Параф’янаўскі сельсавет

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Параф'янаўскі сельсавет)
Параф’янаўскі сельсавет
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Докшыцкі раён
Уключае 19 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр Параф’янава
Дата ўтварэння 12 кастрычніка 1940
Насельніцтва (2019) 1 190
Часавы пояс UTC+03:00
Код аўтам. нумароў 2

Параф’я́наўскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Докшыцкага раёна Віцебскай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр — аграгарадок (да 2008 года вёска) Параф’янава.

Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Докшыцкага раёна Вілейскай вобласці БССР. З 20 верасня 1944 года ў складзе Полацкай вобласці, з 8 студзеня 1954 года — у складзе Маладзечанскай вобласці. 24 студзеня 1958 года ў склад Докшыцкага сельсавета перададзены вёскі Брытаны і Харошая Ель[1]. 24 красавіка 1959 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Вознаўшчынскага сельсавета, у склад Сітцаўскага сельсавета перададзены 8 населеных пунктаў (вёскі Вашунава-II, Заборцы, Новая Вёска, Параф’янава, Рапяхі, Юзафова і хутары Двор Сітца, Ямнае)[2]. З 20 студзеня 1960 года сельсавет у складзе Віцебскай вобласці. З 25 снежня 1962 года ў складзе Глыбоцкага раёна. З 6 студзеня 1965 года ў складзе адноўленага Докшыцкага раёна. На 1 студзеня 1974 года ў складзе Параф’янаўскага сельсавета 28 населеных пунктаў[3].

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1403 чалавекі[4], з іх 93,2 % — беларусы, 3,8 % — палякі, 1,8 % — рускія, 0,5 % — украінцы[5]; паводле перапісу 2019 года — 1190 чалавек[6].

Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]

  1. Рашэнне выканкома Маладзечанскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 24 студзеня 1958 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1958, № 2.
  2. Рашэнне выканкома Маладзечанскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 24 красавіка 1959 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1959, № 5.
  3. Белорусская ССР. Административно-территориальное деление. На 1 января 1974 года. (руск.). — Выданне 5-е. — Мн.: Беларусь, 1974. — С. 47. — 248 с. — 10 000 экз.
  4. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Віцебскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года
  5. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
  6. Насельніцтва населеных пунктаў Віцебскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2019 года

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.