Парфірый (Прэднюк)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Епіскап Парфірый
Епіскап Лідскі і Смаргонскі
Абранне 5 красавіка 2015
Царква Беларускі Экзархат Рускай праваслаўнай царквы

Адукацыя
Навуковая ступень кандыдат багаслоўя[d]
Прафесія святар
Імя пры нараджэнні Алег Сцяпанавіч Прэднюк
Нараджэнне 25 сакавіка 1970(1970-03-25) (49 гадоў)

Епіскап Парфірый (свецкае імя Алег Сцяпанавіч Прэднюк; нарадзіўся 25 сакавіка 1970, Кобрын) — беларускі праваслаўны дзеяч, епіскап.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

У 1987 г. пасля заканчэння сярэдняй школы паступіў у Брэсцкі політэхнічны інстытут на электронна-механічны факультэт. Па заканчэнні першага курса быў прызваны ў рады Узброеных сіл.

З 1990 г. працягнуў навучанне ў інстытуце, які скончыў у 1994 г. з кваліфікацыяй «інжынер-механік». З 1994 г. рэгулярна наведваў храм у в. Бухавічы Кобрынскага раёна, выконваючы абавязкі дзяка і чцяца.

У 1998-2002 гг. навучаўся ў Мінскай духоўнай семінарыі.

У 2002 г. прыняты ў лік браціі Успенскага Жыровіцкага манастыра.

27 сакавіка 2004 г. епіскапам Навагрудскім і Лідскім Гурыем, намеснікам Жыровіцкага манастыра, пастрыжаны ў расофор з імем Анісім ў гонар прападобнага Анісіма, затворніка Пячэрскага.

21 красавіка 2005 г. епіскапам Навагрудскім Гурыем пастрыжаны ў мантыю з імем Парфірый ў гонар свяшчэннамучаніка Парфірыя (Рубановіча), прасвітара.

4 мая 2005 г. мітрапалітам Мінскім і Слуцкім Філарэтам, Патрыяршым Экзархам усяе Беларусі, рукапаложаны ў іерадыякана.

3 снежня 2006 г. епіскапам Навагрудскім Гурыем пасвечаны ў іераманаха.

У 2007-2010 гг. навучаўся ў Мінскай духоўнай акадэміі. 2 верасня 2010 года абараніў кандыдацкую дысертацыю па пастырскай тэалогіі на тэму «Таінства пакаяння ў жыцці Царквы», за якую была прысвоена вучоная ступень кандыдата багаслоўя.

У Жыровіцкім манастыры з 2002 па 2009 гг. выконваў послух садоўніка. З 2009 па 2012 гг. выконваў абавязкі памочніка, а затым эканома Жыровіцкага манастыра. У 2012 г. вызвалены ад пасады эканома і прызначаны благачынным Жыровіцкага манастыра.

З 2013 г. — выкладчык Мінскіх духоўных школ. У 2014 г. прызначаны памочнікам духаўніка Мінскіх духоўных акадэміі і семінарыі.

У 2014 г. прызначаны намеснікам намесніка Жыровіцкага манастыра і старшынёй Сінадальнага аддзела па справах манастыроў і манаству Беларускага экзархата.

Рашэннем Свяшчэннага Сінода ад 25 снежня 2014 г. (журнал № 119) абраны Праасвяшчэнным Лідскім і Смаргонскім.

28 снежня 2014 г. за Літургіяй у храме святой мучаніцы Ірыны ў Пакроўскім г. Масквы (прадстаўніцтва Беларускага Экзархату) мітрапалітам Мінскім і Заслаўскім Паўлам, Патрыяршым Экзархам усяе Беларусі, узведзены ў сан архімандрыта.

Нарачоны ў епіскапа 18 студзеня 2015 г. у крыжовым храме ў гонар Уладзімірскай іконы Божай Маці Патрыяршай рэзідэнцыі ў Чыстым завулку г. Масквы. Хіратанісаны 5 красавіка за Літургіяй у Храме Хрыста Збавіцеля г. Масквы. Набажэнства ўзначаліў Свяцейшы Патрыярх Маскоўскі і ўсяе Русі Кірыл.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]