Press Club Belarus

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Прэс-клуб Беларусь)
«Прэс-клуб Беларусь»
Абрэвіятура ПКБ
Дэвіз Прастора для прафесійнага росту медыясупольнасці
Краіна
Адміністрацыйны цэнтр Мінск
Адрас вул. Кісялёва, д. 12
Юрыдычны статус установа
Мэта забеспячэнне свабоды слова
Тып арганізацыі культурна-асветніцкая
Афіцыйныя мовы беларуская
Заснаванне
Дата заснавання 29 ліпеня 2011 (12 гадоў таму)
Дата скасавання 22 ліпеня 2021 (2 гады таму)
Матчыная арганізацыя Міжнароднае аб’яднанне прэс-клубаў (Польшча)
Даччыныя арганізацыі «Press Club Polska[pl]», Беларуская асацыяцыя журналістаў
press-club.by

«Press Club Belarus» («Журналісцкая майстэрня Прэс-клуб») — культурна-асветніцкая ўстанова, галоўнай мэтай якой з’яўляецца развіццё медыясупольнасці, першапачаткова створаная ў Варшаве вядомымі беларускімі журналістамі[1].

Місія[правіць | правіць зыходнік]

  • Захаваць прафесію журналіста ва ўмовах падзення яе аўтарытэта і эканамічнай прывабнасці да моманту, калі стане магчымай значная сацыяльна-палітычная, эканамічная трансфармацыя Беларусі.
  • Стымуляваць фармаванне канкурэнтнага медыярынку.
  • Насычаць даверам дыскусію розных аўтараў на рынку напярэдадні і падчас пераўтварэнняў[2].

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Працуе на платформе і пры падтрымцы «Press Club Polska  (польск.)». Паводле правіл сеткі міжнародных клубаў, ён можа існаваць толькі ў краінах, дзе існуе свабода слова[3]. З кастрычніка 2014 года рэгулярна праводзіць сустрэчы ў Мінску[4]. З’яўляецца месцам нефармальных сустрэчаў журналістаў з дыпламатамі, творцамі, а таксама іншымі асобамі[5].

Сярод заснавальнікаў клуба Юлія Слуцкая, Зміцер Новікаў, Аляксандр Старыкевіч, Алесь Ліпай, Аляксандр Уліцёнак, Аляксей Дзікавіцкі, Пётр Марцаў. Мэта праекта — дапамагчы беларускім журналістам і іншым медыям у працы для дэмакратызацыі Беларусі і свабоды слова ў СМІ[6]. Падчас Генеральнай асамблеі, якая адбылася ў Варшаве 3—5 чэрвеня 2013 года, «Press Club Belarus» быў прыняты ў Міжнародную асацыяцыю прэс-клубаў  (англ.), дзе атрымаў статус назіральніка[7].

У канцы 2015 года культурна-асветніцкая ўстанова «Журналісцкая майстэрня Прэс-клуб» афіцыйна запрацавала ў Мінску. З лекцыямі і трэнінгамі там выступалі вядомыя журналісты, аналітыкі, даследчыкі медыя. «Press Club Belarus» таксама запусціў праекты: «MediaIQ» для фіксавання выканання беларускімі медыя журналісцкіх стандартаў і «LaunchME» як акселератар для тэхналагічных стартапаў у медыяіндустрыі. У 2020 годзе пачала працаваць «Акадэмія прэс-клуба» — нефармальная адукацыйная пляцоўка, дзе журналісты і медыяменеджары могуць атрымаць новыя веды і кампетэнцыі[1].

Рэпрэсіі 2020—2021[правіць | правіць зыходнік]

Напрыканцы 2020 года мінская сядзіба «Press Club Belarus» была абшукана, а шэраг актывістаў клуба былі затрыманы па абвінавачваннях у нясплаце падаткаў у асабліва буйным памеры: заснавальнік Юлія Слуцкая, праграмны дырэктар Ала Шарко, фінансавы дырэктар Сяргей Альшэўскі і аператар Пётр Слуцкі[8]. Па словах следчага, справа аб нясплаце падаткаў датычыцца «праекта грамадскага тэлебачання», якое быццам бы хацелі стварыць былыя журналісты дзяржаўных медыя. Юлія Слуцкая ўпэўнена, што прычынай затрымання і крымінальнай справы стала прафесійная дзейнасць[9]. 13 студзеня 2021 года сумеснай заявай адзінаццаці арганізацый (праваабарончы цэнтр «Вясна», Беларуская асацыяцыя журналістаў, Беларускі ПЭН-цэнтр ды інш.) арыштаваныя супрацоўнікі «Press Club Belarus», а таксама Ксенія Луцкіна, экс-супрацоўніца Белтэлерадыёкампаніі, звязаная з медыяпраектам, былі прызнаны палітычнымі зняволенымі[10].

