Свен Кнудсан

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Свен Кнудсан
 
Дзейнасць: кароль
Веравызнанне: хрысціянства
Нараджэнне: 1016
Смерць: 16 кастрычніка 1035(1035-10-16)
Дынастыя: Дынастыя Кнютлінгаў
Бацька: Кнуд Вялікі
Маці: Эльфгіфу Нартгемптанская

Шаблон:Кнютлінгі Свен Кнутсан (каля 10161035) — кіраўнік Нарвегіі (10301035 гады) у перыяд уваходжання Нарвегіі ў склад англа-дацкай дзяржавы Кнуда Вялікага. Кіраванне Свена адзначылася ўзмацненнем жорсткасці дзяржаўнай адміністрацыі і мецяжамі нарвежцаў супраць дацкай улады.

Свен быў старэйшым незаконнанароджаным сынам Кнуда Вялікага, караля Англіі, Даніі і Нарвегіі, і Эльфгіфу Нартгемптанскай, дачкі Эльфгельма, элдармена Нартумбрыі.

У 1030 годзе юны Свен быў прызначаны сваім бацькам намеснікам Нарвегіі. Верагодна, Кнуд планаваў пасля сваёй смерці падзяліць тэрыторыю сваёй дзяржавы паміж Свенам і сваім законным сынам Хардэкнудам, пакінуўшы першаму Нарвегію, а другому — Англію і Данію. Незадоўга да прыбыцця Свена ў Нарвегію яе прастол паспрабаваў захапіць Олаф Святы, былы нарвежскі кароль, зрынуты Кнудам Вялікім. Але войскі Олафа пацярпелі паражэнне ў бітве пры Стыкластадзіры, а сам прэтэндэнт быў забіты. Гэта дазволіла Свену зацвердзіцца ў Нарвегіі.

Вялікі ўплыў на Свена і яго палітыку ў Нарвегіі аказвала яго маці Эльфгіфу Нартгемптанская. Яна фактычна кіравала краінай ад імя свайго сына. Эльфгіфу і Свен працягвалі курс Кнуда Вялікага на ўмацаванне цэнтральнай улады, спрабуючы ўвесці ў Нарвегіі дзяржаўную сістэму па дацкім узоры. Былі павышаны падаткі, уведзены новыя павіннасці сялян на карысць караля, а таксама сталі больш жорсткім пакаранні за шэраг крымінальных злачынстваў супраць дзяржавы і грамадскага парадку. Гэта выклікала абурэнне нарвежцаў. У краіне ўзнік і стаў хутка распаўсюджвацца культ Святога Олафа, кіраванне якога цяпер успаміналі з падзякай, і рух за аднаўленне старажытнай нарвежскай каралеўскай дынастыі супраць дацкай узурпацыі. Паўстанне супраць Свена ўзначаліў Тругві Прэтэндэнт, які назваў сябе сынам караля Олафа Тругвасана і ірландскай каралевы Гіды (Гюды), але неўзабаве Прэтэндэнт быў разбіты. У 1033 годзе Свен і яго маці былі вымушаны бегчы з Тронхейма на поўдзень краіны. Каля двух гадоў ім яшчэ ўдавалася падтрымліваць уладу Даніі ў Паўднёвай Нарвегіі, аднак у 1035 годзе, незадоўга да смерці Кнуда Вялікага, у краіну вярнуўся Магнус Высакародны, сын Олафа Святога, які адразу быў прызнаны каралём. Свен і Эльфгіфу былі выгнаны з Нарвегіі. Па шляху ў Англію Свен Кнутсан сканаў.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]


Папярэднік:
Кнуд Вялікі
Кароль Нарвегіі
10301035
Пераемнік:
Магнус I

Зноскі