Угу Віяна

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Футбол
Угу Віяна
Агульная інфармацыя
Поўнае імя Угу Мігел Ферэйра Гоміш Віяна
Мянушка Кот (Gato)
Нарадзіўся 15 студзеня 1983(1983-01-15) (41 год)
Грамадзянства Сцяг Партугаліі Партугалія
Рост 178 см
Вага 74 кг
Пазіцыя паўабаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб завяршыў кар’еру
Маладзёжныя клубы
1998—2001 Сцяг Партугаліі Спортынг (Лісабон)
Клубная кар’ера[* 1]
2001—2002 Сцяг Партугаліі Спортынг (Лісабон) 26 (1)
2002—2006 Сцяг Англіі Ньюкасл Юнайтэд 39 (2)
2004—2005   Сцяг Партугаліі Спортынг (Лісабон) 32 (6)
2005—2006   Сцяг Іспаніі Валенсія 19 (0)
2006—2010 Сцяг Іспаніі Валенсія 26 (2)
2007—2008   Сцяг Іспаніі Асасуна 9 (1)
2009—2010   Сцяг Партугаліі Брага 28 (4)
2010—2013 Сцяг Партугаліі Брага 78 (12)
2013—2015 Сцяг ААЭ Аль-Ахлі (Дубай) 27 (3)
2015—2016 Сцяг ААЭ Аль-Васл 37 (2)
Нацыянальная зборная[* 2]
2001—2004 Сцяг Партугаліі Партугалія (да 21) 22 (3)
2004 Сцяг Партугаліі Партугалія (алімп.) 3 (0)
2001—2012 Сцяг Партугаліі Партугалія 27 (1)
Узнагароды і медалі
Чэмпіянаты Еўропы
Бронза Польшча/Украіна 2012
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 14 кастрычніка 2016.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

У́гу Міге́л Ферэ́йра Го́міш Вія́на[1] (парт.: Hugo Miguel Ferreira Gomes Viana; нар. 15 студзеня 1983, Барселуш, Партугалія) — партугальскі футбаліст, былы паўабаронца нацыянальнай зборнай Партугаліі. Вядомы за гульні ў складзе «Брагі» і «Спортынга». Добра вядомы сваімі здольнасцямі да выканання стандартаў і пасоў. Пачаўшы сваю спартыўную кар’еру Угу ў дзевятнаццаць гадоў накіраваўся за мяжу, спачатку ў Англію, а потым у Іспанію, перш чым спыніцца на партугальскім клубе «Брага».

Кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

Раннія гады[правіць | правіць зыходнік]

Угу Віяна пачаў сваю кар’еру ў клубе «Спортынг» (Лісабон). Пасля таго, як ён атрымаў тытул лепшага маладога футбаліста года ў Еўропе ў 2002 годзе, ён быў набыты англійскім клубам «Ньюкасл Юнайтэд» за 12 млн еўра[2], за які адгуляў два сезоны, але гэтак і не стаў лідарам каманды, а затым і зусім перастаў траплаць у склад, пасля чаго вярнуўся на правах арэнды ў «Спортынг»[3], а затым быў арандаваны «Валенсіяй», які вырашыў выкупіць трансфер Віяны за 2,250 млн еўра[4]. У сезоне 2006/07 Угу прыйшлося вытрымліваць канкурэнцыю за месца ў складзе ад Рубена Барахі і Давіда Альбельды, якую ён прайграў і быў арандаваны клубам «Асасуна»[5], але там ён атрымаў сур'ёзную траўму, якая не дазволіла яму трэніравацца на працягу чатырох месяцаў, а пасля Віяна прыйшлося вытрымаць працяглы перыяд аднаўлення. У сезоне 2008/09 Віяна на поле ў чэмпіянаце не выходзіў, абмежаваўшыся трыма матчамі на Кубак УЕФА і кубак Іспаніі.

«Брага»[правіць | правіць зыходнік]

31 ліпеня 2009 года, Віяна быў аддадзены ў арэнду клуба «Брага» на адзін сезон, тым самым вярнуўшыся ў Партугалію праз тры гады пасля выступленняў за лісабонскі клуб[6][7].

Апошнія гады[правіць | правіць зыходнік]

З 2013 года выступаў у Аб'яднаных Арабскіх Эміратах: спачатку ў клубе «Аль-Ахлі», потым у «Аль-Васле». У кастрычніку 2016 года абвясціў аб завяршэнні кар’еры[8].

Міжнародная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

У зборнай Партугаліі Віяна дэбютаваў 14 лістапада 2001 года ў матчы супраць зборнай Анголы, якая скончылася перамогай партугальцаў з лікам 5:1.

Дасягненні[правіць | правіць зыходнік]

«Спортынг»:

«Брага»:

«Аль-Ахлі»:

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]