Слабада (Шацкі сельсавет)
Вёска
Слабада
| ||||||||||||||||||||
Слабада́[1] (трансліт.: Slabada, руск.: Слобода) або Міхалоўская Слабада[2] — вёска ў Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці, на рацэ Пціч. Уваходзіць у склад Шацкага сельсавета.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Вёска вядома прынамсі з сярэдзіны XVIII стагоддзя, калі належала да маёнтка Шацк уласнасці Аскеркаў, у Менскім павеце Менскага ваяводства Вялікага Княства Літоўскага[3].
У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай 1793 года тэрыторыя апынулася ў складзе Расійскай імперыі, у Ігуменскім павеце Мінскай губерні. Жыццё Юзафа Габрыеля Аскеркі не па сродках вычарпала яго рэсурсы і прывяло да эксдывізіі ў канцы 1812 года, якая працягвалася да 1816 года. Эксдывізійны суд аддзяліў вёску Слабада (12 дымоў) з маёнткам і вёскай Вяркалы (19 дымоў) і маёнткам Міхалоў на карысць Грушвіцкіх. Адгэтуль вёска належала маёнтку Міхалоў, адсюль назва Міхалоўская Слабада.
З 1861 года ў складзе Шацкай воласці Ігуменскага павета. У канцы XIX стагоддзя быў хлебазапасны магазін і царква.
У 1904 годзе адкрыта народнае вучылішча, для якой ў 1907 годзе ўзведзены будынак.
З канца лютага 1918 года тэрыторыя акупаваная войскамі Германскай імперыі. 25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. У снежні 1918 года занята Чырвонай Арміяй, з 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Савецкай Беларусі, з 27 лютага 1919 года — у ЛітБел ССР. У час польска-савецкай вайны ў жніўні 1919 — ліпені 1920 гадоў пад акупацыяй Польшчы (Мінская акруга ГУУЗ).
З 31 ліпеня 1920 года ў Беларускай ССР. У 1922 годзе адкрыта працоўная школа 1-й ступені (64 вучні). З 1924 па 1964 год цэнтр Слабадскога сельсавета.
У Другую сусветную вайну з канца чэрвеня 1941 года да пачатку ліпеня 1944 года пад акупацыяй Германіі. Каля вёскі базаваўся Мінскі падпольны гаркам КП(б)Б. У 1943 годзе нямецкія акупацыйныя ўлады расстралялі 6 жыхароў вёскі.
Да 28 траўня 2013 года вёска ўваходзіла ў склад Вецярэвіцкага сельсавета[4].
Насельніцтва
[правіць | правіць зыходнік]- 1908 год — 90 двароў, 842 жыхары
- 1917 год — 96 двароў, 513 жыхароў
- 1960 год — 452 жыхары
- 1999 год — 115 жыхароў
- 2002 год — 58 двароў, 110 жыхароў
- 2009 год — 48 жыхароў[5]
- 2019 год — 43 жыхары[6]
Памятныя мясціны
[правіць | правіць зыходнік]
- Брацкая магіла савецкіх воінаў і партызан Другой сусветнай вайны
- Магіла ахвяр нацызму
- Помнік у гонар Мінскага падпольнага гаркама КП(б)Б
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU)
- ↑ SgKP 1889, s. 797.
- ↑ SgKP 1890, s. 756.
- ↑ «Об изменении административно-территориального устройства районов Минской области». Решение Минского областного Совета депутатов от 28 мая 2013 г. № 234 Архівавана 31 сакавіка 2016. (руск.)
- ↑ Итоговые данные перепеси населения Республики Беларусь 2009 года Архівавана 2 кастрычніка 2019.
- ↑ Belarus . pop-stat.mashke.org. Праверана 15 чэрвеня 2025.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Слабада // Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 8: Мінская вобласць, кн. 4 / рэдкал.: Т. У. Бялова (дырэктар) і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2013. — С. 183. — 2 000 экз. — ISBN 978-985-11-0735-9.
- Памяць: Пухавіцкі раён: Гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / Укл. А. А. Прановіч; Рэдкал.: А. М. Карлюкевіч і інш.. — Мінск: Беларусь, 2003. — 749 с. — ISBN 985-01-0251-9.
- Jelski A. 59. Słoboda al. S.-Michałowska // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom X: Rukszenice — Sochaczew (польск.). — Warszawa, 1889. — S. 797.
- Jelski A. Szack // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom XI: Sochaczew — Szlubowska Wola (польск.). — Warszawa, 1890. — S. 755—758.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Слабада (Шацкі сельсавет)