Стэпань

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Сцепань)
Пасёлак гарадскога тыпу
Стэпань
укр.: Степань
Герб Сцяг
Герб Сцяг
Краіна
Вобласць
Раён
Каардынаты
Заснаваны
1005
Першая згадка
ПГТ з
Плошча
3,33 км²
Вышыня цэнтра
164 ± 1 м
Насельніцтва
4200 чалавек (2017)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+380-3655
Паштовы індэкс
34560
КААТУУ
5625455700
Афіцыйны сайт
Стэпань на карце Украіны ±
Стэпань (Украіна)
Стэпань
Стэпань (Ровенская вобласць)
Стэпань

Стэпань[1] (укр.: Степань), традыцыйная беларуская назва Сцепань — пасёлак гарадскога тыпу ў Сарнэнскім раёне Ровенскай вобласці Украіны на рацэ Гарыні.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Мясцоваць заселена з каменнага веку пра што сведчаць археалагічныя знаходкі ў ваколіцах Сцепані.

Ускосна вядома з канца XIII ст. як сталіца Сцепанскага княства праз згадку сцепанскага князя Івана Глебавіча (пам. зімою 1289-1290) і яго сына Уладзіміра. Наступным разам таксама ўскона згадваецца у жніўні 1387 года як сталіца княства, калі сцепанскі князь Сямён сярод іншых быў пасланы каралём Уладзіславам Ягайлам каб адбіць у венграў Галіч.[2]

Упершыню проста згаданы "Спісам рускіх гарадоў" (кан. XIV - пач. XV ст.). На пачатку жніўня 1431 года падчас аблогі палякамі Луцка ў Сцепані знаходзіўся і чакаў збору войскаў вялікі князь Свідрыгайла. У 1467 годзе, 13 жніўня дарогай з Луцка ў Гродна ў Сцепані спыняўся вялікі князь Казімір, тут ён выдаў ліст пра ўпарадкаванне збору мыта на Валыні. Размяшчэнне горада на шляху з Валыні і заходніх украінскіх земляў у паўночна-заходнюю частку Вялікага княства Літоўскага спрыяла развіццю.[2]

У канцы XVII ст. мястэчка, належала жонцы вялікага гетмана літоўскага Радзівіла Кацярыне, 17 мая 1682 года кароль Ян III Сабескі дазволіў у Сцепані два кірмашы штогод. Гандлёвая плошча знаходзілася на месцы цяперашняга сквера.

У 1900 годзе яўрэйскае насельніцтва мястэчка склала 1854 чалавек.

У 1917 годзе сяло ўвайшло ў склад Украінскай Народнай Рэспублікі. Пасля паразы Украіны ў вайне за незалежнасць і падпісання Польшчай Рыжскага мірнага дагавора (1921), насуперак дамоўленасцям з УНР, мястэчка ўвайшло ў склад Польскай Рэспублікі. У 1929 годзе на мястэчка распаўсюджаны правілы гарадской забудовы.

Падчас 2-й сусветнай вайны ў верасні 1939 года, паводле пакта Молатава-Рыбентропа, Сцепань далучана да СССР. Падчас нямецка-савецкай вайны нацысты стварылі ў сяле гета, дзе забілі амаль 3000 чалавек.

У 1960 годзе Стэпань атрымала статус пасёлка гарадскога тыпу.

Мемарыялы[правіць | правіць зыходнік]

  • Брацкая магіла савецкіх воінаў (у скверы)
  • Крыж на памяць усіх сцепаньцаў, якія змагаліся за свабоду і дзяржаўнасць Украіны (на плошчы)

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Собчук В. Степанська волость і її власники (до кінця 60-х років XVI ст.) // Наукові записки. — Острог: Національний университет «Острозька академія», 2011. — В. 18. — С. 14—41.