армянская апостальская царква
Часавы пояс
Тэлефонны код
+374 (10)
Паштовыя індэксы
0001—0099
Аўтамабільны код
01-10, 11-13 (з 2007), 14-18 (з 2008), 19 (з 2009) 61-65, 67, 68
Афіцыйны сайт
www.yerevan.am
(арм.)(англ.)
Ерэван на карце Арменіі
Ерэван (Арменія)
Ерэван

Ерэван (арм.: Երևան) — горад у Арменіі, сталіца краіны. Размешчаны ў левабярэжнай (па рацэ Аракс) частцы Арарацкай раўніны і часткова на вулканічным плато, на вышыні над узроўнем мора ад 850 да 1300 м. Праз Ерэван працякае найбуйнейшая рака Арменіі Раздан.

Манумент «Маці-Арменія» на паштовай марцы Арменіі, 2011 г.

Ерэван — найбуйнейшы горад Арменіі. Насельніцтва складае 1,2 млн чал. (2011). Важнейшы палітычны, культурны, навуковы і прамысловы цэнтр, а таксама галоўны транспартны вузел краіны. 2 аэрапорты: Эрэбуні і Звартноц. Метрапалітэн.

Геаграфія[правіць | правіць зыходнік]

Спадарожнікавы здымак горада

Ерэван знаходзіцца ў паўночна-ўсходняй частцы Арарацкай раўніны, размешчанай у цэнтральнай частцы Армянскага нагор’я. Плато, на якім размешчаны Ерэван, з трох бакоў акаймавана горамі — на паўночным захадзе знаходзіцца гара Арагац, на поўначы — Канакерскае пласкагор’е, а на ўсходзе — Гегамскія горы. На поўдні Ерэванская катлавіна спускаецца ў даліну ракі Аракс, за якой узвышаецца масіў Вялікага і Малога Араратаў. Рэльеф Ерэвана адрозніваецца вялікай разнастайнасцю, ваганні вышынь у яго межах дасягаюць 400 метраў. Праз горад, у маляўнічай цясніне, працякае рака Раздан. Асаблівасці рэльефу, клімат, вывучэнне ружы вятроў на гэтым горным плато ляглі ў аснову першага генеральнага плана Ерэвана, створанага акадэмікам архітэктуры А. Таманянам у 1924 годзе. Паводле гэтага плана Ерэван быў задуманы як горад з радыяльна-кальцавой планіроўкай цэнтра, якая захоўвала кірункі магістраляў, што склаліся гістарычна, і значныя помнікі гісторыі і культуры. Усе наступныя генеральныя планы і праекты забудовы Ерэвана, галоўным чынам, працягвалі ідэі А. Таманяна[4].

Клімат[правіць | правіць зыходнік]

Ерэван размешчаны ў дзвюх ландшафтных зонах: паўпустынна-пустынная пераважае на вышыні 850—1000 м, сухая стэпавая — вышэй[5]. Штогадовая сярэдняя тэмпература паветра складае 11,8 °C, летам +25 °C, зімой −4-5 °C, абсалютны максімум +42 °C, абсалютны мінімум −31 °C. Штогадовае сонечнае ззянне дасягае ў сярэднім 2700 гадзін[5]. Перыяд без замаразкаў доўжыцца 213—224 дзён. Адносная вільготнасць паветра ад 44-45 % улетку да 70-80 % узімку[6].

Летні сезон доўжыцца больш за 4 месяцы з сухім і гарачым надвор’ем, сярэдняя тэмпература паветра ў жніўні 22-26 °C, віновая тэмпература роўная 41,4 °C. Вятры, якія дзьмуць улетку, становяцца мацнейшымі ў другой палове дня дасягаючы часам 15-20 м/с. Зіма ўмерана халодная: пастаяннае снежнае покрыва ўтвараецца не кожны год. Сярэдняя тэмпература ў студзені −4-6 °C, найменшая тэмпература −31 °C. Вясна кароткая з няўстойлівым надвор’ем. Восені ўласцівае мяккае, сонечнае і зацішнае надвор’е. Сярэднегадавы аб’ём атмасферных ападкаў 250—370 мм. Максімум ападкаў выпадае ў маі[5].

Верхнія пласты глебы разнастайныя: ад шэра-карычневых да пераважных карычневых[5].

