Сяргей Восіпавіч Прытыцкі

З пляцоўкі Вікіпедыя
(Пасля перасылкі з Сяргей Прытыцкі)
Jump to navigation Jump to search
Сяргей Восіпавіч Прытыцкі
Siarhiej Prytycki.jpg
Старшыня Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР
22 студзеня 1968 — 13 чэрвеня 1971
Папярэднік: Васіль Іванавіч Казлоў
Пераемнік: Фёдар Анісімавіч Сурганаў
 
Партыя:
Адукацыя:
Дзейнасць: палітык
Член у:
Нараджэнне: 19 студзеня (1 лютага) 1913
Смерць: 13 чэрвеня 1971(1971-06-13)[1] (58 гадоў)
Пахаванне:
Жонка: Таццяна Іванаўна Прытыцкая
 
Узнагароды:
Ордэн Леніна Ордэн Леніна Ордэн Леніна Ордэн Леніна
Ордэн Чырвонага Сцяга Ордэн Чырвонага Сцяга
Медаль «За працоўную доблесць»

Сярге́й Во́сіпавіч Прыты́цкі (1 лютага 1913, в. Гаркавічы(бел. (тар.)) бел., цяпер Падляскае ваяводства, Польшча — 13 чэрвеня 1971, Мінск) — палітычны дзеяч Заходняй Беларусі і БССР.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся 1 лютага 1913 года ў вёсцы Гаркавічы(бел. (тар.)) бел. Сакольскага павета Гродзенскай губерні.

У маладым узросце Сяргей Прытыцкі ўступае ў КСМЗБ. Сакратар Крынкаўскага раённага камітэта КСМЗБ (з 1931). Сакратар Гродзенскага акруговага камітэту КСМЗБ. У 1933—1934 гадах сябра Слонімскага акруговага камітэта КСМЗБ. Кіраваў стачкамі лясных рабочых. Першы раз быў арыштаваны польскімі ўладамі ў 1933 годзе. У 1934—1935 гадах навучаўся ў партыйнай школе КПЗБ у Менску. З 1935 года сакратар Слонімскага акруговага камітэта КСМЗБ[2].

7 студзеня 1936 года ў Віленскім акруговым судзе ў часе судовага працэсу на 17 рэвалюцыянерамі страляў у сведку з боку абвінавачання Якава Стральчука, пры арышце сам быў цяжка паранены. У чэрвеня 1936 года прыгавораны да смяротнага пакарання, аднак пазней прыгавор заменены пажыццёвым турэмным зняволеннем[2].

Вызвалены з турмы ў верасні 1939 года ў выніку Паходу Чырвонай Арміі ў Заходнюю Беларусь і Украіну. Выбраны дэпутатам Народнага сходу Заходняй Беларусі, дзе выступіў з дакладам. На 5-й сесіі Вярхоўнага Савета СССР Прытыцкі як сябра Паўнамоцнай камісіі Народнага сходу выступіў з заявай пра ўключэнне Заходняй Беларусі ў склад СССР і ўз’яднанне яе з БССР[2].

У 19391941 гадах намеснік старшыні Беластоцкага аблвыканкама ў БССР. У чэрвені-жніўні 1941 года ўдзельнічаў у стварэнні абарончых збудаванняў вакол Магілёва, у фармаванні апалчэння ў Гомелі. Са жніўня 1941 года на фронце. У 1942—1944 гадах другі сакратар ЦК ЛКСМБ, начальнік Польскага штаба партызанскага руху[2].

У 1949—1952 і ў 1953—1962 гадах першы сакратар Гродзенскага, Баранавіцкага, Маладзечанскага абкамаў КПБ. 1960—1962 гадах — першы сакратар Мінскага абласнога камітэту КПБ. У 1962—1968 гадах сакратар ЦК КПБ, старшыня партыйна-дзяржаўнага кантролю ЦК КПБ і СМ БССР, намеснік старшыні Савета Міністраў БССР. З 22 студзеня 1968 года па 13 чэрвеня 1971 года Старшыня Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР і намеснік старшыні Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР[2].

Сябра ЦК КПБ з 1949 года, сябра ЦК КПСС з 1961 года. Дэпутат Вярхоўнага Савета СССР і БССР з 1940 года.

Пахаваны на Усходніх могілках у Мінску.

Ушанаванне памяці[правіць | правіць зыходнік]

Магіла Сяргея Прытыцкага на Усходніх могілках у Мінску

Яго імем названыя вуліцы ў Мінску, Гродне, Баранавічах, Маладзечне, сквер у Мінску.

У Мінску на доме № 4 па Бранявым завулку ў 1971 годзе ўстаноўлена мемарыяльная дошка (бронза, граніт; скульптар Генадзь Мурамцаў)[3].

Сяргей Прытыцкі быў прататыпам галоўнага героя Андрэя Мяцельскага ў мастацкім фільме «Чырвонае лісце» (1958).

Зноскі

  1. 1,0 1,1 Притыцкий Сергей Осипович // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  2. 2,0 2,1 2,2 2,3 2,4 Прытыцкі Сяргей Восіпавіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 13: Праміле — Рэлаксін / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2001. С. 85
  3. Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Мінск / АН БССР. Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэдкал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш.— Мн.: БелСЭ, 1988.— 333 с.: іл. ISBN 5-85700-006-8.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 13: Праміле — Рэлаксін / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2001. — 576 с.: іл. ISBN 985-11-0216-4 (т. 13), ISBN 985-11-0035-8. С. 85
  • У імя шчасця працоўнага народа // У суровыя гады падполля. Мн., 1958;
  • Партызанскі рух на Гродзеншчыне // Партызанская барацьба беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Мн., 1959;
  • Жизнь, отданная народу: Статьи и речи С. О. Притыцкого, документы и воспоминания о нем. Мн., 1978;
  • Три выстрела в суде // Беларуская думка. 1998, № 10.
  • Чагіна Л. Жыццё, аддадзенае народу. Мн., 1987.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]