Нягледзячы на рэпрэсіі, «Press Club Belarus» прадоўжыў працу[11]. 22 ліпеня 2021 года ў ходзе пагрому грамадскіх арганізацый у Беларусі стала вядома, што Мінгарвыканкам ліквідаваў «Press Club Belarus»[12][13]. Камітэт абароны журналістаў засудзіў рэпрэсіі ў дачыненні да «Press Club Belarus»[13].

19 жніўня 2021 года Слуцкая і супрацоўнікі прэс-клуба выйшлі на волю паводле памілавання[14]. Для гэтага ім давялося прызнаць віну, сплаціць 200000 BYN і падпісаць прашэнне на імя Аляксандра Лукашэнкі. Палову сумы сплацілі родныя Слуцкай, прадаўшы нерухомасць, другая часта была сплачаная з рахунку «Press Club Belarus»[15]. Апошні памілаваў чатырох палітвязняў да суда[16]; Ксенія Луцкіна нічога не пісала і застаецца пад арыштам[15].

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі[правіць | правіць зыходнік]

  1. а б Press Club Belarus: from Media Hub to Political Prisoners and Propaganda Busters (англ.). Інстытут дадатковай адукацыі журналістаў (FOJO). Універсітэт імя Карла Лінея (20 красавіка 2021). Архівавана з першакрыніцы 28 красавіка 2021. Праверана 28 красавіка 2021.
  2. https://web.archive.org/web/20200702180718/https://press-club.by/about
  3. В Варшаве официально начал работу Пресс-Клуб Беларусь
  4. https://web.archive.org/web/20150401222327/http://press-club.by/%d0%bf%d1%80%d0%b0-%d0%bd%d0%b0%d1%81/
  5. Прэс-клубу Беларусь адзін год! Чарговая сустрэча беларускіх журналістаў у Варшаве(недаступная спасылка)
  6. В Варшаве заработал «Пресс-клуб Беларусь» Архівавана 22 студзеня 2012. naviny.by
  7. Прэс-клуб Беларусь прыняты ў Міжнародную асацыяцыю прэс-клубаў belarusinfocus.info
  8. Основательнице Пресс-клуба и трем сотрудникам предъявили обвинение. Они остаются под стражей Архівавана 29 красавіка 2021. TUT.BY
  9. «От следователя узнала, что дела касается проекта общественного ТВ. Юлия Слуцкая остается в СИЗО». TUT.BY
  10. Заява аб прызнанні пяцярых затрыманых па справе Прэс-клуба палітычнымі зняволенымі. Праваабарончы цэнтр «Вясна» (14 студзеня 2021). Архівавана з першакрыніцы 10 красавіка 2021. Праверана 10 красавіка 2021.
  11. Пульша, Сяргей (2021-07-23). "З рагаткі па хмарачосе". Новы Час (28 (736)): 4. ... усе “разгромленыя” СМІ ў цэлым перабудаваліся і працуюць як раней. Працуе TUT.BY, працуе “Еўрарадыё”, працуе “Наша Ніва”. Якасць кантэнту не змянілася ў цэлым, рэгулярнасць выхаду – таксама. “Разгромлены” Прэс-клуб праводзіць анлайн-канферэнцыю, дзе прадстаўнікі ўсіх вышэйпералічаных “разгромленых” медыя абмяркоўваюць тое, што адбываецца.
  12. У Беларусі ідзе поўная «зачыстка» НДА. Хроніка пераследу 23 ліпеня. Праваабарончы цэнтр «Вясна». Праверана 23 ліпеня 2021.
  13. а б Belarus authorities dissolve Belarus Press Club (англ.). Камітэт абароны журналістаў (27 ліпеня 2021). Архівавана з першакрыніцы 28 ліпеня 2021. Праверана 28 ліпеня 2021.
  14. facebook.com/pressclubbelarus
  15. а б Юлія Слуцкая — пра фармулёўку памілаваньня, справу Луцкінай і камэру «Шанхай» з пацукамі. Беларуская служба Радыё «Свабода» (20 жніўня 2021). Архівавана з першакрыніцы 21 жніўня 2021. Праверана 11 верасня 2021.
  16. Першыя памілаваньні і незвычайны спосаб уцёкаў зь Беларусі. ВІДЭА . Беларуская служба Радыё «Свабода» (21 жніўня 2021). Архівавана з першакрыніцы 21 жніўня 2021. Праверана 11 верасня 2021.
  17. Report, Star Digital. Belarus’s Yuliya Slutskaya named World Press Freedom Hero (англ.). The Daily Star  (англ.) (7 верасня 2021). Архівавана з першакрыніцы 8 верасня 2021. Праверана 8 верасня 2021.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]