Клімат (1897)
Паказчык Сту Лют Сак Кра Май Чэр Ліп Жні Вер Кас Ліс Сне Год
Сярэдняя тэмпература, °C −2 −1,6 5,0 12,6 18,8 21,4 24,3 25 20,6 13,6 6,2 −1,4 12,2
Крыніца: ЭСБЕ
Клімат Ерэвана
Паказчык Сту Лют Сак Кра Май Чэр Ліп Жні Вер Кас Ліс Сне Год
Абсалютны максімум, °C 19,5 19,6 28,0 35,0 34,2 38,6 41,6 42,0 40,0 34,1 26,0 20,0 42,0
Сярэдні максімум, °C 1,2 5,5 12,6 19,4 24,1 29,9 33,7 33,4 28,7 21,0 12,4 4,6 18,9
Сярэдняя тэмпература, °C −3,6 0,1 6,3 12,9 17,4 22,6 26,4 26,1 21,1 13,8 6,2 −0,2 12,4
Сярэдні мінімум, °C −7,5 −4,4 0,7 7,0 11,2 15,4 19,4 18,7 13,4 7,5 1,1 −3,9 6,6
Абсалютны мінімум, °C −27,6 −26 −19,1 −10,2 −0,6 3,7 7,5 7,9 0,1 −6,5 −14,4 −28,2 −28,2
Норма ападкаў, мм 20 21 29 51 41 21 16 9 8 32 26 20 294
Крыніца: Надвор'е і клімат

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Урарцкі цар Аргішці I у 782 да н. э. пабудаваў крэпасць Эрэбуні, з якой і паўстаў сучасны Ерэван (адсюль жа паходзіць і назва горада). Эканамічнае і палітычнае значэнне горада ўзрастае з сярэдзіны 13 ст., калі Ерэван становіцца важным вузлавым пунктам на шляхах з Арарацкай даліны ў Паўночнае Закаўказзе. З 1440 года Ерэван — адміністрацыйны цэнтр Усходняй Арменіі. З 1513 па 1735 год крэпасць і горад шмат разоў падвяргаліся спусташальным нашэсцям персаў і туркаў.

Панарама Ерэвана. Гравюра з кнігі Жана Шардэна

У 1604 годзе Ерэван захоплены войскамі іранскага шаха Абаса I; армянскае насельніцтва сагнана ў Іран, але неўзабаве горад быў адноўлены і стаў цэнтрам Ерэванскага ханства. У 17 ст. у Ерэване назіраецца некаторы эканамічны ўздым. Ерэван становіцца буйным цэнтрам гандлю і рамяства. У выніку руска-іранскай вайны 1826-28 гадах Ерэван быў узяты рускімі войскамі (1 кастрычніка 1827) і ў складзе Усходняй Арменіі па Туркманчайскім дагаворы 1828 года далучаны да Расійскай імперыі. У 1828-40 гадах — Ерэван — цэнтр Армянскай вобласці, затым — павятовы горад, з 1849 года — цэнтр Эрыванскай губерні. Злучаны чыгункай праз Александропаль (цяпер Гюмры) з Тбілісі ў 1902 годзе, а ў 1908 годзе з Джульфай.

У маі 1918 года Ерэван становіцца сталіцай Рэспублікі Арменія. У пачатку снежня 1920 года Ерэван быў захоплены Чырвонай Арміяй; 18 лютага 1921 года ў выніку агульнанацыянальнага паўстання Савецкая ўлада была звергнута, аднак 2 красавіка РСЧА ізноў захапіла Ерэван, на 70 гадоў усталявалася Савецкая ўлада.

З пачатку 1988 года ў Ерэване на плошчы каля Опернага тэатра пачаліся масавыя мітынгі карабахскага руху, якія перараслі ў рух за незалежнасць Арменіі.

Эканоміка[правіць | правіць зыходнік]

Транспарт[правіць | правіць зыходнік]

Адукацыя і навука[правіць | правіць зыходнік]

Тэатры[правіць | правіць зыходнік]

Музеі[правіць | правіць зыходнік]

Славутасці[правіць | правіць зыходнік]

Вядомыя ўраджэнцы і жыхары[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. https://www.yerevan.am/am/our-city/
  2. Эривань // Большая советская энциклопедия / под ред. О. Ю. Шмидт — 1 — М.: Акционерное общество «Советская энциклопедия», 1920.
  3. https://armstat.am/file/article/population_01_22.pdf
  4. В. Н. Белый, И. В. Белая-Барсегян. Армения, Энциклопедия путешественника / С. Т. Амбарцумян. — Ереван: Армянская Советская Энциклопедия, 1990. — С. 101 - 144. — 318 с. — 100 000 экз. экз. — ISBN 5-89700-002-6.
  5. а б в г Climate conditions (англ.)(недаступная спасылка). Муніцыпалітэт Ерэвана. Архівавана з першакрыніцы 21 мая 2013. Праверана 24 красавіка 2017.
  6. Клімат Ерэвана

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]