Ц
|
Літара Ц | ||||||
|---|---|---|---|---|---|---|
| ||||||
| Кірыліца | ||||||
|
А · Б · В · Г · Ґ · Д · Ѓ | ||||||
| Неславянскія літары | ||||||
|
А̄ · А́ · А̀ · Ӑ · А̂ · А̊ · Ӓ | ||||||
| Састарэлыя літары | ||||||
|
Ꙁ · Ꙇ · Ҁ · Ѻ · Ѹ · Ѡ · Ѽ | ||||||
| Літары кірыліцы |
Ц, ц — 25-я літара беларускага кірылічнага алфавіта. Выкарыстоўваецца таксама ўва ўсіх славянскіх кірылічных алфавітах (23-я ў балгарскім, 24-я ў рускім, 27-я ў сербскім і ўкраінскім, 28-я ў македонскім) і ў пісьменнасцях некаторых неславянскіх моў.
У стара- і царкоўнаславянскай азбуках носіць назву «ци» (ст.-сл.) або «цы» (ц.-сл.), значэнне якой не яснае: яго звязваюць са словам «ции» (гэтыя) ад пытальнага і адноснага займенніка «кыи» (які, якога); з праўсходнеславянскім злучнікам «ци» («хіба», «ці», «ці дакладна, што»), адпаведным сучаснаму беларускаму «ці» і ўкраінскаму «чы»; ёсць і іншыя версіі. У кірыліцы звычайна лічыцца 26-й паводле парадку (калі гаворка ідзе пра стараславянскую азбуку) ці 25-й (у царкоўнаславянскай азбуцы) і выглядае як
; у глаголіцы па ліку 27-я, мае выгляд Ⱌ.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Паходзіць з кірыліцкай Ц («цы»), якая была графічнай дыферэнцыяцыяй старажытнаяўрэйскай צ («цадэ»). У старабеларускую графіку перайшла са старажытнарускага пісьменства. Абазначала зычны гук [ц] (улица, цнота). Мела таксама лічбавае значэнне «дзевяцьсот». У рукапісах XIV—XVII стагоддзяў у сувязі з функцыянаваннем розных пісьмовых школ і выкарыстаннем розных тыпаў пісьма (устаў, паўустаў, скорапіс) ужывалася ў некалькіх варыянтах, якія памагаюць вызначаць час і месца напісання помнікаў. У XVI стагоддзі, акрамя рукапіснай, набыла друкаваную форму. Пачынаючы з Ф. Скарыны, стала адрознівацца як малая і вялікая, хоць ужыванне вялікай літары ва ўласных імёнах, геаграфічных назвах і ў пачатку сказаў не было яшчэ паслядоўным[1].
Беларуская мова
[правіць | правіць зыходнік]У сучаснай беларускай мове абазначае шумныя глухія злітныя пярэднеязычныя зычныя гукі [ц], [ц’] (кастрыца, палац, цвёрды — [ц’в’орды], ціўкаць — [ц’іўкац’]). Бывае вялікая і малая, мае рукапісную і друкаваную форму. Ужываецца ў афіцыйных абрэвіятурах (ЦЭЦ, ЦУМ), як умоўнае скарачэнне слова цэнтнер (50 ц). Пры класіфікацыйным падзеле мае значэнне дваццаць трэці (група «Ц»), пры лічбавай нумарацыі — дадатковае значэнне для размежавання прадметаў пад адным нумарам (шыфр № 8ц)[1].
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ а б Ц // Беларуская мова : энцыклапедыя / пад рэд. А. Я. Міхневіча. — Мн.: БелЭн, 1994. — С. 600. — 654 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-85700-126-9.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Беларуская мова : энцыклапедыя / пад рэд. А. Я. Міхневіча. — Мн.: БелЭн, 1994. — 654 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-85700-126-9.
