Нелсан Алівейра
![]() | ||||||||||||||||||||||||||||||||||
Агульная інфармацыя | ||||||||||||||||||||||||||||||||||
Поўнае імя | Нелсан Мігел Каштру Алівейра | |||||||||||||||||||||||||||||||||
Нарадзіўся |
8 жніўня 1991[1] (31 год) |
|||||||||||||||||||||||||||||||||
Грамадзянства |
![]() |
|||||||||||||||||||||||||||||||||
Рост | 186 см | |||||||||||||||||||||||||||||||||
Вага | 79 кг | |||||||||||||||||||||||||||||||||
Пазіцыя | нападнік | |||||||||||||||||||||||||||||||||
Інфармацыя пра клуб | ||||||||||||||||||||||||||||||||||
Клуб |
![]() |
|||||||||||||||||||||||||||||||||
Нумар | 9 | |||||||||||||||||||||||||||||||||
Маладзёжныя клубы | ||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | ||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||||||||||||||
Нацыянальная зборная[* 2] | ||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||||||||||||||
Узнагароды і медалі | ||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||||||||||||||
![]() |
Не́лсан Міге́л Ка́штру Аліве́йра (парт.: Nelson Miguel Castro Oliveira; нар. 8 жніўня 1991, Барселуш, Партугалія) — партугальскі футбаліст, нападнік грэчаскага клуба ПАОК з Салонікаў і былы ігрок нацыянальнай зборнай Партугаліі.
Клубная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]
Нелсан Алівейра з’яўляецца выхаванцам клуба «Брага»[2]. Ва ўзросце 15 гадоў ён перайшоў у «Бенфіка». Улетку 2008 года ён дэбютаваў у асноўным складзе каманды ў таварыскай сустрэчы супраць клуба «Эштарыл-Прая». Таксама галоўны трэнер «Бенфікі», Кіке Санчэс Флорэс, выклікаў яго ў склад на матч Кубка УЕФА супраць італьянскага «Напалі», дзе ён, аднак, на поле не выйшаў. Пасля гэтага, Алівейра вярнуўся ў моладзевы склад клуба. У студзені 2010 года форвард, на правах арэнды, перайшоў у «Рыу Аві», дзе дэбютаваў 7 лютага ў матчы з «Лейшойншам», выйшаўшы на замену за 10 хвілін да канца сустрэчы. 12 жніўня таго ж года Нелсан быў арандаваны іншым клубам, «Пасуш ды Ферэйра». 12 верасня футбаліст дэбютаваў у новай камандзе ў гульні супраць «Марытыму» (1:1), а праз месяц прынёс сваёй камандзе перамогу, забіўшы гол прамым ударам са штрафнога ў матчы з «Навалам» (2:1).
У 2011 годзе нападнік вярнуўся ў «Бенфіку», дэбютаваўшы ў афіцыйнай гульні з «Партыманенсі» на Кубак Партугаліі[3]. 18 студзеня Алівейра ўпершыню правёў увесь матч за «Бенфіку» ў гульні супраць клуба «Санта-Клара» на Кубак лігі (2:0)[4]. Праз месяц форвард забіў за клуб першы мяч, забіўшы ў браму «Марытыму» ў матчы Кубка лігі[5]. Па стане на 31 ліпеня 2012 года Алівейра на правах арэенды перайшоў у іспанскі «Дэпартыва»[6]. 20 жніўня Нелсан дэбютаваў у Ла Лізе матчам супраць «Асасуны». У гэтым матчы Алівейра забіў свой першы гол за галісіянцаў, а на 90 хвіліне ў адным контрнападаў забіў і другі мяч[7].
26 ліпеня 2013 года Алівейра быў аддадзены ў арэнду клуб Лігі 1 «Рэн»[8], дзе за сезон здолеў забіць 8 галоў. 23 снежня 2014 года на афіцыйным сайце «Бенфікі», з’явілася інфармацыя, што ігрок правядзе рэшту сезона ў клубе «Суонсі Сіці»[9].
У верасні 2015 года быў аддадзены ў арэнду англійскаму клубу «Нотынгем Форэст» да канца сезона 2015/16. 30 жніўня 2016 года перайшоў у «Норвіч Сіці».
У студзені 2019 года на правах арэнды далучыўся да «Рэдынга». У ліпені 2019 года перайшоў у грэчаскі АЕК, а ў ліпені 2021 года перабраўся ў ПАОК.
Міжнародная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]
29 лютага 2012 года Алівейра дэбютаваў у першай зборнай краіны ў таварыскім матчы супраць зборнай Польшчы[10].
Дасягненні[правіць | правіць зыходнік]
Бенфіка
- Уладальнік Кубка Партугальскай лігі: 2012
- Уладальнік Суперкубка Партугаліі: 2014
Зноскі
- ↑ Nélson Oliveira // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Jovens Promessas: Nélson Oliveira. academia-de-talentos.com
- ↑ Taca: Portimonense 0-2 Benfica Архівавана 22 красавіка 2012.. portugoal.net
- ↑ Taca da Liga round-up Архівавана 22 студзеня 2012.. portugoal.net
- ↑ Taca da Liga semi-finals set Архівавана 7 верасня 2012.. portugoal.net
- ↑ «Nélson Oliveira: El Deportivo es una gran oportunidad para mí» Архівавана 24 снежня 2014.. ABC.
- ↑ Depor start with a win Архівавана 20 чэрвеня 2018.. ESPN Soccernet.
- ↑ Nelson Oliveira, nouvel attaquant du SRFC. Rennes FC
- ↑ Nélson Oliveira emprestado ao Swansea até ao final da época Архівавана 23 снежня 2014.. S.L. Benfica.
- ↑ Poland mark Warsaw milestone with Portugal draw. uefa.com
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Нелсан Алівейра
- Нарадзіліся 8 жніўня
- Нарадзіліся ў 1991 годзе
- Нарадзіліся ў Барселушы
- Асобы
- Спартсмены паводле алфавіта
- Футбалісты паводле алфавіта
- Футбалісты Партугаліі
- Ігракі зборнай Партугаліі па футболе
- Ігракі ФК ПАОК
- Ігракі ФК АЕК Афіны
- Ігракі ФК Рэдынг
- Ігракі ФК Норвіч Сіці
- Ігракі ФК Нотынгем Форэст
- Ігракі ФК Суонсі Сіці
- Ігракі ФК Рэн
- Ігракі ФК Дэпартыва Ла-Карунья
- Ігракі ФК Бенфіка Лісабон
- Ігракі ФК Пасуш ды Ферэйра
- Ігракі ФК Рыу Аві