Помнік Віленскаму тракту

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Валун са схемай Віленскага тракта

Помнік Віленскаму тракту — помнік у в. Мясата Маладзечанскага раёна Мінскай вобласці, размешчаны справа ад аўтамабільнай дарогі Мінск — Вільнюс, каля павароту на вёску. Пастаўлены ў 1979 годзе[1].

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Валун з радкамі з верша Янкі Купалы
Валун з пералікам выдатных дзеячаў, якія праходзілі і праязджалі па гэтым шляху

Складаецца з 4 вялікіх валуноў. На самым вялікім, які абрысамі нагадвае карту Беларусі, радкі з верша Янкі Купалы «Еду сягоння я ў Вільню…»[1]:

"

Мінск. Маладзечна. Вільня…
Як жа знаёмы шлях гэты!
Змерыў яго я калісьці,
Як шукаў шчасця на светах.

"

На другім валуне пералічаны імёны вядомых людзей, якія ў розны час праходзілі ці праязджалі на гэтым шляху: Міхал Клеафас Агінскі, М. Багдановіч, Францішак Багушэвіч, Сымон Будны, Ігнат Буйніцкі, Цішка Гартны, Максім Гарэцкі, Мікалай Гогаль, Дзяніс Давыдаў(руск.) бел., Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч, Якуб Колас, Янка Купала, Уладзімір Лугаўской(руск.) бел., Канстанцін Паўстоўскі(руск.) бел., Яніс Судрабкалн. Уладзіслаў Сыракомля, Браніслаў Тарашкевіч, Валянцін Таўлай, Пятрас Цвірка, Цётка (А. Пашкевіч), Міхась Чарот, Тарас Шаўчэнка, Ядвігін Ш. (А. Лявіцкі). Унізе словы: «Вобраз нашай зямлі застаўся ў іх памяці і творах, а іх імёны — у сэрцах народных»[1].

Валун з пералікам іншых выдатных асоб

На трэцім валуне пералічаны імёны сыноў і дочак Беларусі, народаў-суседзяў, якія таксама пакінулі на гэтым старажытным гасцінцы свой след, несучы ў край святло дабрыні, свабоды і гуманізму: Тамаш Зан, Канстанцін Тышкевіч, Яўстафій Тышкевіч, Каміла Марцінкевіч, Кастусь Каліноўскі, Змітрок Бядуля, Рыгор Шырма, Сяргей Прытыцкі, Раман Семашкевіч, Язэп Драздовіч, Генадзь Цітовіч, Аляксандр Твардоўскі, Фёдар Янкоўскі, Пётр Машэраў, Іван Чарняхоўскі, Алесь Бачыла, Уладзімір Караткевіч, Еўдакія Лось, Генадзь Каханоўскі, Рыгор Семашкевіч, Аркадзь Куляшоў, Кандрат Крапіва, Кузьма Чорны, Міхась Лынькоў, Пятрусь Броўка, Пятро Глебка, Аркадзь Чарнышэвіч, Лукаш Сільвановіч.

Да камннёў вядуць выкладзеныя плітамі дарожкі.

Зноскі

  1. 1,0 1,1 1,2 Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Мінская вобласць / АН БССР. Ін-т мастацтвазнаўства, зтнаграфіі і фальклору; Рэдкал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш.— Мн.: БелСЭ, 1987,— 308 с.: іл.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]