Бруну Алвіш
![]() | |||||||||||||||||||||||||||||||
Агульная інфармацыя | |||||||||||||||||||||||||||||||
Поўнае імя | Бруну Эдуарду Рэгуфі Алвіш | ||||||||||||||||||||||||||||||
Нарадзіўся |
27 лістапада 1981[1][2] (39 гадоў) |
||||||||||||||||||||||||||||||
Грамадзянства |
![]() |
||||||||||||||||||||||||||||||
Рост | 189 см | ||||||||||||||||||||||||||||||
Вага | 81 кг | ||||||||||||||||||||||||||||||
Пазіцыя | абаронца | ||||||||||||||||||||||||||||||
Інфармацыя пра клуб | |||||||||||||||||||||||||||||||
Клуб |
![]() |
||||||||||||||||||||||||||||||
Нумар | 22 | ||||||||||||||||||||||||||||||
Маладзёжныя клубы | |||||||||||||||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | |||||||||||||||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||||||||||||||
Нацыянальная зборная[* 2] | |||||||||||||||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||||||||||||||
Узнагароды і медалі | |||||||||||||||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||||||||||||||
![]() |
Бру́ну Эдуа́рду Рэгу́фі А́лвіш[4] або Бруну Алвеш (парт.: Bruno Eduardo Regufe Alves; нар. 27 лістапада 1981, Повуа-ды-Варзін, Партугалія) — партугальскі футбаліст бразільскага паходжання, абаронца італьянскага клуба «Парма» і нацыянальнай зборнай Партугаліі. Алвіш вядомы сваёй трываласцю, жорсткім адборам і здольнасцям гульні ў паветры. Ён правёў большую частку сваёй прафесійнай кар’еры ў «Порту», стаўшы ўладальнікам увогуле 10 тытулаў з клубам.
Кар’ера[правіць | правіць зыходнік]
«Порту»[правіць | правіць зыходнік]
Алвіш пачынаў кар’еру ў «Порту», за які выступаў з 2001 па 2010 год. Аднак 3 сезоны запар ён выступаў на правах арэнды адпаведна за «Фарэнсі», «Віторыю» з Гімарайнша і грэчаскі АЕК, куды яго запрасіў Фернанду Сантуш, добры знаёмы Алвіша[5]. 15 кастрычніка 2005 года ў матчы «Порту» супраць «Бенфікі» ударыў галавой нападніка суперніка Нуну Гоміша[5].
«Зеніт»[правіць | правіць зыходнік]
3 жніўня 2010 года «Порту» афіцыйна абвясціў аб тым, што пецярбургскі «Зеніт» узгадніў умовы аб куплі абаронцы за 22 мільёны еўра. 30 верасня 2010 года ў матчы Лігі Еўропы 2010/11 супраць свайго былога клуба АЕК на 13-й хвіліне адкрыў лік сваім галам за «Зеніт».
«Фенербахчэ»[правіць | правіць зыходнік]
5 чэрвеня 2013 года перайшоў у «Фенербахчэ», падпісаўшы трохгадовы кантракт. З клубам стаў чэмпіёнам і ўладальнікам Суперкубка Турцыі.
Познія гады[правіць | правіць зыходнік]
6 чэрвеня 2016 года італьянскі «Кальяры» пацвердзіў падпісанне двухгадовага кантракта з Алвішам, які прыйшоў у клуб у якасці свабоднага агента[6]. 31 мая 2017 года было абвешчана аб пераходзе Бруну Алвіша ў шатландскі «Рэйнджэрс»[7]. У ліпені 2018 года, разарваўшы кантракт з «Рэйнджэрс», папоўніў склад «Пармы»[8].
Міжнародная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]
Дэбютаваў Бруну Алвіш у зборнай Партугаліі ў чэрвені 2007 года супраць зборнай Кувейта (1:1) пад кіраўніцтвам Луіса Феліпі Скалары.
Дасягненні[правіць | правіць зыходнік]
Клубныя[правіць | правіць зыходнік]
- Чэмпіён Партугаліі (4): 2006, 2007, 2008, 2009
- Уладальнік Кубка Партугаліі (3): 2006, 2009, 2010
- Уладальнік Суперкубка Партугаліі (2): 2006, 2009
- Уладальнік Кубка УЕФА: 2011
- Чэмпіён Расіі (2): 2010, 2012
- Уладальнік Суперкубка Расіі: 2011
- Чэмпіён Турцыі: 2014
- Уладальнік Суперкубка Турцыі: 2014
Міжнародныя[правіць | правіць зыходнік]
Асабістае жыццё[правіць | правіць зыходнік]
Бруну з’яўляецца сынам бразільскага футбаліста Вашынгтона, які пераехаў гуляць у Партугалію. Браты Бруну таксама з’яўляюцца футбалістамі[9]. Жонку Алвіша клічуць Хут, пара мае двух дзяцей.
Зноскі
- ↑ Bruno Alves // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Bruno Eduardo Regufe Alves // As — Madrid: PRISA, 1967.
- ↑ 25 паказана ў большасці крыніц, па іншых даных — 26.
- ↑ Напісанне ў адпаведнасці з партугальска-беларускай практычнай транскрыпцыяй
- ↑ 5,0 5,1 Бруну Алвеш: «Ехать в Россию посоветую даже Криштиану Роналду». sport-express.ru
- ↑ «Кальяри» подтвердил переход Бруну Алвеша. by.tribuna.com
- ↑ Бруну Алвеш перешел в «Рейнджерс». by.tribuna.com
- ↑ Бруну Алвеш подписал контракт с «Пармой». by.tribuna.com
- ↑ Бруну Алвеш: «Халк вполне может переехать в Петербург». sports.ru
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Бруну Алвіш
- Профіль на сайце transfermarkt.com (англ.)
- Статыстыка на сайце National Football Teams (англ.)
- Профіль на сайце by.tribuna.com (руск.)
- Профіль на сайце soccerway.com (руск.)
- Статыстыка на сайце ForaDeJogo (англ.)
- Статыстыка на сайце UEFA.com (руск.)
- Статыстыка на сайце FIFA (англ.)
- Статыстыка на сайце soccerbase.com (англ.)
- Профіль на сайце ESPN (англ.)
- Нарадзіліся 27 лістапада
- Нарадзіліся ў 1981 годзе
- Асобы
- Спартсмены паводле алфавіта
- Футбалісты паводле алфавіта
- Футбалісты Партугаліі
- Ігракі зборнай Партугаліі па футболе
- Ігракі ФК Парма
- Ігракі ФК Рэйнджэрс
- Ігракі ФК Кальяры
- Ігракі ФК Фенербахчэ
- Ігракі ФК Зеніт Санкт-Пецярбург
- Ігракі ФК Порту
- Ігракі ФК АЕК Афіны
- Ігракі ФК Віторыя Гімарайнш
- Ігракі ФК Фарэнсі
- Ігракі ФК Порту B
- Футбалісты на летніх Алімпійскіх гульнях 2004 года
- Чэмпіёны Еўропы па футболе