Раланду Фансека

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Футбол
Раланду
Rolando – Portugal vs. Argentina, 9th February 2011.jpg
Агульная інфармацыя
Поўнае імя Раланду Жоржы Пірыш да Фансека
Нарадзіўся 31 жніўня 1985(1985-08-31)[1] (33 гады)
Грамадзянства Сцяг Партугаліі Партугалія
Рост 191 см
Вага 81 кг
Пазіцыя цэнтральны абаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб няма
Кар’ера
Маладзёжныя клубы
1999 — 2003 Сцяг Партугаліі Кампамаярэншы
2003 — 2004 Сцяг Партугаліі Белененсіш
Клубная кар’ера*
2004 — 2008 Сцяг Партугаліі Белененсіш 97 (7)
2008 — 2015 Сцяг Партугаліі Порту 112 (7)
2013   Сцяг Італіі Напалі 7 (0)
2013 — 2014   Сцяг Італіі Інтэрнацыянале 29 (4)
2015   Сцяг Бельгіі Андэрлехт 6 (0)
2015 — 2019 Сцяг Францыі Марсель 90 (6)
Нацыянальная зборная**
2006 — 2008 Сцяг Партугаліі Партугалія (да 21) 7 (0)
2009 — 2018 Партугалія Партугалія 21 (0)
Міжнародныя медалі
Чэмпіянаты Еўропы
Бронза Польшча/Украіна 2012

* Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца
толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 7 ліпеня 2019.

** Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў
афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 7 ліпеня 2019.

Рала́нду Жо́ржы Пі́рыш да Фансека (парт.: Rolando Jorge Pires da Fonseca; нар. 31 жніўня 1985, Сан-Вісенты, Каба-Вердэ) — партугальскі футбаліст кабавердыйскага паходжання, абаронца. Былы ігрок нацыянальнай зборнай Партугаліі.

Кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

«Белененсіш»[правіць | правіць зыходнік]

Раланду пачаў кар’еру ў моладзевым складзе клуба «Кампамаярэншы», адкуль перайшоў у «Белененсіш». 28 жніўня 2004 года ён дэбютаваў у складзе каманды ў матчы чэмпіянату Партугаліі з клубам «Марытыму», у якім адразу ж забіў гол, а яго каманда перамагла 3:0[2]. У наступных сезонах ён стаў іграком асновы клуба і правёў там яшчэ 4 гады.

«Порту»[правіць | правіць зыходнік]

15 красавіка 2008 года Раланду, у статусе вольнага агента, перайшоў у клуб «Порту», падпісаўшы кантракт на 4 гады[3]. У першым жа сезоне ён здолеў выціснуць з асноўнага складу Педру Эмануэла, стаўшы іграком асновы каманды, якая перамагла ў чэмпіянаце і Кубку Партугаліі. У 2011 годзе абаронца адсвяткаваў перамогу ў Лізе Еўропы.

У чэрвені 2011 года Раланду зацікавілася італьянская «Рома»[4], а пазней і «Мілан». Аднак, у студзені 2013 года ён на правах арэнды стаў іграком «Напалі», а ўлетку таго ж года — «Інтэра». Пазней гуляў у бельгійскім «Андэрлехце».

«Марсель»[правіць | правіць зыходнік]

31 жніўня 2015 года стаў іграком «Марселя»[5]. Пакінуў каманду па заканчэнні сезона 2018/19.

Міжнародная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

Нягледзячы на тое, што Раланду нарадзіўся ў Каба-Вердэ, ён ва ўзросце 14 гадоў з сям'ёй пераехаў у Партугалію. У 2006 годзе ён атрымаў партугальскае грамадзянства і стаў выступаць за моладзевую зборную краіны. У 2006 і 2007 гадах Раланду гуляў на моладзевых першынствах Еўропы.

З 2009 года ён стаў гуляць за першую зборную Партугаліі.

Дасягненні[правіць | правіць зыходнік]

Клубныя[правіць | правіць зыходнік]

«Порту»:

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]