Слабадскі сельсавет (Пухавіцкі раён)
Слабадскі сельсавет | |
---|---|
Краіна | Беларуская ССР |
Уваходзіў у | Пухавіцкі раён |
Адміністрацыйны цэнтр | Слабада |
Дата ўтварэння | 20 жніўня 1924 |
Дата скасавання | 4 студзеня 1964 |
Слабадскі́ сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Пухавіцкага раёна Мінскай вобласці. Цэнтр сельсавета — вёска Слабада.
Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Шацкага раёна Мінскай вобласці БССР. З 4 жніўня 1927 года ў складзе Грэскага раёна Мінскай акругі. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Грэскім раёне БССР. З 8 ліпеня 1931 года сельсавет у Пухавіцкім раёне. З 12 лютага 1935 года ў складзе адноўленага Грэскага раёна. З 5 красавіка 1935 года ў складзе Пухавіцкага раёна. Пасля ўвядзення абласнога падзелу 20 лютага 1938 года ў Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці. Пад час Другой сусветнай вайны з чэрвеня 1941 года да ліпеня 1944 года тэрыторыя сельсавета акупіравана нямецкімі войскамі. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Задашчэнскага сельсавета[1]. 1 красавіка 1960 года ў склад Шацкага сельсавета перададзены 10 населеных пунктаў (Варонічы, Вяркалы, Задашчэнне, Закрыніцы, Зарэчча, Каліны, Лука I, Лука II, Пратасаўшчына і Смолзавод)[2]. 5 мая 1962 года ў склад сельсавета з Шацкага сельсавета вернуты 3 населеныя пункты (Варонічы, Вяркалы і Пратасаўшчына)[3]. 4 студзеня 1964 года скасаваны, тэрыторыя ўвайшла ў склад новаўтворанага Вецярэвіцкага сельсавета.
Станам на 1 студзеня 1947 года ў склад сельсавета ўваходзілі 7 населеных пунктаў.
Зноскі
- ↑ Указ Президиума Верховного Совета БССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Минской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938-1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
- ↑ Рашэнне выканкома Мінскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 1 красавіка 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 10.
- ↑ Рашэнне выканкома Мінскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 5 мая 1962 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1962, № 19 (978).
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
- Белорусская ССР: административно-территориальное деление на 1 января 1947 года / Информационно-статистический отдел Президиума Верховного Совета БССР. — Минск: Государственное издательство БССР, 1947. — 300 с. — 10000 экз. С.144.