Бету

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Футбол
Бету
Mex-por-109 (1cropped).jpg
Агульная інфармацыя
Поўнае імя Антоніу Алберту Баштуш Пімпарэл
Нарадзіўся 1 мая 1982(1982-05-01)[1] (40 гадоў)
Грамадзянства Flag of Portugal.svg Партугалія
Рост 183 см
Вага 80 кг
Пазіцыя брамнік
Інфармацыя пра клуб
Клуб Фінляндыя ХІФК
Маладзёжныя клубы
1992—1995 Партугалія Понтэ Фрэяс
1995—2001 Партугалія Спортынг (Лісабон)
Клубная кар’ера[* 1]
2002—2004 Партугалія Спортынг (Лісабон) 0 (-0)
2001—2004   Партугалія Спортынг B 25 (-?)
2002—2003   Партугалія Каса Пія 38 (-?)
2004—2005 Партугалія Шавіш 0 (-0)
2005—2006 Партугалія Марку 51 (-53)
2006—2009 Партугалія Лейшойнш 56 (-63)
2009—2012 Партугалія Порту 12 (-13)
2011—2012   Румынія ЧФР 27 (-24)
2012—2013 Партугалія Брага 15 (-20)
2013   Іспанія Севілья 14 (-21)
2013—2016 Іспанія Севілья 55 (-73)
2016—2017 Партугалія Спортынг (Лісабон) 3 (-2)
2017—2020 Турцыя Гёзтэпэ 93 (-119)
2020—2021 Партугалія Лейшойнш 13 (-16)
2021 Партугалія Фарэнсі 11 (-16)
2022— Фінляндыя ХІФК
Нацыянальная зборная[* 2]
1998 Партугалія Партугалія (да 15) 5 (-?)
1999 Партугалія Партугалія (да 16) 3 (-?)
2000 Партугалія Партугалія (да 17) 2 (-3)
1999—2001 Партугалія Партугалія (да 18) 2 (-2)
2001—2002 Партугалія Партугалія (да 20) 2 (-?)
2002—2004 Партугалія Партугалія (да 21) 3 (-1)
2009—2018 Партугалія Партугалія 16 (-11)
Узнагароды і медалі
Кубкі канфедэрацый
Бронза Расія 2017
Чэмпіянаты Еўропы
Бронза Польшча/Украіна 2012
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 14 лютага 2022.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 13 кастрычніка 2020
Commons-logo.svg Бету на Вікісховішчы

Анто́ніу Албе́рту Ба́штуш Пімпарэ́л (парт.: António Alberto Bastos Pimparel; нар. 1 мая 1982, Лісабон, Партугалія) — партугальскі футбаліст, брамнік фінскага клуба ХІФК з Хельсінкі і былы ігрок нацыянальнай зборнай Партугаліі.

Клубная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

Бету з’яўляецца выхаванцам школы лісабонскага «Спортынга». Некалькі сезонаў гуляў за дубль каманды. У асноўны склад прабіцца гэтак і не здолеў, быў, у лепшым выпадку, трэцім брамнікам клуба і на поле ў складзе «ільвоў» не выйшаў ні разу. Упершыню пачаў атрымліваць гульнявую практыку ў клубе «Каса Пія», дзе гуляў адзін сезон, знаходзячыся ў арэндзе.

У 2004 годзе пакінуў «Спортынг». У «Шавішы» Бету зайграць не здолеў і яму зноў прыйшлося змяніць клуб. Правёўшы некалькі гадоў у розных партугальскіх клубах, у 2009 годзе Бету перайшоў у склад «Порту». Сума трансферу склала 750 тысяч еўра.

У 2013 годзе Бету паводле дагавору арэнды перайшоў у склад іспанскага клуба «Севілья», каб замяніць у браме Дыега Лопеса, які сышоў у мадрыдскі «Рэал». Пасля сканчэння арэнднага пагаднення севільцы выкупілі кантракт іграка. У складзе андалузскага клуба тройчы запар стаў пераможцам Лігі Еўропы. У сезоне з-за траўмы 2015/16 страціў месца ў аснове, і па заканчэнні сезона ў маі 2016 года пакінуў клуб[2].

6 жніўня 2016 года ў якасці свабоднага агента падпісаў двухгадовы кантракт са «Спортынгам»[3]. У складзе «Спортынга» быў другім брамнікам пасля Руй Патрысью, за сезон 2016/17 правёў 8 матчаў ва ўсіх турнірах. У ліпені 2017 года стаў іграком турэцкага клуба «Гёзтэпэ», які пасля доўгага перапынку выйшаў у Супер Лігу[4]. Пакінуў каманду па заканчэнні кантракта ў жніўні 2020 года.

У верасні 2020 года далучыўся да «Лейшойнша», а ў сакавіку 2021 года па пагадненні бакоў пкінуў клуб і стаў іграком «Фарэнсі», дзе гуляў да канца сезона 2020/21. У лютым 2022 года перайшоў у фінскі ХІФК.

Міжнародная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

Бету дэбютаваў у асноўным складзе зборнай Партугаліі 10 чэрвеня 2009 года ў матчы супраць зборнай Эстоніі (0:0). Здолеўшы праявіць сябе ў канцы сезона 2009/10 Бету быў выкліканы галоўным трэнерам зборнай Карлушам Кейрушам на чэмпіянат свету 2010 ў якасці аднаго з дублёраў Эдуарду.

Дасягненні[правіць | правіць зыходнік]

«Порту»:

ЧФР Клуж:

«Брага»:

«Севілья»:

Зноскі