Жацераўка
Выгляд
Жацераўка | |
---|---|
Характарыстыка | |
Даўжыня | 22 км |
Басейн | 91 км² |
Вадацёк | |
Выток | |
• Месцазнаходжанне | каля вёскі Возерскае |
• Каардынаты | 53°24′49″ пн. ш. 26°32′49″ у. д.HGЯO |
Вусце | Нёман |
• Месцазнаходжанне | каля вёскі Новы Свержань |
• Каардынаты | 53°27′25″ пн. ш. 26°44′22″ у. д.HGЯO |
Ухіл ракі | 1,8 м/км |
Размяшчэнне | |
Водная сістэма | Нёман → Балтыйскае мора |
|
|
Краіна | |
Рэгіёны | Гродзенская вобласць, Мінская вобласць |
Раёны | Карэліцкі раён, Стаўбцоўскі раён |
— выток, — вусце |
Жа́цераўка, Зацяржу́ўка — рака ў Карэліцкім раёне Гродзенскай вобласці і Стаўбцоўскім раёне Мінскай вобласці Беларусі, левы прыток Нёмана.
Даўжыня ракі 22 км[1]. Плошча вадазбору 91 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 1,8 м/км. Пачынаецца каля вёскі Возерскае Карэліцкага раёна, упадае ў Нёман каля вёскі Новы Свержань Стаўбцоўскага раёна. На ўсім працягу каналізаваная. Каля вёскі Возерскае і аграгарадка Горкі створаны сажалкі (плошчай 0,04 і 0,33 км² адпаведна). Асноўны прыток — ручай Рудаўка (праваруч).
Зноскі
- ↑ Агульная характарыстыка рачной сеткі Мінскай вобласці // Даведнік «Водныя аб’екты Рэспублікі Беларусь» Архівавана 20 кастрычніка 2016. (руск.)
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Блакітная кніга Беларусі : Энцыклапедыя / рэдкал.: Н. А. Дзісько і інш. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-85700-133-1.
- Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 2. Гатня — Катынь / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — С. 281. — 522 с. — 10 000 экз.
- Ліст карты N-35-90. Выданне 1986 года. Стан мясцовасці на 1983 год. (руск.)