Хокан Магутны

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Хокан Магутны
нарв.: Hákon Sigurðsson
Хокан Магутны
сцяг
Кіраўнік Нарвегіі
ад імя дацкіх каралёў Харальда I (970—986) і Свена I (986—995)
970 — 995
Папярэднік: Харальд II Шэрая Шкура
Пераемнік: Олаф Тругвасан
 
Дзейнасць: падарожнік-даследчык
Нараджэнне: каля 937
Хладзір
Смерць: 995(0995)
Мельхус
Род: ярлы Ладэ
Бацька: Сігурд Хокансан
Маці: Бергльят Торэсдоцір
Жонка: Tora Skagesdatter[d]
Дзеці: Эйрык, сын Хакана Магутнага, Свейн, Aud Haakonsdottir of Lade[d] і Bergljot Haakonsdatter[d]

Хокан Магутны (стар.-сканд.: Hákon Sigurðsson, нарв.: Håkon Sigurdsson) (забіты ў 995) — сын Сігурда Хокансана, хладзірскі ярл, фактычны кіраўнік Нарвегіі ў 970995 гадах.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Хокан стаў ярлам пасля смерці свайго бацькі, забітага Харальдам II Шэрая Шкура ў 961 годзе. Хокан бег у Данію да двара Харальда I Сінязубага, у якога шукаў падтрымкі супраць Харальда Шэрая Шкура, забітага ў выніку ў 970 годзе. Хокан стаў кіраваць Нарвегіяй як васал Дацкага караля Харальда Сінязубага, але ў сутнасці з'яўляўся самастойным кіраўніком.

У 977 годзе Уладзімір I Святаславіч шукаў у яго падтрымкі супраць свайго брата Яраполка Святаславіча, вялікага князя кіеўскага.

У 975 годзе Харальд Сінязубы распачаў спробу хрысціянізацыі Хокана, які быў язычнікам, супраць чаго той паўстаў і разарваў саюз з Даніяй, перамогшы дацкае войска ў 986 годзе.

Хокан меў мноства жанчын, дочак мясцовай эліты, з якімі праводзіў пару тыдняў і адсылаў дамоў, чым выклікаў рост незадаволенасці сярод насельніцтва.

У 995 годзе Хокан быў забіты сваім рабом Тормадам Каркам, калі хаваўся ад новага прэтэндэнта на кіраванне Нарвегіяй Олафа I Тругвасана.

Яго сынамі былі Эйрык і Свейн.

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]