Мядзелка
Мядзелка | |
---|---|
Характарыстыка | |
Даўжыня | 50 км |
Плошча басейна | 775 км² |
Басейн | Заходняя Дзвіна |
Басейн рэк | Балтыйскае мора |
Расход вады | 6 м³/с |
Вадацёк | |
Выток | возера Мядзел |
· Вышыня | 159,7 м |
· Каардынаты | 54°57′37,91″ пн. ш. 26°51′03,19″ у. д.HGЯO |
Вусце | рака Бірвета |
· Каардынаты | 55°16′40,68″ пн. ш. 26°49′57,37″ у. д.HGЯO |
Ухіл ракі | 0,7 м/км |
Размяшчэнне | |
Краіна | ![]() |
Рэгіён | Віцебская вобласць, Мінская вобласць |
Раён | Пастаўскі, Мядзельскі |
Мядзелка — рака ў Мядзельскім раёне Мінскай вобласці і Пастаўскім раёне Віцебскай вобласці, правы прыток ракі Бірвета (басейн Заходняй Дзвіны).
Даўжыня 50 км. Плошча вадазбору 775 км². Сярэднегадавы расход вады ў вусці 6 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,7 ‰.
Асноўныя прытокі[правіць | правіць зыходнік]
На рацэ[правіць | правіць зыходнік]
- Горад: Паставы.
- Сажалкі: Пастаўскае возера (плошча 27 га).
Асноўныя звесткі[правіць | правіць зыходнік]
Выцякае з возера Мядзел каля вёскі Лапосі Мядзельскага раёна, вусце за 1,5 км на паўночны захад ад вёскі Бірвіта Пастаўскага раёна. Даліна пераважна трапецападобная, шырынёй 250—400 м. Абалона двухбаковая, чаргуецца па берагах, шырынёй 100—200 м. Рэчышча ўмерана звілістае; шырыня ракі ў вярхоўі 10—15 м, на астатнім працягу 15—20 м. Найвышэйшы ўзровень разводдзя ў канцы сакавіка, сярэдняя вышыня над межанным узроўнем 1,5 м, найвялікшая 2,1 м (1956). Замярзае ў канцы снежня, крыгалом у канцы сакавіка. Веснавы ледаход 2 дні.
У басейне ракі азёры Азёркі, Воўчына, Доўжа, Чэцверць, Світа, Споры, Глодава, Думбля, Загацце, Задзеўскае, Ксяндзоўскае, Кавалькі, Мажэйскае, Сляпі́ца[1], Белае і інш.
Зноскі
- ↑ Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 4. Недалька — Стаўраліт / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ ім. Петруся Броўкі, 1985. — 599 с., іл. — 10 000 экз. — С. 545.
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Блакiтная кнiга Беларусi — Мн.: БелЭн, 1994.
- Ресурсы поверхностных вод СССР. Описание рек и озёр и расчёты основных характеристик их режима. Т. 5. Белоруссия и Верхнее Поднепровье. Ч. 1—2. — Л., 1971.
- Природа Белоруссии: Попул. энцикл./ БелСЭ; Редкол.: И.П. Шамякин (гл.ред.) и др. — Мн.: БелСЭ, 1986. — 599 с., 40 л. ил.
- Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Витебская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2010. — С. 16, 25. — 72 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-136-5.(руск.)
- Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Минская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2009. — С. 8. — 60 с. — 20 000 экз. — ISBN 978-985-508-174-7.(руск.)
- Республика Беларусь. Витебская область. Поставский район: карта. — Мн.: Белкартография, 20011. — 3 000 экз.(руск.)