Мошэ Сафдзі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Мошэ Сафдзі
Moshe Safdie.jpg
Дата нараджэння 14 ліпеня 1938(1938-07-14)[1][2][…] (84 гады)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Дзеці Oren Safdie[d]
Альма-матар
Месца працы
Член у
Працаваў у гарадах каля Манрэаль[6][4] і каля Філадэльфія[6][4]
Узнагароды
safdiearchitects.com(англ.)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Мошэ Сафдзі (англ.: Moshe Safdie; нар. 14 ліпеня 1938, Хайфа, Палесціна (цяпер Ізраіль)) — ізраільскі, канадскі і амерыканскі архітэктар.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Мошэ Сафдзі нарадзіўся ў 1938 годзе ў горадзе Хайфа, старэйшы сын у сям’і выхадцаў з Сірыі. Бацька, Лявон, ураджэнец Алепа, гандляр тэкстылем. Маці, Рахель, з сям’і выхадцаў з Алепа, якая пасялілася ў Англіі, працавала сакратаром. Бацькі пазнаёміліся і пачалі сямейнае жыццё ў Палесціне. Ва ўзросце 15 гадоў Мошэ Сафдзі пераехаў разам з бацькамі ў Манрэаль (Канада). Скончыў Універсітэт Мак-Гіла па спецыяльнасці «Архітэктура» ў 1961 годзе і практыкаваўся пад кіраўніцтвам Луіса Кана ў Філадэльфіі.

Калі яму было 24 гады, яго дыпломная праца была абрана для ажыццяўлення на Сусветнай выставе 1967 года (Expo 67), якая праходзіла ў Манрэалі. Гэты праект пад назвай Хабітат 67 (англ.: Habitat 67), уяўляе сабой жылы комплекс, збудаваны з аб’ёмных элементаў, якія ўстаноўлены на месца падобна блокам канструктара Lego. У 1967 годзе Мошэ вярнуўся ў Ізраіль, дзе ўдзельнічаў у аднаўленні старога Іерусаліма. У 1978 годзе пераехаў у ЗША ў сувязі з выкладаннем у Гарвардскім універсітэце.

Пражывае ў Кембрыджы (Масачусетс, ЗША), з’яўляецца грамадзянінам Канады, Ізраіля і Злучаных Штатаў. Яго кампанія Moshe Safdie and Associates, Inc. мае філіялы ў Таронта і Іерусаліме.

Зноскі

  1. Moshe Safdie // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Moshe Safdie // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Moshe Safdie // StructuraeRatingen: 1998. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  4. а б в г д е ё ж https://www.safdiearchitects.com/people/moshe-safdie Праверана 15 жніўня 2019.
  5. https://www.britannica.com/biography/Moshe-Safdie
  6. а б в г д е ё ж sapere.it Праверана 15 жніўня 2019.
  7. https://www.aadfi.it/?accademico=safdie-moshe Праверана 15 жніўня 2019.