Перайсці да зместу

Розмары Трокель

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Розмары Трокель
ням.: Rosemarie Trockel
Дата нараджэння 13 лістапада 1952(1952-11-13)[1][2][…] (71 год)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Род дзейнасці мастачка, мастак-гравёр, выкладчыца ўніверсітэта, скульптарка, фатографка, рысавальнік, installation artist, відэамастак, мастак-канцэптуаліст, мастак па тэкстылі
Месца працы
Мастацкі кірунак канцэптуальнае мастацтва[d]
Член у
Узнагароды
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Розмары Трокель (ням.: Rosemarie Trockel; нар. 13 лістапада 1952, Швертэ, Паўночны Рэйн-Вестфалія) — нямецкая мастачка, важная фігура міжнароднага сучаснага мастацтва. Жыве і працуе ў Кёльне, выкладае ў Дзюсельдорфскай акадэміі мастацтваў.

Нарадзілася ў горадзе Швертэ. Вучылася (з 1974 па 1978) у Акадэміі прыгожых мастацтваў Кёльна, адчула моцны ўплыў Іозефа Бойса.

Прадумваючы свае экспазіцыі, Трокель выбудоўвае кантэкст, заснаваны на міждысцыплінарным падыходзе да адлюстравання ў мастацтве сучаснага свету. Як і старэйшы сучаснік, вялікі «алхімік» Зігмар Польке, мастачка часта звяртаецца да змешвання высокага і нізкага, да перамяшчэння акцэнтаў і звяржэння каштоўнасцяў.

Розмары Трокель аказалася да 2010-х гадоў найбольш камерцыйна паспяховай сярод дзесяці сучасных мастачак, якія карыстаюцца максімальным попытам. Напрыклад, яе вязаная праца 1987 года «Made in Western Germany» была прададзена ў 2012 за $ 1 000 000. А 14 мая 2014 года на аўкцыёне Sotheby’s, іншая вязаная праца «Untitled», створаная ў 1985—1988 гадах, пры эстымэйце $1,5—2 млн, была прададзена за $4 981 000.

Трокель была адзіным прадстаўніком Германіі на Венецыянскай біенале ў 1999 годзе, а таксама ўдзельнічала ў Дакуменце ў 1997 і 2012.

Зноскі

  1. https://rkd.nl/explore/artists/78228 Праверана 22 жніўня 2017.
  2. Rosemarie Trockel
  3. Union List of Artist Names — 2018. Праверана 13 ліпеня 2018.
  4. Музей сучаснага мастацтва — 1995.
  5. Museum of Modern Art online collection Праверана 4 снежня 2019.
  6. https://rkd.nl/nl/explore/artists/78228 Праверана 9 верасня 2021.