Савет багоў

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Хаця рытуальнае значэнне гэтага алтара (I стагоддзе да н.э.) з Габіі незразумела, дванаццаць адлюстраваных на ім бажэств адпавядаюць Dii Complices

Савет багоў - Dii Consentes (таксама Dii Complices[1]) - міфалагічны савет у пантэоне Старажытнага Рыма. У яго склад уваходзілі 12 галоўных бажэств: шэсць багоў і шэсць багінь. Іх залочаныя статуі былі ўсталяваны на форуме, пазней, відаць, у портыке Deorum Consentium[2]

Склад[правіць | правіць зыходнік]

Багі былі пералічаны паэтам Квінтам Эніям у канцы III стагоддзя да нашай эры, са спасылкай на невядомага грэчаскага паэта[3]:

Ціт Лівій (XXII.10.9) размяшчае іх у шэсць пар: Юпітэр-Юнона, Нептун-мінерва, Марс-Венера, Апалон-Дыяна, Вулкан-Веста і Меркурый-Цэрэра. Трое з Dii Consentes уваходзілі ў склад Капіталійскай трыяды, а менавіта: Юпітэр, Юнона і Мінерва.

Паходжанне[правіць | правіць зыходнік]

У V стагоддзі да нашай эры вялікая колькасць сведчанняў указвае на культ 12 алімпійцаў ў Алімпіі і Гіероне на Басфоры[4]. Грэчаскі культ 12 алімпійцаў магчыма прасачыць да Афін VI стагоддзя да н.э. Малаверагодна, каб ён быў вядомы ў мікенскі перыяд. Пабудову ахвярніка дванаццаці алімпійцаў у Афінах, часцей за ўсё звязваюць з архонтам Пісістратам (522-521 гг. да н.э.).

Група з дванаццаці бажэств узыходзіць яшчэ да больш старажытных крыніц, чым грэчаскія ці рымскія. Грэчаская група, магчыма, мае анаталійскія (дакладней, лікійскія) карані. Група з дванаццаці хецкіх багоў вядома як з клінапісных тэкстаў, так і з мастацкіх выяў. Хецкія 12 багоў - мужчынскага полу, без індывідуалізацыі асаблівасцяў. Яны, верагодна, знайшлі працяг у лікійскай групе з дванаццаці багоў, якія пачыталіся ў перыяд Рымскай імперыі. Да 400 г. да н.э. месца, прысвечанае дванаццаці багам існавала на рынке ў Ксанфе (Лікія). Герадот таксама згадаў егіпетскі культ 12 багоў, але, егіпетскія крыніцы не пацьвяржаюць гэтага.

Спасылкі на этрускіх бажэств, якія пазней рабілі рымскія аўтары, павінны разглядацца скептычна, таму што зроблены пазней таго часу, ў якім грэчаскі пантэон стаў панаваць у Італіі. Арнобій сцвяржаў, што, этрускі мелі пантэон з шасці мужчынскіх і шасці жаночых бажэств, якіхяны называлі consentes і complices, таму што яны выраслі і засядалі разам. Таксама ён кажа, што гэтыя дванаццаць выступалі ў якасці дарадчыкаў Юпітэра. Правобразам 12 этрускіх багоў мог паслужыць як грэчаскі пантэон, так і непасрэдна хецкі (згодна з гіпотэзай аб малазійскім паходжанні этрускаў)[5].

Зноскі

  1. Арнобій III.40
  2. Samuel Ball Platner, The Topografy and Monuments of Ancient Rome (1904), pp. 173-174.
  3. Ennius, fragment 45 = Варон, De re rustica, I.I.4.
  4. Charlitte R/ Long, The Twelwe Gods of Greece and Rome, vol. 107 of Études préliminaires aux religion orientales dans l’Empire romain, (Brill Archive 1987), pp. 144-186.
  5. Long (1987), p. 232.