Пратасаўшчына (Пухавіцкі раён)
Вёска
Пратасаўшчына
| ||||||||||||||||||
Прата́саўшчына[1] (трансліт.: Pratasaŭščyna, руск.: Протасовщина) — вёска ў Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Шацкага сельсавета. Месціцца за 41,5 км на паўднёвы захад ад Мар’інай Горкі, 69,5 км ад Мінска.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Ранняя гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]У XVIII стагоддзі ўваходзіла ў склад Менскага павета Менскага ваяводства Вялікага Княства Літоўскага, уласнасць Аскерак, адносілася да маёнтка Шацк. У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай 1793 года тэрыторыя апынулася ў складзе Расійскай імперыі.
У XIX стагоддзі 2 засценкі ў Шацкай воласці Ігуменскага павета Мінскай губерні, месца пражывання дробнай шляхты[2], побач месціўся засценак дробнай шляхты Котава Ляда. У 1860-х гадах было агулам 13 двароў[3]. Паўднёвы засценак таксама зваўся Кунавец[4] або Пратасаўшчына-Кунавец[5]. У 1888 годзе сярод землеўладальнікаў у засценку Пратасаўшчына былі: дваранін рыма-каталіцкага веравызнання Восіп Восіпаў Дашкевіч (70 дзесяцін зямлі), праваслаўны дваранін Лявонцій Іванаў Сакалоўскі (145 дзесяцін), дваранін рыма-каталіцкага веравызнання Іван Пятроў Татур (35 дзесяцін), дваранін рыма-каталіцкага веравызнання Франц Пятроў Татур (35 дзесяцін)[6]. Ва ўрочышчы Кунавец землеўладальнікамі былі: мешчанін іўдзейскага веравызнання Лейба Гіршаў Пік (10 дзесяцін), праваслаўны дваранін Серафім Карпаў Сакалоўскі (26¾ дзесяціны)[6]. У засценку Кунавец землеўладальнікамі былі мяшчане рыма-каталіцкага веравызнання Іосіф Францавіч Багдановіч (25,5 дзесяціны) і Міхаіл Якаўлевіч Багдановіч (25,5 дзесяціны)[7].
Найноўшы час
[правіць | правіць зыходнік]З канца лютага 1918 года тэрыторыя акупаваная войскамі Германскай імперыі. 25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. У снежні 1918 года занята Чырвонай Арміяй, з 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Савецкай Беларусі, з 27 лютага 1919 года — у ЛітБел ССР. У час польска-савецкай вайны ў жніўні 1919 — ліпені 1920 гадоў пад акупацыяй Польшчы (Мінская акруга ГУУЗ).
З 31 ліпеня 1920 года ў Беларускай ССР. У 1929 годзе створаны калгас «13 Кастрычніка». У перыяд прымусовай калектывізацыі 1930-х гадоў многа жыхароў было рэпрэсавана[8][9][10][11][12][13][14][15][16][17][18][19].
У Другую сусветную вайну з канца чэрвеня 1941 года да пачатку ліпеня 1944 года вёска пад акупацыяй Германіі. У ваколіцах вёскі дзейнічалі савецкія партызанскія брыгады імя М. І. Калініна, 3-я Мінская імя С. М. Будзённага, «Буравеснік».
Да 1 красавіка 1960 года вёска ў складзе Слабадскога сельсавета[20], з 1 красавіка 1960 года да 5 траўня 1962 года — у складзе Шацкага сельсавета, пасля — зноў у складзе Слабадскога сельсавета[21].
Да 28 траўня 2013 года вёска ўваходзіла ў склад Вецярэвіцкага сельсавета[22].
Насельніцтва
[правіць | правіць зыходнік]- 1897 год — 10 двароў, 59 жыхароў
- 1908 год — 17 двароў, 179 жыхароў
- 1917 год — 33 двары, 162 жыхары, усе беларусы; Кунавец-Пратасаўшчына ў 1921 г. — 13 двароў, 60 жыхароў, з іх 34 беларусы і 26 яўрэяў[5]
- 1960 год — 75 жыхароў
- 1999 год — 36 жыхароў
- 2002 год — 17 двароў, 28 жыхароў
- 2009 год — 20 жыхароў[23]
- 2019 год — 13 жыхароў[24]
Славутасці
[правіць | правіць зыходнік]- Капліца-пахавальня Шыстоўскіх (1860-я), уладальнікаў маёнтка Вяркалы
- Капліца-пахавальня Шыстоўскіх
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU)
- ↑ SgKP 1888, s. 67.
