Хокан Магнусан
Хокан Магнусан нарв.: Hákon Magnússon шведск.: Håkan Magnusson | |||
![]() | |||
![]() | |||
| |||
---|---|---|---|
1343 — 1380 | |||
(пад імем Хокан VI) | |||
Рэгент | Магнус VII Эрыксан (1343 — 1355) | ||
Папярэднік | Магнус VII Эрыксан | ||
Пераемнік | Олаф IV Хокансан | ||
| |||
1362 — 1363 | |||
(пад імем Хокан II) | |||
Суправіцель | Магнус II Эрыксан (1362 — 1363) | ||
Папярэднік | Магнус II Эрыксан | ||
Пераемнік | Альбрэхт Мекленбургскі | ||
Дзейнасць | манарх | ||
Веравызнанне | хрысціянства | ||
Нараджэнне | жнівень 1340[1] | ||
Смерць | 11 верасня 1380[1] (40 гадоў) ці 1 мая 1380[2] (39 гадоў) | ||
Пахаванне | |||
Дынастыя | Род Фолькунгаў | ||
Бацька | Магнус Эрыксан | ||
Маці | Бланка Намюрская[d] | ||
Жонка | Маргарыта I Дацкая | ||
Дзеці | Олаф Хокансан | ||
Хокан Ма́гнусан (нарв.: Hákon Magnússon, шведск.: Håkan Magnusson; 1340 — 1380) — кароль Швецыі (Хокан II) 1362—1363, кароль Нарвегіі (Хокан) з 1343 з дынастыі Фолькунгаў, сын Магнуса II Эрыксана, караля Швецыі і Нарвегіі, і Бланкі Намюрскай, дачкі Жана I, графа Намюра.
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
У 1343 годзе кароль Швецыі Магнус II абвясціў свайго непаўналетняга сына Хокана каралём Нарвегіі. Аднак, аж да 1355 года рэальная ўлада ў Нарвегіі заставалася ў руках бацькі. Акрамя таго, у 1362 годзе Магнус забяспечыў выбары Хокана каралём Швецыі, падзяліўшы з ім уладу.
У 1363 годзе Магнус II заключыў дынастычны саюз з дацкім каралём Вальдэмарам Атэрдагам, зладзіўшы шлюб Хокана VI Нарвежскага з 11-гадовай дачкой Вальдэмара, Маргарытай (Маргрэтэ). Гэты шлюб азначаў сабой падначаленне Нарвегіі татальнаму дацкаму ўплыву, з якога пазней пасля «вырасла» Кальмарская унія трох паўночных каралеўстваў.
У тым жа 1363 годзе Магнус і Хокан былі выгнаны са Швецыі Альбрэхтам Мекленбургскім. Некалькі гадоў Хокан і Магнус вялі барацьбу з Альбрэхтам за Шведскі трон, але яна скончылася безвынікова; пасля паражэння каля Энчэпінга і паланення Магнуса, абодва яны адмовіліся ад прэтэнзій на шведскі прастол[3].
Шлюб і дзеці[правіць | правіць зыходнік]
Жонка: Маргарэтэ I (1353—1412) — каралева Даніі з 1387. Дзеці:
- Олаф (1370—1387), кароль Даніі з 1376, кароль Нарвегіі з 1380
Зноскі
- ↑ 1,0 1,1 http://genealogy.euweb.cz/scand/sweden4.html#H6
- ↑ Find a Grave — 1995. Праверана 30 жніўня 2019.
- ↑ Энкепинг // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) (руск.) . — СПб., 1890—1907.