Рыкарду Кошта

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Футбол
Рыкарду Кошта
Ricardo Costa.jpg
Агульная інфармацыя
Поўнае імя Рыкарду Мігел Марэйра да Кошта
Нарадзіўся 16 мая 1981(1981-05-16)[1] (38 гадоў)
Грамадзянства Flag of Portugal.svg Партугалія
Рост 183 см
Вага 80 кг
Пазіцыя цэнтральны абаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб Партугалія Баавішта
Нумар 22
Кар’ера
Маладзёжныя клубы
1992 — 2000 Партугалія Буавішта
Клубная кар’ера*
2000 — 2003 Партугалія Порту B 66 (12)
2001 — 2007 Партугалія Порту 75 (3)
2007 — 2009 Германія Вольфсбург 31 (5)
2010 Францыя Ліль 10 (1)
2010 — 2014 Іспанія Валенсія 87 (7)
2014 — 2015 Катар Аль-Сайлія 15 (1)
2015 — 2016 Грэцыя ПАОК 26 (0)
2016 Іспанія Гранада 14 (1)
2016 — 2017 Швейцарыя Люцэрн 33 (1)
2017 — 2019 Партугалія Тандэла 59 (3)
2019 — Партугалія Баавішта 5 (0)
Нацыянальная зборная**
2001 — 2004 Партугалія Партугалія (да 21) 23 (0)
2004 Партугалія Партугалія (алімп.) 4 (1)
2005 — 2014 Партугалія Партугалія 22 (1)
Міжнародныя медалі
Чэмпіянаты Еўропы
Бронза Польшча/Украіна 2012

* Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца
толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 11 кастрычніка 2019.

** Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў
афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 7 верасня 2016.

Рыка́рду Міге́л Марэ́йра да Ко́шта[2] (парт.: Ricardo Miguel Moreira da Costa; нар. 16 мая 1981, Віла-Нова-ды-Гая, Партугалія) — партугальскі футбаліст, абаронца клуба «Баавішта» і былы ігрок нацыянальнай зборнай Партугаліі.

Кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

Клубная[правіць | правіць зыходнік]

Першы матч за «Порту» згуляў супраць «Буавішты». Кар’ера ў «Порту» была вельмі станоўчай, гэта значыць Рыкарду перамог у Кубку УЕФА і Лізе чэмпіёнаў, і Міжкантынентальным кубку.

Улетку 2007 года перайшоў з «Порту» ў «Вольфсбург» за 4 млн еўра. Першы раз на поле за «Вольфсбург» выйшаў 5 жніўня 2007 года ў таварыскім матчы супраць клуба «Вюрцбургер». Той матч скончыўся з лікам 4:0 на карысць каманды Рыкарду. Сам Рыкарду правёў на полі толькі першы тайм.

У Бундэслізе дэбютаваў 11 лістапада 2007 года ў матчы супраць леверкузенскага «Баера», дзе «Вольфсбург» атрымаў паражэнне з лікам 1:2. 29 студзеня 2010 года Кошта перайшоў у французскі «Ліль»[3].

17 мая 2010 года было абвешчана аб пераходзе футбаліста, у якасці вольнага агента, у іспанскі клуб «Валенсія». Кошта пакінуў «Валенсію» па ўзаемнай згодзе 21 ліпеня 2014 года, хоць яго кантракт сканчваўся толькі ў чэрвені 2015 года[4]. Праз тыдзень ён падпісаў кантракт з катарскім клубам «Аль-Сайлія», аднак у клубе не затрымаўся і ўжо напачатку 2015 года далучыўся да грэчаскага клуба ПАОК.

У студзені 2016 года вярнуўся ў чэмпіянат Іспаніі, стаўшы іграком «Гранады»[5]. У ліпені 2016 года датэрмінова скасаваў пагадненне з «Гранадай» і перайшоў у «Люцэрн», а ў ліпені 2017 года вярнуўся ў Партугалію, стаўшы іграком клуба «Тандэла». У ліпені 2019 года перайшоў у «Баавішту».

Міжнародная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

За нацыянальную зборную Партугаліі выступае з 2005 года.

Дасягненні[правіць | правіць зыходнік]

«Порту»:

«Вольфсбург»:

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]