- ↑ Карта Шуберта - квадрат N-35 126K v.2 - Шацкі сельскі савет, Пухавіцкі раён, Мінская вобласць . retromap.ru. Праверана 11 чэрвеня 2025.
- ↑ Карта РККА Белоруссии в масштабе 1:42К - Шацкі сельскі савет, Пухавіцкі раён, Мінская вобласць . retromap.ru. Праверана 11 чэрвеня 2025.
- ↑ а б Список населенных мест Б.С.С.Р. (б. Минской губернии) 1924, с. 125.
- ↑ а б Списокъ Землевладѣльцевъ Минской Губерніи за 1888 год 1889.
- ↑ Списокъ Землевладѣльцевъ Минской Губерніи за 1888 год 1889, p. 164—165.
- ↑ Зубовіч Франц Ігнатавіч (1882) . Адкрыты спіс. Праверана 11 чэрвеня 2025.
- ↑ Дашкевіч Антон Георгіевіч (1877) . Адкрыты спіс. Праверана 11 чэрвеня 2025.
- ↑ Бакіноўскі Валяр'Ян Іванавіч (1881) . Адкрыты спіс. Праверана 11 чэрвеня 2025.
- ↑ Татур Восіп Аляксандравіч (1898) . Адкрыты спіс. Праверана 11 чэрвеня 2025.
- ↑ Сакалоўскі Іван Лявонцьевіч (1865) . Адкрыты спіс. Праверана 11 чэрвеня 2025.
- ↑ Нічапаровіч Іосіф Рыгоравіч (1885) . Адкрыты спіс. Праверана 11 чэрвеня 2025.
- ↑ Дабранскі Вікенцій Іванавіч (1893) . Адкрыты спіс. Праверана 11 чэрвеня 2025.
- ↑ Дабранскі Павал Аляксандравіч (1892) . Адкрыты спіс. Праверана 11 чэрвеня 2025.
- ↑ Багдановіч Антон Антонавіч (1905) . Адкрыты спіс. Праверана 11 чэрвеня 2025.
- ↑ Дабранскі Нарцыз Аляксандравіч (1899) . Адкрыты спіс. Праверана 11 чэрвеня 2025.
- ↑ Списки жертв — Богданович Петр Фелицианович . base.memo.ru. Праверана 11 чэрвеня 2025.
- ↑ Списки жертв — Богданович Степан Осипович . base.memo.ru. Праверана 11 чэрвеня 2025.
- ↑ Рашэнне выканкома Мінскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 1 красавіка 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 10.
- ↑ Рашэнне выканкома Мінскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 5 мая 1962 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1962, № 19 (978).
- ↑ «Об изменении административно-территориального устройства районов Минской области». Решение Минского областного Совета депутатов от 28 мая 2013 г. № 234 Архівавана 31 сакавіка 2016. (руск.)
- ↑ Итоговые данные перепеси населения Республики Беларусь 2009 года Архівавана 2 кастрычніка 2019.
- ↑ Belarus . pop-stat.mashke.org. Праверана 11 чэрвеня 2025.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Пратасаўшчына // Гарады і вёскі Беларусі. Т. 8 : Мінская вобласць, кн. 4 / Т.У. Бялова (галоўны рэдактар) і інш. — Мінск: Беларуская энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2013. — С. 170. — 528 с. — 2 000 экз. — ISBN 978-985-11-0735-9.
- Памяць: Пухавіцкі раён: Гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / Укл. А. А. Прановіч; Рэдкал.: А. М. Карлюкевіч і інш.. — Мінск: Беларусь, 2003. — 749 с. — ISBN 985-01-0251-9.
- Ярмоловичъ В. С. Списокъ населенныхъ мѣстъ Минской губерніи. — Минскъ: Изданіе Минскаго Губернскаго Статистическаго Комитета, 1909. — 231 с.
- Список населенных мест Б.С.С.Р. (б. Минской губернии) / Центральное Статистическое Бюро Б.С.С.Р.. — Минск: Белтрестпечать, 1924.
- Списокъ Землевладѣльцевъ Минской Губерніи [за 1888 год] / Изданіе Минскаго Губернскаго Статистическаго Комитета. — Минскъ: Минская Губернская Типографія, 1889. — 419 с.
- Jelski A. Protasowszczyzna, białoruskie Pratasouszczyna // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom IX: Poźajście — Ruksze (польск.). — Warszawa, 1888. — S. 67.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Пратасаўшчына (Пухавіцкі раён)