Сілвештры Варэла
![]() | |||||||||||||||||||||||||||||||
Агульная інфармацыя | |||||||||||||||||||||||||||||||
Поўнае імя | Сілвештры Мануэл Гансалвіш Варэла | ||||||||||||||||||||||||||||||
Нарадзіўся |
2 лютага 1985[1] (37 гадоў) |
||||||||||||||||||||||||||||||
Грамадзянства |
![]() |
||||||||||||||||||||||||||||||
Рост | 180 см | ||||||||||||||||||||||||||||||
Вага | 74 кг | ||||||||||||||||||||||||||||||
Пазіцыя | правы вінгер | ||||||||||||||||||||||||||||||
Інфармацыя пра клуб | |||||||||||||||||||||||||||||||
Клуб |
![]() |
||||||||||||||||||||||||||||||
Нумар | 20 | ||||||||||||||||||||||||||||||
Маладзёжныя клубы | |||||||||||||||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | |||||||||||||||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||||||||||||||
Нацыянальная зборная[* 2] | |||||||||||||||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||||||||||||||
Узнагароды і медалі | |||||||||||||||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||||||||||||||
![]() |
Сілве́штры Мануэ́л Ганса́лвіш Варэ́ла[2] або Сілвестрэ Варэла (парт.: Silvestre Manuel Gonçalves Varela; нар. 2 лютага 1985, Алмада, Партугалія) — партугальскі футбаліст, нападнік клуба «Белененсіш» і былы ігрок нацыянальнай зборнай Партугаліі.
Кар’ера[правіць | правіць зыходнік]
«Спортынг»[правіць | правіць зыходнік]
Варэла з’яўляецца выхаванцам акадэміі клуба «Пашкадорыш», адкуль у 2002 годзе перайшоў у моладзевы склад лісабонскага «Спортынга». У 2004 годзе Варэла перайшоў, на правах арэнды, у клуб «Каса Пія». У сезоне 2005/06 Варэла правёў першыя 4 матчы за «Спортынг». У наступным годзе ён зноў быў аддадзены ў арэнду, у іспанскі клуб «Рэкрэатыва», за які правёў 22 гульні.
У чэрвені 2008 года Варэла вярнуўся ў «Спортынг», але ў тым жа міжсезонні ён быў прададзены ў клуб «Эштрэла» з Амадоры. За «Эштрэлу» Варэла правёў добры сезон, забіўшы 7 галоў у 32 гульнях.
«Порту»[правіць | правіць зыходнік]
3 сакавіка 2009 года Варэла падпісаў 5-гадовы кантракт з клубам «Порту»[3]. Футбаліст перайшоў у «Порту» на правах свабоднага агента 1 ліпеня таго ж года[4].
У сваім першым сезоне ў «Порту» Варэла займаў пазіцыю другога нападніка пасля калумбійскага іграка Радамеля Фалькаа. У сакавіку 2010 года Сілвештры зламаў галёначную костку, з-за чаго выбыў на працяглы час. У жніўні 2014 года быў аддадзены ў арэнду клубу «Вест Бромвіч Альбіён» тэрмінам на адзін сезон, аднак у студзені 2015 года апынуўся ў складзе «Пармы». Улетку 2015 года вярнуўся ў «Порту».
У студзені 2017 года пасля сямі з паловай гадоў у «Порту» пакінуў каманду, стаўшы іграком турэцкага «Кайсерыспора», дзе выступаў да канца сезона 2018/19. У кастрычніку 2019 года перайшоў у «Белененсіш».
Міжнародная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]
3 сакавіка 2010 года Варэла дэбютаваў у складзе зборнай Партугаліі, выйшаўшы на замену ў таварыскай гульні супраць зборнай Кітая, у якой яго зборная атрымала перамогу з лікам 2:0.
Дасягненні[правіць | правіць зыходнік]
«Порту»
- Чэмпіён Партугаліі: 2011, 2012, 2013
- Уладальнік Кубка Партугаліі: 2010, 2011
- Уладальнік Суперкубка Партугаліі: 2009, 2010, 2011, 2012, 2013
- Пераможца Лігі Еўропы: 2011
Зноскі
- ↑ Silvestre Varela // As — Madrid: Grupo PRISA, 1967.
- ↑ Напісанне ў адпаведнасці з партугальска-беларускай практычнай транскрыпцыяй
- ↑ Silvestre Varela assina por 5 anos(недаступная спасылка). record.xl.pt
- ↑ Varela já foi operado e falha resto da época. sapo.pt
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Сілвештры Варэла
- Профіль на сайце transfermarkt.com (англ.)
- Статыстыка на сайце National Football Teams (англ.)
- Профіль на сайце soccerway.com (руск.)
- Профіль на сайце BDFutbol.com (англ.)
- Статыстыка на сайце ForaDeJogo (англ.)
- Статыстыка на сайце UEFA.com (руск.)
- Статыстыка на сайце FIFA (англ.)
- Статыстыка на сайце soccerbase.com (англ.)
- Нарадзіліся 2 лютага
- Нарадзіліся ў 1985 годзе
- Нарадзіліся ў акрузе Сетубал
- Асобы
- Спартсмены паводле алфавіта
- Футбалісты паводле алфавіта
- Футбалісты Партугаліі
- Ігракі зборнай Партугаліі па футболе
- Ігракі ФК Белененсіш
- Ігракі ФК Кайсерыспор
- Ігракі ФК Порту
- Ігракі ФК Парма
- Ігракі ФК Вест Бромвіч Альбіён
- Ігракі ФК Эштрэла Амадора
- Ігракі ФК Рэкрэатыва Уэльва
- Ігракі ФК Віторыя Сетубал
- Ігракі ФК Спортынг Лісабон
- Ігракі ФК Каса Пія