Добрыч (рака)
Выгляд
(Пасля перасылкі з Рака Добрыч)
| Добрыч | |
|---|---|
| Характарыстыка | |
| Даўжыня | 36 км |
| Басейн | 234 км² |
| Расход вады | 1,4 м³/с (у вусці) |
| Вадацёк | |
| Выток | |
| • Каардынаты | 53°10′36″ пн. ш. 30°35′50″ у. д.HGЯO |
| Вусце | Сож |
| • Каардынаты | 53°02′47″ пн. ш. 30°53′29″ у. д.HGЯO |
| Размяшчэнне | |
| Водная сістэма | Сож → Дняпро → Чорнае мора |
|
|
|
| Краіна | |
| Рэгіён | Гомельская вобласць |
| Раён | Кармянскі раён |
|
|
|
До́брыч, у верхнім цячэнні Дабры́ца — рака ў Кармянскім раёне Гомельскай вобласці Беларусі, правы прыток ракі Сож (басейн Дняпра).
Даўжыня ракі 36 км. Плошча вадазбору 236 км². Сярэдні расход вады ў вусці 1,4 м³/с. Пачынаецца прыкладна за 2,5 км у напрамку на поўнач ад вёскі Задуб'е. Упадае ў Сож за 2 км у напрамку на ўсход ад вёскі Высокая. Асноўны прыток — Ржаўка.
Каля ракі населеныя пункты Задуб'е, Пятравічы, Пасека-Слабодка, Стараград, Хізаў, Тарахаўка, Рудня, Добрыч.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Природа Белоруссии: Популярная энциклопедия / Редкол.: И. П. Шамякин (гл. ред.) и др. — 2-е изд. — Мн.: БелСЭ, 1989. — С. 155. — 599 с. — 40 000 экз. — ISBN 5-85700-001-7. (руск.)
- Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Гомельская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2011. — С. 10. — 68 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-107-5. (руск.)
- Ліст карты N-36-98. Выданне 1979 г. (руск.)