Раул Мейрэліш

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Футбол
Раул Мейрэліш
Shaktar - Fenerbahçe 05 August 2015 CL Q3 5.jpg
Агульная інфармацыя
Поўнае імя Раул Жазэ Трындады Мейрэліш
Нарадзіўся 17 сакавіка 1983(1983-03-17)[1][2] (38 гадоў)
Грамадзянства Сцяг Партугаліі Партугалія
Рост 180 см
Вага 78 кг
Пазіцыя цэнтральны паўабаронца
Маладзёжныя клубы
1999—2001 Сцяг Партугаліі Буавішта
Клубная кар’ера[* 1]
2001—2004 Сцяг Партугаліі Буавішта 29 (0)
2001—2003   Сцяг Партугаліі Авіш 42 (1)
2004—2010 Сцяг Партугаліі Порту 138 (15)
2010—2011 Сцяг Англіі Ліверпул 35 (5)
2011—2012 Сцяг Англіі Чэлсі 31 (2)
2012—2016 Сцяг Турцыі Фенербахчэ 76 (6)
Нацыянальная зборная[* 2]
2000 Сцяг Партугаліі Партугалія (да 16) 11 (0)
2001 Сцяг Партугаліі Партугалія (да 17) 7 (1)
2001—2002 Сцяг Партугаліі Партугалія (да 19) 13 (1)
2003 Сцяг Партугаліі Партугалія (да 20) 8 (0)
2003—2006 Сцяг Партугаліі Партугалія (да 21) 26 (2)
2004—2006 Сцяг Партугаліі Партугалія (B) 5 (0)
2004 Сцяг Партугаліі Партугалія (алімп.) 4 (0)
2006—2014 Сцяг Партугаліі Партугалія 77 (10)
Узнагароды і медалі
Чэмпіянаты Еўропы
Бронза Украіна/Польшча 2012
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 23 жніўня 2016.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 23 жніўня 2016
Commons-logo.svg Раул Мейрэліш на Вікісховішчы

Рау́л Жазэ́ Трыніда́ды Мейрэ́ліш[3] або Раул Мейрэлеш (парт.: Raul José Trindade Meireles; нар. 17 сакавіка 1983, Порту, Партугалія) — былы партугальскі футбаліст, паўабаронца. Ігрко нацыянальнай зборнай Партугаліі (2006—2014).

Клубная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

«Буавішта»[правіць | правіць зыходнік]

Раул з’яўляецца выхаванцам футбольнай акадэміі «Буавішты», але першыя гады прафесійнай кар’еры ён адыграў за клуб «Авіш». У «Буавішту» ён вярнуўся летам 2003 года. За адзін сезон ён згуляў 29 матчаў і не забіў ніводнага мяча.

«Порту»[правіць | правіць зыходнік]

У ліпені 2004 года Раул падпісаў пяцігадовы кантракт з «Порту». У заяве Мейрэліша пасля пераходу гаварылася, што ён ні секунды не сумняваўся пасля прапановы «Порту».

«Ліверпул»[правіць | правіць зыходнік]

28 жніўня 2010 года ў прэсе з’явілася інфармацыя аб тым, што «Ліверпул» разглядае Мейрэліша ў якасці замены Хаўеру Маскерана, які пераходзіць у «Барселону»[4]. У той жа дзень гэта было афіцыйна пацверджана прадстаўнікамі мерсісайдскага клуба — афіцыйны сайт «чырвоных» апублікаваў паведамленне аб тым, што сума трансферу іграка ўзгоднена з «Порту», ​​а самому футбалісту засталося ў самы бліжэйшы час прайсці медагляд, абмеркаваць умовы асабістага кантракту і паставіць пад ім подпіс[5][6]. Мейрэліш сказаў, што трэнер «Ліверпула» Рой Ходжсан прыклаў сур'ёзныя намаганні, каб заручыцца яго подпісам, і паабяцаў паспрабаваць увасобіць у рэальнасць мары і надзеі, якія ўскладаюць на яго заўзятары гэтай каманды[7]. 16 студзеня 2011 года Раул забіў свой першы гол за «Ліверпул» у 215-м мерсісайдскім дэрбі. Мейрэліш вельмі хутка заваяваў любоў заўзятараў, і быў прызнаны лепшым іграком лютага ў АПЛ па версіях інтэрнэт-рэсурсу «ESPN» і выдання «Match of the Day»[8].

«Чэлсі»[правіць | правіць зыходнік]

31 жніўня 2011 года за паўгадзіны да закрыцця трансфернага акна афіцыйны сайт «Ліверпула» апублікаваў паведамленне аб тым, што Мейрэліш падаў пісьмовы запыт на трансфер[9]. Неўзабаве клуб афіцыйна пацвердзіў тое, што «Ліверпул» і «Чэлсі» ўзгаднілі суму трансферу паўабаронцы ў лонданскую каманду[10].

«Фенербахчэ»[правіць | правіць зыходнік]

3 верасня 2012 года, было пацверджана, што «Чэлсі» дамовіўся аб продажы Мейрэліша ў турэцкі клуб «Фенербахчэ» за 8 мільёнаў еўра[11]. Пакінуў «Фенербахчэ» ўлетку 2016 года ў якасці свабоднага агента і ў выніку завяршыў кар’еру.

Міжнародная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

У зборнай Партугаліі Раул ужо мае званне чэмпіёна Еўропы сярод юніёраў, заваяванае ў Ізраілі ў 2000 годзе. Летам 2004 года ён быў у складзе моладзевай зборнай на чэмпіянаце Еўропы ў Германіі, дзе партугальцы занялі трэцяе месца. У 2008 годзе выступаў за зборную на чэмпіянаце Еўропы, які праходзіў у Аўстрыі і Швейцарыі.

Дасягненні[правіць | правіць зыходнік]

Сцяг Партугаліі Порту:

Сцяг Англіі Чэлсі:

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]