Польскі аўтаномны раён імя Дзяржынскага
Польскі аўтаномны раён імя Дзяржынскага | |
---|---|
Polski Rejon Narodowy im. Feliksa Dzierżyńskiego | |
Краіна | |
Уваходзіць у | Беларуская ССР |
Адміністрацыйны цэнтр | |
Дата ўтварэння | 15 сакавіка 1932 |
Дата скасавання | 1937 |
Афіцыйныя мовы | руская, беларуская, польская |
Насельніцтва |
|
Польскі аўтаномны раён імя Дзяржынскага (польск.: Polski Rejon Narodowy im. Feliksa Dzierżyńskiego) ці Дзяржыншчына, Полраён (скарачэнне ад Польскі раён) — аўтаномная адміністрацыйная адзінка, якая існавала ў складзе БССР у перыяд 1932—1938 гадоў.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]У другой палове 1920-х — першай палове 1930-х кіраўніцтва Савецкага Саюза праводзіла палітыку карэнізацыі, у ходзе якой у краіне быў утвораны шэраг аўтаномных абласцей і раёнаў, у тым ліку два польскія раёны: Дзяржыншчына ў складзе Беларускай ССР і Мархлеўшчына ў складзе Украінскай ССР. Мэтай існавання гэтых раёнаў была саветызацыя польскага насельніцтва.
Польскі аўтаномны раён імя Дзяржынскага быў утвораны 15 сакавіка 1932 года ў складзе БССР каля тагачаснай мяжы СССР з Польшчай. Аўтаномія мела блізу 1000 км² плошчы і 44 тысячы насельніцтва. Цэнтрам раёна стаў горад Койданава, які ў сувязі са стварэннем аўтаноміі быў перайменаваны ў Дзяржынск. Назву Дзяржыншчына атрымала ў гонар Фелікса Дзяржынскага, стваральніка Усерасійскай надзвычайнай камісіі (ВЧК).
Аўтаномія палякаў, якія насялялі Дзяржыншчыну, не была фікцыяй. На тэрыторыі раёна дзейнічалі польскія школы і бібліятэкі, выдаваліся польскамоўныя кнігі, газеты і часопісы. Польская мова была адной з афіцыйных моў раёна. Яна ўжывалася ва ўсіх партыйных і дзяржаўных установах раёна, уключна з міліцыяй і судамі.
У той жа час палякі і іншыя насельнікі Дзяржыншчыны падвяргаліся інтэнсіўнай камуністычнай прапагандзе, якая часта была для іх чужою, але была блізкаю палякам-камуністам, колькасць якіх у партыйным кіраўніцтве была занадта вялікая. Раён, як і ўвесь Савецкі Саюз, перажыў калектывізацыю і ганенні на рэлігію, якім насельніцтва аказала значны супраціў.
Прычыны ліквідацыі польскіх аўтаномій не вельмі ясныя. Магчыма, гэта звязана з тым, што Сталін займеў іншыя планы адносна лёсу Польшчы і не жадаў мець у Савецкім Саюзе польскіх адміністрацыйных адзінак. Магчыма, палякі занадта цяжка паддаваліся саветызацыі. Так ці інакш, услед за Мархлеўшчынай (1935) у 1938 годзе была зліквідаваная і Дзяржыншчына. Школы, бібліятэкі, іншыя польскія культурныя асяродкі былі зачыненыя. Многія этнічныя палякі былі высланыя ў Казахстан і Сібір.
Падрабязнасці існавання і ліквідацыі польскіх аўтаномій за савецкім часам замоўчваліся.