Маскоўская (станцыя метро, Мінск)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Станцыя метро «Маскоўская» на паштовай марцы Беларусі.

«Маскоўская»
Maskousk 19.jpg
Дата адкрыцця: 1984
Суседнія станцыі: Станцыя метро Усход і Станцыя метро Парк Чалюскінцаў
Commons-logo.svg Маскоўская на Вікісховішчы
Маскоўская лінія
Смаленская
Уручча
Барысаўскі тракт
Усход
Маскоўская
Парк Чалюскінцаў
Акадэмія навук
Плошча Якуба Коласа
Плошча Перамогі
Кастрычніцкая
Плошча Леніна
Інстытут культуры
ЦЧ-1 «Маскоўскае»
Грушаўка
Міхалова
Пятроўшчына
Малінаўка
Шчомысліца

Маскоўская — станцыя Маскоўскай лініі Мінскага метрапалітэна. Знаходзіцца паміж станцыямі «Усход» і «Парк Чалюскінцаў». Адкрыта 30 чэрвеня 1984 года ў складзе першай чаргі мінскага метро.

Канструкцыя[правіць | правіць зыходнік]

Станцыя калоннага тыпу са зборных жалезабетонных элементаў. У аснову каляровага рашэння пакладзены белы, залаты і чырвоны колеры, якія гістарычна асацыююцца з Масквой (белакаменнай, залатагаловай, чырвоная). Сцены і калоны вестыбюльных груп абліцаваныя белым мармурам. На кантавай сцяне зроблена арнаментальная мазаіка з мармуру, у яе цэнтры — гадзіннік, стылізаваныя пад куранты Маскоўскага Крамля. На пуцявых сценах размешчаны два пано, на якіх намаляваны сілуэты асноўных гістарычных будынкаў і збудаванняў Масквы. Падлога станцыі абліцавана цёмна-чырвоным паліраваным гранітам са светла-шэрым геаметрычным малюнкам.