Олаф Магнусан

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Олаф Магнусан
стар.-сканд. Olav Magnusson
Олаф Магнусан
кароль Нарвегіі
1103 — 1115
Папярэднік: Магнус III Галаногі
Пераемнік: Эйстэйн I Магнусан, Сігурд I Крыжак
 
Веравызнанне: хрысціянства
Нараджэнне: 1099
Смерць: 22 снежня 1115
Пахаванне:
Дынастыя: Дынастыя Хорфагераў[d]
Бацька: Магнус III, кароль Нарвегіі

Олаф Магнусан (стар.-сканд. Olav Magnusson) (1099 — 22 снежня 1115) — кароль Нарвегіі з дынастыі Хорфагераў (11031115), сын караля Нарвегіі Магнуса III Галаногага і наложніцы Сігрыд Сакседотэр.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

У жніўні 1103 года кароль Нарвегіі Магнус III Галаногі загінуў у баі з ірландцамі ў Ольстэры. Ён не меў законных дзяцей ад шлюбу са шведскай прынцэсай Маргарэт Інгідотэр, але ў яго было трое сыноў ад наложніц: Эйстэйн (1088—1123), Сігурд (1089—1130) і Олаф. Пасля смерці Магнуса Галаногага Эйстэйн, Сігурд і Олаф сталі сумесна кіраваць, падзяліўшы Нарвегію паміж сабой. 15-гадовы Эйстэйн стаў кіраваць на поўначы, а 14-гадовы Сігурд — на поўдні. Уладаннямі чатырохгадовага Олафа старэйшыя браты сталі кіраваць разам.

Олаф Магнусан быў высокі ростам, прыгожы сабой, вясёлы норавам і просты ў зносінах. Ён карыстаўся любоўю сваіх падданых. У снежні 1115 года 16-гадовы Олаф захварэў і сканаў.

Кароль Нарвегіі Олаф памёр падлеткам, таму пазней яго нават не сталі ўлічваць пры нумарацыі каралёў, і Олаф Хокансан у XIV стагоддзі кіраваў пад імем Олаф IV.


Папярэднік:
Магнус III Басаногі
Кароль Нарвегіі
11031115
Пераемнік:
Эйстэйн I Магнусан і
Сігурд I Крыжак

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]