Філіс Ламберт
Філіс Ламберт | |
---|---|
Род дзейнасці | архітэктарка |
Дата нараджэння | 24 студзеня 1927[1][2][…] (96 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Бацька | Samuel Bronfman[d][4] |
Маці | Saidye Rosner Bronfman[d][4] |
Муж | Jean Lambert[d] |
Месца працы | |
Альма-матар | |
Член у | |
Узнагароды і прэміі |
Філіс Барбара Ламберт (англ.: Phyllis Barbara Lambert, сапраўднае прозвішча Бронфман; нар. 24 студзеня 1927, Манрэаль, Канада) — канадскі архітэктар, філантроп.
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Філіс Бронфман нарадзілася 24 студзеня 1927 года ў Манрэалі ў яўрэйскай сям’і. Бацька — Сэмюэл Бронфман (1889—1971), кіраўнік найбуйнейшага ў свеце віннага вытворцы кампаніі «Сігрэм» (The Seagram Company).
У 1954 годзе Філіс скончыла каледж Васар пад Нью-Ёркам, дзе вывучала мастацтва, гісторыю і філасофію. У гэты час, прыехаўшы ў Парыж, яна ўбачыла ў мясцовай прэсе праект плануемага хмарачоса «Сыгрым Білдынг» для новай карпаратыўнай штаб-кватэры кампаніі «Сігрэм» у Нью-Ёрку, заказаны яе бацькам да 100-годдзя фірмы. Праект быў выкананы архітэктурнай кампаніяй Luckman & Pereira, да якой Бронфман звярнуўся з-за яе вялікага вопыту ў будаўніцтве падобных буйных камерцыйных праектаў і прымальнай цаны будаўніцтва і эксплуатацыі. Філіс, якая не мела архітэктурнай адукацыі, неадкладна патэлефанавала бацьку і пераканала яго адмовіцца ад пасрэднага праекту. Бронфман паставіў умовай скасавання дамовы з Luckman & Pereira неадкладны прыезд дачкі ў Нью-Ёрк і асабістае кіраўніцтва ёю пошукам новага архітэктара.
Зноскі
- ↑ Phyllis Lambert // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Lundy D. R. Phyllis Bronfman // The Peerage
- ↑ The Fine Art Archive — 2003. Праверана 1 красавіка 2021.
- ↑ а б Lundy D. R. The Peerage
- Асобы
- Нарадзіліся 24 студзеня
- Нарадзіліся ў 1927 годзе
- Нарадзіліся ў Манрэалі
- Выпускнікі Ілінойскага тэхналагічнага інстытута
- Выпускнікі Каледжа Васара
- Члены Каралеўскай канадскай акадэміі мастацтваў
- Члены Амерыканскай акадэміі мастацтваў і навук
- Афіцэры французскага Ордэна мастацтваў і літаратуры
- Кампаньёны ордэна Канады
- Лаўрэаты прэміі Вольфа ў мастацтве