Ельня (прыток Сажа)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Ельня
Характарыстыка
Даўжыня 30 км
Басейн 170 км²
Расход вады 0,9 м³/с (у вусці)
Вадацёк
Выток  
 • Месцазнаходжанне паміж вёскамі Чэрнін і Новае Жыццё
 • Каардынаты 53°15′23″ пн. ш. 31°15′03″ у. д.HGЯO
Вусце Сож
 • Месцазнаходжанне за 3 км на паўночны захад ад вёскі Старынка
 • Каардынаты 53°26′56,99″ пн. ш. 31°07′19,17″ у. д.HGЯO
Ухіл ракі 1 м/км
Размяшчэнне
Водная сістэма Сож → Дняпро → Чорнае мора

Краіна
Рэгіён Магілёўская вобласць
Раёны Краснапольскі раён, Слаўгарадскі раён
physical
Ельня (прыток Сажа)
Ельня (прыток Сажа)
physical
выток
выток
вусце
вусце
— выток, — вусце

Е́льня — рака ў Краснапольскім і Слаўгарадскім раёнах Магілёўскай вобласці Беларусі, левы прыток ракі Сож (басейн Дняпра).

Даўжыня ракі 30 км. Плошча вадазбору 170 км². Сярэднегадавы расход вады ў вусці 0,9 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 1 м/км.

Пачынаецца з балота паміж вёскамі Чэрнін і Новае Жыццё Краснапольскага раёна, вусце за 3 км на паўночны захад ад былой вёскі Старынка Слаўгарадскага раёна. Вадазбор на паўднёвай ускраіне Аршанска-Магілёўскай раўніны. Даліна пераважна трапецападобная, шырыня яе 250—500 м. Схілы даліны вышынёй 5—6 м, спадзістыя. Абалона перарывістая, паміж вёскамі Старынка і Ельня Слаўгарадскага раёна адсутнічае. Рэчышча каналізаванае на працягу 5,9 км (ад вытоку да вёскі Заазер’е Краснапольскага раёна), на астатнім працягу звілістае. Шырыня ракі ў межань складае 4—8 м.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]