Жуан Матынью

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Футбол
Жуан Матынью
João Moutinho 2018 (cropped).jpg
Агульная інфармацыя
Поўнае імя Жуан Філіпі Ірыя Сантуш Матынью
Мянушкі Новы Хаві
Нарадзіўся 8 верасня 1986(1986-09-08)[1][2] (36 гадоў)
Грамадзянства Flag of Portugal.svg Партугалія
Рост 171 см
Вага 61 кг
Пазіцыя паўабаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб Англія Вулверхэмптан Уондэрэрс
Нумар 28
Маладзёжныя клубы
1996—2000 Партугалія Партыманенсі
2000—2004 Партугалія Спортынг (Лісабон)
Клубная кар’ера[* 1]
2003—2004 Партугалія Спортынг B (Лісабон) 30 (1)
2005—2010 Партугалія Спортынг (Лісабон) 163 (21)
2010—2013 Партугалія Порту 83 (4)
2013—2018 Францыя Манака 158 (9)
2018— Англія Вулверхэмптан Уондэрэрс
Нацыянальная зборная[* 2]
2002—2003 Партугалія Партугалія (да 17) 15 (0)
2004 Партугалія Партугалія (да 18) 5 (0)
2004 Партугалія Партугалія (да 19) 4 (1)
2005—2008 Партугалія Партугалія (да 21) 17 (2)
2006 Партугалія Партугалія B 1 (0)
2005— Партугалія Партугалія 78 (2)
Узнагароды і медалі
Кубкі канфедэрацый
Бронза Расія 2017
Чэмпіянаты Еўропы
Бронза Польшча/Украіна 2012
Золата Францыя 2016
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 25 ліпеня 2018.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 25 ліпеня 2018
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Жуа́н Філі́пі Іры́я Са́нтуш Маты́нью[3] або Жуан Маўтынью (парт.: João Filipe Iria Santos Moutinho; нар. 8 верасня 1986, Партыман, Партугалія) — партугальскі футбаліст, паўабаронца англійскага клуба «Вулверхэмптан Уондэрэрс» і нацыянальнай зборнай Партугаліі.

Клубная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

«Спортынг»[правіць | правіць зыходнік]

Да 13 гадоў Жуан выступаў у клубе свайго роднага горада «Партыманенсі», затым змяніў каманду на лісабонскі «Спортынг».

Ва ўзросце 17 гадоў ён выклікаўся ў асноўную каманду для ўдзелу ў перадсезонных гульнях і паказваў у іх нядрэнную гульню. Аднак пасля пачатку сезона ён зноў вярнуўся ў моладзевую каманду і дапамог ёй атрымаць чэмпіёнскі тытул. У пачатку 2005 года ён дэбютаваў за асноўную каманду ў матчы Кубка Партугаліі. Ён хутка ўпісаўся ў гульню, быў вельмі рухомым на полі, раздаваў добрыя перадачы і не баяўся браць на сябе ініцыятыву.

У наступным сезоне Матынью трывала замацаваўся ў асноўным складзе і стаў адзіным паўабаронцам чэмпіянату Партугаліі, які адгуляў усе матчы турніру без заменаў. Яго добрая гульня дапамагла клубу заняць другое месца.

У сезоне 2006/07 пасля сыходу з клуба Рыкарду Са Пінту, Жуан быў абраны віцэ-капітанам, на той момант яму было ўсяго толькі 19 гадоў. У наступным сезоне Матынью стаў капітанам пасля сыходу з клуба Куштодыу і Рыкарду Перэйра.

«Порту»[правіць | правіць зыходнік]

5 ліпеня 2010 года Матынью перайшоў у клуб «Порту», падпісаўшы кантракт да лета 2015 года[4].

«Манака»[правіць | правіць зыходнік]

24 мая 2013 года, было абвешчана, што Матынью далучыцца да складу французскага клуба «Манака» разам з таварышам па камандзе Хамесам Радрыгесам. Агульная сума за двух ігракоў склала як мяркуецца каля 70 млн еўра, з іх 25 млн — за Матынью[5].

«Вулверхэмптан Уондэрэрс»[правіць | правіць зыходнік]

У ліпені 2018 года перайшоў у англійскі «Вулверхэмптан Уондэрэрс», падпісаўшы кантракт на два гады[6].

Міжнародная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

У зборнай Партугаліі Матынью дэбютаваў ва ўзросце 18 гадоў 17 жніўня 2005 года ў гульні супраць зборнай Егіпта.

Дасягненні[правіць | правіць зыходнік]

Клубныя[правіць | правіць зыходнік]

Партугалія «Спортынг»

Партугалія «Порту»

Францыя «Манака»

Міжнародныя[правіць | правіць зыходнік]

Партугалія

  • Чэмпіён Еўропы: 2016

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]